Герод
Ґерод лац. Gierod / Hierod | |
Gaerod | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Roda |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гірод |
Зьвязаныя імёны | Рутгер |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґерод» |
Герод (Гірод) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герод або Гірод (Gaerod, Girod) і Рудгер (Rudger) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[2], а аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) — ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
У Прусіі шырока бытавала прозьвішча Girod[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michno Iwanowicz Gierodowicza… dobra Hui у Wiaziny po śmierci Koscuszka stryia ich prawem dziedzicznym na nie spadłe… Gierodowicza (15 сакавіка 1534 году)[5]; Michał Gierod (1690 год)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герадовічы (Gierodowicz) — прыгонныя зь вёскі Гердуцішкаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[7].
Гераты (Gierott) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[8].
Гірод-Вонтат (Girod-Wontat) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 579, 581, 899.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ GIROD, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 121.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 218.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 331.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 73.
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society