Перайсьці да зьместу

Гродгар (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Hrodgar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hrodo + Gero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рутгер, Рудкір, Рукір
Зьвязаныя імёны Герод
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гродгар»

Гродгар, Рудыгер, Рутгер (Рудкір, Рукір)  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гродгар, Рудзігер, Рутгер, Рудкер або Рукер (Hrodgar, Rudiger, Rutger, Rudker, Rucker) і Герод (Gaerod) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[2], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rodeger (Rodger, Rudeger, Rudiger)[4].

У 1633 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Rüdigerus, Regiomontanus Borussus[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земяне земли Руское с Коруны повету Сокалского Янъ и Якубъ Рудъкгерове (1537 год)[6]; пану Рудкиру… земенина повету Сакальского Яна Рудкира… землю Рукиреву… ставу Рукирова… по праву Рукирово… панове Рудкирове… пана Рукировъ… по праву Рукирово… Рудкиръ поведилъ… земенинъ Сакальскій Янъ Рудкиръ… панъ Янъ Рукиръ… паномъ Рукиромъ (3 жніўня 1546 год)[7]; Rutgerius Hermannides Vilna Lithuanus (1643 год)[8]; jego mści pana Edwarda Rydigera, porucznika jego k. mści у dzierżawcy klucza Olickiego teyze ekonomii (21 лістапада 1726 году)[9].

Рудыгеры (Рыдыгеры) — курляндзкі шляхецкі род нямецкага паходжаньня.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 581, 898—899, 901.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  5. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 349.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 199.
  7. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 95—96.
  8. ^ Album studiosorum Academiae Lugduno Batavae, 1575—1725. — Hagae Comitum, 1875. P. 345.
  9. ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 348.