Зборная Беларусі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларусь
Фэдэрацыя Беларуская фэдэрацыя футболу
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Ігар Крывушэнка
Найбольш гульняў Аляксандар Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзір Максім Рамашчанка (20)
Першая гульня
Беларусь 1:1 Украіна
(Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь 5:0 Летува
(Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Беларусь 6:1 Таджыкістан
(Барысаў, Беларусь; 4 верасьня 2014)
Самая буйная параза
Аўстрыя 5:0 Беларусь
(Інсбрук, Аўстрыя; 11 чэрвеня 2003)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.

Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».

Спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на таварыскі матч супраць зборнай Грузіі (13 лістапада 2017 году).

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб
Бр Павал Паўлючэнка 1998 1 0 Дынама Берасьце
Бр Сяргей Ігнатовіч 1992 1 0 Дынама Менск
Аб Сяргей Паліцевіч 1990 24 1 Генчлербірлігі Анкара
Аб Максім Валадзько 1992 22 2 БАТЭ Барысаў
Аб Аляксей Рыяс 1987 9 1 БАТЭ Барысаў
Аб Сяргей Мацьвейчык 1988 9 0 Шахцёр Салігорск
Аб Ігар Бурко 1988 5 0 Шахцёр Салігорск
Аб Аляксандар Паўлавец 1996 3 0 Тарпэда-БелАЗ Жодзіна
Аб Аляксей Гаўрыловіч 1990 2 0 Дынама Берасьце
Аб Мікіта Навумаў 1989 1 0 Віцебск
ПА Ігар Стасевіч 1985 34 3 БАТЭ Барысаў
ПА Павал Няхайчык 1988 24 2 Дынама Берасьце
ПА Мікіта Корзун 1995 11 0 Дынама Кіеў
ПА Арцём Быкаў 1992 9 0 Дынама Менск
ПА Аляксандар Карніцкі 1989 4 0 Тосна
ПА Юры Кавалёў 1993 3 0 Шахцёр Салігорск
ПА Уладзіслаў Клімовіч 1996 2 0 Нёман Горадня
ПА Алег Еўдакімаў 1994 2 0 Менск
ПА Павал Сядзько 1998 1 0 Дынама Берасьце
Нап Дзяніс Лапцеў 1991 9 0 Шахцёр Салігорск
Нап Антон Сарока 1992 5 2 Дынама Менск

Нядаўнія выклікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб Апошні выклік
Бр Сяргей Чэрнік 1988 15 0 Нансі Францыі (10 кастрычніка 2017)
Бр Андрэй Гарбуноў 1983 13 0 Атрамітас Атэны Баўгарыя (9 чэрвеня 2017)
Бр Аляксандар Гутар 1989 9 0 Чарнаморац Адэса Армэнія (9 лістапада 2017)
Бр Андрэй Клімовіч 1988 1 0 Дынама Менск Швэцыя (3 верасьня 2017)
Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996 0 0 БАТЭ Барысаў Новая Зэляндыя (12 чэрвеня 2017)
Бр Дзьмітры Гушчанка 1988 0 0 Віцебск Швэцыя (3 верасьня 2017)
Аб Аляксандар Мартыновіч 1987 56 2 Краснадар Македонія (28 сакавіка 2017)
Аб Ігар Шытаў 1986 54 1 Астана Македонія (28 сакавіка 2017)
Аб Ягор Філіпенка 1988 52 1 Макабі Тэль-Авіў Швэцыя (3 верасьня 2017)
Аб Максім Бардачоў 1986 44 2 Арэнбург Македонія (28 сакавіка 2017)
Аб Дзяніс Палякоў 1991 27 1 БАТЭ Барысаў Люксэмбург (31 жніўня 2017)
Аб Міхаіл Сівакоў 1988 18 1 Амкар Перм Швэцыя (3 верасьня 2017)
Аб Дзьмітры Алісейка 1992 4 0 Дынама Берасьце Швэцыя (3 верасьня 2017)
Аб Аляксей Янушкевіч 1986 4 0 Шахцёр Салігорск Францыі (10 кастрычніка 2017)
Аб Аляксандар Сачыўка 1986 4 0 Дынама Менск Францыі (10 кастрычніка 2017)
ПА Сяргей Кісьляк 1987 63 9 Газыянтэпспор Македонія (28 сакавіка 2017)
ПА Станіслаў Драгун 1988 46 5 БАТЭ Барысаў Францыі (10 кастрычніка 2017)
ПА Сяргей Балановіч 1987 30 2 Амкар Перм Нідэрлянды (7 кастрычніка 2017)
ПА Рэнан Брэсан 1988 26 3 Шавіш Македонія (28 сакавіка 2017)
ПА Іван Маеўскі 1988 16 0 Астана Нідэрлянды (7 кастрычніка 2017)
ПА Эдгар Аляхновіч 1987 14 1 Шахцёр Салігорск Францыі (10 кастрычніка 2017)
ПА Юры Кендыш 1990 3 0 БАТЭ Барысаў Македонія (28 сакавіка 2017)
ПА Яўген Бярозкін 1996 1 0 БАТЭ Барысаў Новая Зэляндыя (12 чэрвеня 2017)
ПА Аляксей Лягчылін 1992 1 0 Дынама Берасьце Швайцарыя (1 чэрвеня 2017)
Нап Віталь Радзівонаў 1983 48 10 БАТЭ Барысаў Македонія (28 сакавіка 2017)
Нап Міхаіл Гардзяйчук 1989 25 4 БАТЭ Барысаў Швэцыя (3 верасьня 2017)
Нап Мікалай Сігневіч 1992 13 1 БАТЭ Барысаў Нідэрлянды (7 кастрычніка 2017)
Нап Павал Савіцкі 1994 12 4 Нёман Горадня Швэцыя (3 верасьня 2017)
Нап Максім Скавыш 1989 8 0 Тарпэда-БелАЗ Жодзіна Францыі (10 кастрычніка 2017)

Найбольш гульняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Аляксандар Кульчы (102)
  2. Сяргей Гурэнка (80)
  3. Сяргей Карніленка (78)
  4. Аляксандар Глеб (77)
  5. Цімафей Калачоў (76)
  6. Сяргей Амельянчук (74)
  7. Сяргей Штанюк (71)
  8. Максім Рамашчанка (64)
  9. Сяргей Кісьляк (63)
  10. Юры Жаўноў (58)

Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.

Найбольш галоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Максім Рамашчанка (20)
  2. Сяргей Карніленка (17)
  3. Віталь Кутузаў (13)
  4. Вячаслаў Глеб (12)
  5. Раман Васілюк (10)
  6. Валянцін Бялькевіч (10)
  7. Віталь Радзівонаў (10)
  8. Цімафей Калачоў (10)
  9. Сяргей Кісьляк (9)
  10. Віталь Булыга (8)

Трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнэр Час працы Гульні Перамогі Нічыі Паразы Мячы
Міхаіл Вергеенка 28 кастрычніка 1992 — 25 траўня 1994
5 студзеня 1997 — 8 верасьня 1999
24 2 6 16 22–40
Сяргей Бароўскі 17 жніўня 1994 — 9 кастрычніка 1996
9 кастрычніка 1999 — 4 чэрвеня 2000
26 4 9 13 21–43
Эдуард Малафееў 16 жніўня 2000 — 12 чэрвеня 2003 22 10 5 7 31–31
Валеры Стральцоў (в. а.) 7 верасьня 2002 1 0 0 1 0–3
Анатоль Байдачны 8 жніўня 2003 — 10 сьнежня 2005 22 10 4 8 34–29
Юры Пунтус 24 лютага 2006 — 14 ліпеня 2007 14 3 4 7 19–26
Бэрнд Штанге 30 ліпеня 2007 — 30 лістапада 2011 49 17 14 18 65–54
Георгі Кандрацьеў 8 сьнежня 2011 — 13 кастрычніка 2014 28 9 8 11 37–35
Андрэй Зыгмантовіч (в. а.) 27 кастрычніка — 4 сьнежня 2014 2 1 0 1 3–5
Аляксандар Хацкевіч 4 сьнежня 2014 — 6 сьнежня 2016 18 6 6 6 14–19
Ігар Крывушэнка з 1 сакавіка 2017 году 11 2 1 8 8–25
Усяго З 1992 году 217 64 57 96 254–310

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зборная Беларусі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў