Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Італіі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зборная Італіі па футболе»)
Італія
Лягатып
Фэдэрацыя Італьянская футбольная фэдэрацыя[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Джанлюіджы Данарума[d]
Найбольш гульняў Джанлюіджы Буфон Edit this on Wikidata (176)
Найлепшы бамбардзір Люіджы Рыва Edit this on Wikidata (35)
Першая гульня
Італія 6:2 Францыя
(Мілян, Італія; 15 траўня 1910)
Самая буйная перамога
Італія 9:0 ЗША
(Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948)
Самая буйная параза
Вугоршчына 7:1 Італія
(Будапэшт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 18 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Чэмпіёны (1934, 1938, 1982, 2006)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 11 (упершыню: 1968)
Дасягненьні Чэмпіёны (1968, 2020)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Іта́ліі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай футбольнай фэдэрацыяй. Мае мянушку «Блакітная эскадра» (італ. Squadra Azzurra).

Раньняя спроба стварыць нацыянальную зборную Італіі адбылася 30 красавіка 1899 году, калі выбраныя італьянскія футбалісты згулялі супраць швайцарскай каманды ў Турыне і саступілі зь лікам 0:2[2]. Аднак, першы афіцыйны матч зборнай каманды адбыўся ў Міляне 15 траўня 1910 году, тады зборная Італіі перамагла зборную Францыю зь лікам 6:2, а першы гол у кашулі нацыянальнай каманды правёў П’етра Ляна[3][4][5]. Італьянская каманда той матч згуляла паводле сыстэмы 2–3–5, а капітанскую повязь на руцэ меў Франчэска Калі[6].

Гульцы зборнай Італіі сьвяткуюць перамогу на чэмпіянаце сьвету 1934 году.

Першым посьпехам у афіцыйным турніры стаў бронзавы мэдаль на Алімпійскіх гульнях 1928 году ў Амстэрдаме. Пасьля паразы ў паўфінале ад зборнай Уругваю перамога зь лікам 11:3 над зборнай Эгіпту забясьпечыла Італіі трэці радок. У турнірах Кубка Цэнтральнай Эўропы 1927—1930 і 1933—1935 гадоў італьянцы займалі першае месца сярод пяці цэнтральнаэўрапейскіх камандаў, набраўшы 11 пунктаў у абодвух сэзонах турніру[7][8]. Зборная Італіі таксама пазьней здабыла залаты мэдаль на Алімпійскіх гульнях 1936 году, выгуляўшы ў дадатковы час фінальнага матчу зборную Аўстрыі зь лікам 2:1[9].

Па адмове браць удзел у першым чэмпіянаце сьвету, які быў арганізаваны ў 1930 годзе ва Ўругваі, нацыянальная зборная Італіі стала чэмпіёнам сьвету як у 1934, гэтак і 1938 гадах. Тады галоўным трэнэрам каманды быў Віторыё Поцца, а ў складзе каманды вылучаўся Джузэпэ Мэацца, які ўважаецца адным з найлепшых італьянскіх футбалістаў усіх часоў[10][11] . Знамянальна, што першы тытул сусьветнага чэмпіёна быў здабыты на хатнім турніры. У сваім першым матчы на турніры італьянцы разграмілі зборную ЗША ў Рыме зь лікам 7:1. У фінальным матчы, які таксама ладзіўся ў Рыме, Італія перамагла зборную Чэхаславаччыны зь лікам 2:1 у дадатковы час, дзякуючы галам Раэмунда Орсі і Анджэлё Ск’явіё. Праз чатыры гады ў на чэмпіянаце 1938 году італьянцы сьвяткавалі перамогу ў турніры, дзякуючы таму, што разьбілі ў фінале зборную Вугоршчыны зь лікам 4:2. Тады дублем вызначыліся Джына Каляўсі і Сыльвіё Піёля. Ходзяць чуткі, што перад фіналам 1938 году прэм’ер-міністар краіны фашысцкі лідэр Бэніта Мусаліні даслаў камандзе тэлеграму з фразай «Перамажыце або памрыце!» (італ. Vincere o morire!). Аднак аніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў пра такую тэлеграму не захавалася, а гулец П’етра Рава пазьней зьняпраўдзіў існаваньне такога ліста ад дыктатара[12].

У 1949 годзе 10 з 11 гульцоў асноўнага складу зборнай загінулі ў авіякатастрофе, якая закранула клюб «Тарына». Зборная не дала рады, каб прабіцца далей за першы раўнд на чэмпіянаце сьвету 1950 году, бо была моцна саслабленая ў выніку трагедыі. Каманда накіравалася на турнір па моры, а не самалётам, баючыся паўтору авіякатастрофы. На чэмпіянатах сьвету 1954 і 1962 гадоў Італія не змагла прайсьці далей за першы раўнд[13][14], а на чэмпіянат сьвету 1958 году нават не кваліфікавалася, саступіўшы ў апошнім адборачным матчы зборнай Паўночнай Ірляндыі зь лікам 1:2[15]. Зборная ня брала ўдзелу ў першым чэмпіянаце Эўропы 1960 году[16]. А на наступнае эўрапейскае першынства ня трапіла, бо была выбітая зборнай СССР у першым раўндзе кваліфікацыйнага турніру 1964 году[17].

Нацыянальная зборная Італіі перад матчам у Рыме супраць зборнай Польшчы ў 1965 годзе.

У 1968 годзе зборная Італіі прымала на сваёй зямлі чэмпіянат Эўропы і выйграла турнір з сваім першым удзелам. У фінале, які ладзіўся ў Рыме, італьянцы выгулялі зборную Югаславіі, здабыўшы першы буйны трафэй з часоў перамогі на чэмпіянаце сьвету 1938 году. Фінал завяршыўся ўнічыю зь лікам 1:1 нават пасьля дадатковага часу, і паводле тагачасных правілаў матч трэба было перайграць празь некалькі дзён. Гэта застаецца адзіным выпадкам, калі фінал чэмпіянату Эўропы або чэмпіянату сьвету быў перагуляны[18]. 10 чэрвеня 1968 году зборная Італіі перамагла ў перагулёўцы зь лікам 2:0, дзякуючы галам Джыджы Рывы і П’етра Анастазі.

У чэмпіянаце сьвету 1970 году, дзякуючы чэмпіёнам Эўропы ў складзе, улучна з Джачынта Факецьці, Джаньні Рывэры, Джыджы Рывы, а таксама новаму цэнтральнаму нападніку Рабэрта Банінсэньні, каманда прабілася да фіналу ўпершыню за 32 гады. Паўфінальны матч турніру паміж зборнымі Італіі і ФРН вядомы як «Матч стагодзьдзя». Тады Італія выгуляла зь лікам 4:3 у дадатковы час, пры гэтым пяць зь сямі галоў былі загнаныя менавіта ў дадатковы час[19]. У фінале Італія саступіла зборнай Бразыліі зь лікам 1:4. Пасьля паразы ад зборнай Бэльгіі ў чвэрцьфінале кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 1972 году цыкль гэтага пакаленьня завяршыўся на чэмпіянаце сьвету 1974 году, дзе каманда была выбітая на групавым этапе пасьля паразы 1:2 ад зборнай Польшчы ў апошнім матчы групы.

Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата 1936
Бронза 1928
Бронза 2004

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла ня цэлячы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокай клясы. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «катэначча», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх камандаў. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сыстэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймацнейшых камандаў (другое месца пасьля Бразыліі паводле дасягненьняў на чэмпіянатах сьвету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на чэмпіянатах сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале чэмпіянату сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1.

  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — чэмпіён
  • 1938 — чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацьвертае месца
  • 1982 — чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006 — чэмпіён
  • 2010 — групавы этап
  • 2014 — групавы этап
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2026 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1960 — ня брала ўдзелу
  • 1964 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1968 — чэмпіён
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацьвертае месца
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал
  • 2012 — другое месца
  • 2016 — чвэрцьфінал
  • 2020 — чэмпіён
  • 2024 — ⅛ фіналу
  1. ↑ https://www.figc.it/it/nazionali/news/lannuncio-di-malago-roberto-mancini-ct-della-nazionale-claudio-ranieri-sara-il-nuovo-direttore-tecnico-figc-e-presidente-del-club-italia-ec3mqiwy
  2. ↑ Switzerland: Non-Official International Matches Representative Teams 1898-1992. RSSSF.
  3. ↑ Album della stagione. MagliaRossonera.it. Праверана 15.06.2010 г. Архіўная копія ад 30.12.2008 г.
  4. ↑ Pietro Lana. MagliaRossonera.it. Праверана 15.06.2010 г. Архіўная копія ад 28.12.2008 г.
  5. ↑ FIGC. Figc.it. Праверана 21.04.2012 г. Архіўная копія ад 23.04.2007 г.
  6. ↑ Italia-Francia IL CALCIO. repubblica.it (17.10.2006). Праверана 24.10.2006 г. Архіўная копія ад 02.11.2006 г.
  7. ↑ 1st International Cup. www.rsssf.com. Праверана 11.05.2016 г. Архіўная копія ад 03.03.2016 г.
  8. ↑ 3rd International Cup. www.rsssf.com. Праверана 11.05.2016 г. Архіўная копія ад 03.03.2016 г.
  9. ↑ Football at the 1936 Berlin Summer Games. Sports Reference. Праверана 07.10.2018 г. Архіўная копія ад 11.10.2009 г.
  10. ↑ Giuseppe Meazza La favola di Peppin il folbèr. Storie di Calcio (30.01.2016). Праверана 27.04.2016 г. Архіўная копія ад 11.03.2016 г.
  11. ↑ The inimitable Giuseppe Meazza. FIFA.com. Праверана 27.04.2016 г. Архіўная копія ад 13.06.2015 г.
  12. ↑ World Cup: 25 stunning moments ... No8: Mussolini's blackshirts' 1938 win".. April 2016. Архіўная копія ад 24.06.2018 г.
  13. ↑ World Cup 1962 (Chile, May 30 – June 17). Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (22.10.1999). Праверана 22.05.2018 г.
  14. ↑ World Cup 1954 (Switzerland, June 16 – July 4). Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (22.10.1999). Праверана 22.05.2018 г.
  15. ↑ Brodie, Malcolm. Down Memory Lane: Battle of Belfast was far from a golden moment - International, Football // Belfast Telegraph, 05.12.2007 г. Архіўная копія ад 22.12.2015 г.
  16. ↑ Murray, Scott. The Joy of Six: European Championship qualifiers // 02.09.2011 г.
  17. ↑ European Championship 1964. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (31.01.2007).
  18. ↑ Euro 1968: Alan Mullery's moment of madness. bbc.com (12.05.2012). Праверана 27.04.2016 г. Архіўная копія ад 05.06.2016 г.
  19. ↑ Matt Wagg. Euro 2012: five classic tournament matches between Germany and Italy including the 'Game of the Century' // telegraph.co.uk, 28.06.2012 г. Архіўная копія ад 01.06.2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]