Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Паўночнай Македоніі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночная Македонія
Лягатып
Фэдэрацыя Футбольная фэдэрацыя Македоніі[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Капітан Стэфан Рыстоўскі[d]
Найбольш гульняў Горан Пандзеў Edit this on Wikidata (122)
Найлепшы бамбардзір Горан Пандзеў Edit this on Wikidata (38)
Першая гульня
Славенія 1:4 Македонія
(Крань, Славенія; 13 кастрычніка 1993)
Самая буйная перамога
Ліхтэнштайн 1:11 Македонія
(Эшэн, Ліхтэнштайн; 9 лістапада 1996)
Самая буйная параза
Ангельшчына 7:0 Паўночная Македонія
(Манчэстэр, Ангельшчына; 19 чэрвеня 2023)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 1 (упершыню: 2020)
Дасягненьні групавы этап (2020)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Паўно́чнай Македо́ніі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Македонію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная фэдэрацыя Македоніі.

Свой першы афіцыйны міжнародны матч зборная Паўночнай Македоніі згуляла 13 кастрычніка 1993 году. Гэта была таварыская сустрэча, якая скончылася перамогай каманды над зборнай Славеніі зь лікам 4:1[1]. У 1994 годзе Футбольная фэдэрацыя Македоніі стала сябрам ФІФА і УЭФА пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці і распаду югаслаўскай фэдэральнай зборнай.

Зборная Паўночнай Македоніі ў 2014 годзе.

Свой першы адборачны турнір каманда ўсчала ў верасьні 1995 году, які мусіў вызначыць зборныя да чэмпіянату Эўропы 1996 году. Паўночнамакедонскія футбалісты пачалі зь нічыі 1:1 з зборнай Даніі, але на фінальную частку ня трапілі. Наступныя гады зборная не магла адолець бар’ер, каб трапіць на буйны турнір, але часам здараліся нечаканыя перамогі, як то ў адборы да чэмпіянату сьвету 1998 году зь лікам 3:2 была пераможаная зборная Ірляндыі. У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2004 году футбалісты з балканаў згулялі ўнічыю з зборнай Ангельшчыны 2:2, прычым матч ладзіўся на брытанскай зямлі ў месьце Саўтгэмптане[2]. 9 кастрычніка 2004 году каманда здолела зьдзівіць, згуляўшы 2:2 з зборнай Нідэрляндаў у Скоп’і перад 17 тысячамі гледачоў на гарадзкім стадыёне[3], але ўжо праз чатыры дні каманда зазнала паразу 0:1 на выезьдзе ад зборнай Андоры[4]. 7 кастрычніка 2006 году балканцы зноў згулялі ўнічыю з ангельцамі на іхным полі ў Манчэстэры, а 17 лістапада 2007 году паўночнамакедонскія футбалісты перамаглі зборную Харватыі зь лікам 2:0.

У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2020 году зборная фінішавала на трэцім радку сваёй групы, прапусьціўшы наперад зборныя Польшчы і Аўстрыі. Аднак дзякуючы таму, што Паўночная Македонія раней была першай у сваёй групе ў Лізе нацыяў, каманда ўпершыню ў гісторыі атрымала мажлівасьць згуляць у кваліфікацыйным плэй-оф і была прызначаная лёсаваньнем да матчаў супраць зборнай Косава. У паўфінале плэй-оф кваліфікацыі да Эўра-2020 зборная Паўночнай Македоніі перамагла каманду Косава 2:1 удома. Затым 13 лістапада ў Тбілісі ў фінале плэй-оф паўночнамакедонцы сустрэліся з зборнай Грузіі ды перамаглі зь лікам 1:0[5], трапіўшы на фінальны турнір. На самім турніры каманда зазнала тры паразы ў матчах супраць зборных Аўстрыі, Украіны і Нідэрляндаў. Паўночнамакедонцы былі блізкія таксама да трапленьня на чэмпіянат сьвету, які адбыўся ў 2022 годзе ў Катары. Тады зборная зноў трапіла ў плэй-оф, дзе ў паўфінале сэнсацыйна выбіла зборную Італіі[6], але ў вырашальнай сустрэчы прагулялі зборнай Партугаліі зь лікам 0:2[7].

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1996не прайшла кваліфікацыю
  • 2000не прайшла кваліфікацыю
  • 2004не прайшла кваліфікацыю
  • 2008не прайшла кваліфікацыю
  • 2012не прайшла кваліфікацыю
  • 2016не прайшла кваліфікацыю
  • 2020 — групавы этап
  • 2024не прайшла кваліфікацыю
  1. SVN vs. MKD match report. Macedonian Football. Праверана 02.06.2016 г. Архіўная копія ад 24.06.2016 г.
  2. ENG vs. MKD match report (2002). Macedonian Football. Праверана 02.06.2016 г. Архіўная копія ад 24.06.2016 г.
  3. MKD vs. NED match report. Macedonian Football. Праверана 02.06.2016 г. Архіўная копія ад 24.06.2016 г.
  4. AND& vs. MKD match report. Macedonian Football. Праверана 02.06.2016 г. Архіўная копія ад 24.06.2016 г.
  5. North Macedonia reach Euro 2020 // 12.11.2020 г.
  6. Italy 0–1 North Macedonia // BBC, 24.03.2022 г. Архіўная копія ад 24.03.2022 г.
  7. Bruno Fernandes strikes send Portugal past North Macedonia to World Cup. The Guardian (29.03.2022). Праверана 30.03.2022 г. Архіўная копія ад 29.03.2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]