Арсэнал Тула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арсэнал Тула
FC Arsenal Tula.svg
Заснаваны 1946
Горад Тула, Расея
Стадыён Арсэнал
Умяшчальнасьць: 20 048
Кіраўнік Ростэх
Галоўны трэнэр Ігар Чарэўчанка
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2018—2019 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
https://arsenaltula.ru/

«Арсэна́л» (па-расейску: Арсенал) — расейскі футбольны клюб з гораду Тула. Заснаваны ў 1946 годзе. Раней у футбольных турнірах СССР і Расеі Тулу прадстаўляў клюб пад назвай «Арсэнал», гісторыя якога ўзыходзіць да каманды Зброевага заводу. У 2007 годзе згаданы клюб перайшоў у статус аматараў і некалькі гадоў выступаў у трэцім дывізіёне, на адзін сэзон атрымаўшы назву «Збройнік», а пасьля — «Арсэнал-Тула». У 2011 годзе клюб «Арсэнал» быў адноўлены, і ў 2012 годзе каманда вярнулася ў сыстэму прафэсійных лігаў Расеі[1][2][3]. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Арсэнал», які здольны зьмясьціць 19 241 глядача.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб, ад якога на сёньня паходзіць «Арсэнал», быў заснаваны на Тульскім зброевым заводзе ў сярэдзіне 1920-х гадох і да Другой сусьветнай вайны выступала ў гарадзкім і абласным чэмпіянатах. Да 1936 году клюб насіў назву «Збройзваод». За часам стварэньня ўсесаюзнага ДСТ працаўнікоў абароннай прамысловасьці «Зэніт» клюб быў уключана ў ягоны склад і пачаў называцца «Зэніт» зброевага заводу. Матчы праводзіліся на стадыёне «Зэніт» у Тульскім Крамлі. У чэмпіянаце СССР клюб пачаў браць удзел у 1946 годзе, як тульскі «Зэніт». У 1958 годзе каманда была аддзеленая ад заводу і з 1959 году стала выступаць на Цэнтральным стадыёне Тулы як гарадзкая каманда. Назва некалькі разоў зьмянялася са зьяўленьнем і зьменай «шэфаў» — тульскіх прадпрыемстваў, на чыім балянсе каманда знаходзілася, пакуль яе не вярнулі да зброевага заводу. У новы «зброевы» пэрыяд было абраная назва «Арсэнал». З 1989 году клюб перайшоў на гасразьліковыя рэйкі, а ў пачатку 1990-х атрымаў статус прафэсійнага клюбу.

У 2004 годзе даччынае прадпрыемства канцэрну Газпром, кампанія Цэнтаргаз, адзіны спонсар тагачаснага «Арсэналу», праз рэарганізацыю канцэрну і пераменаў у структуры Газпрому, спыніла фінансаваньне каманды. Клюбу давялося адмовіцца ад удзелу ў першым дывізіёне і на сэзон 2005 году заявіцца ў турнір другога дывізіёну. Пасьля сэзону 2006 году праз поўную адсутнасьць фінансаваньня каманда была вымушаная адмовіцца ад прафэсійнага статусу і перайсьці ў трэці дывізіён. У 2007 годзе на адзін сэзон назва клюбу зьмянілася на «Збройнік», а ў 2008—2010 гадох клюб меў назву «Арсэнал-Тула». У лістападзе 2011 году было пачатае адраджэньне клюбу як прафэсійнай структуры пад ранейшай назвай «Арсэнал»[4].

У тым жа 2011 годзе каманду ўзначаліў вядомы ў мінулым расейскі футбаліст Дзьмітры Аленічаў[5]. Таксама ў трэнэрскі штаб увайшлі шэраг даволі вядомых у Расеі былых футбалістаў. У клюб былі запрошаныя такія вядомыя гульцы як Ягор Цітоў, Дзьмітры Парфёнаў, Юры Коўтун, Дзьмітры Хлястоў, Вадзім Яўсееў, Уладзімер Бясчастных і Андрэй Канавалаў. Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў «Арсэнал» заняў 8-е месца ў аматарскай лізе, а ўсе вядомыя футбалісты, закліканыя Аленічавым на дапамогу, за выключэньнем Аляксандра Філімонава пакінулі каманду, на іхнае месца трэнэрскі штаб запрасіў маладых і пэрспэктыўных гульцоў.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 6 красавіка 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Артур Нігматулін 1991
3 Сьцяг Расеі Аб Арцём Сокал 1997
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Робэрт Баўэр 1995
6 Сьцяг Расеі Аб Максім Бяляеў 1991
7 Сьцяг Расеі ПА Кантэмір Бэрхамаў 1988
8 Сьцяг Грузіі Аб Гія Грыгалава 1989
9 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Камбараў (капітан) 1987
10 Сьцяг Замбіі Нап Эванз Кангва 1992
11 Сьцяг Расеі ПА Сяргей Ткачоў 1989
13 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Валадзько 1992
14 Сьцяг Расеі Аб Анры Хагуш 1986
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Юры Кавалёў 1993
17 Сьцяг Расеі Нап Гурам Аджоеў 1995
18 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Валеры Грамыка 1997
19 Сьцяг Расеі Бр Юры Ладыгін 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Горан Чаўшыч 1992
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Альварэс 1993
22 Сьцяг Расеі Нап Данііл Лесавой (ар. Зэніт) 1998
23 Сьцяг Расеі ПА Ігар Гарбаценка 1989
25 Сьцяг Замбіі ПА Кінгс Кангва 1999
26 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Бакары Канэ 1988
27 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Ламавіцкі (ар. Спартак) 1998
28 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Панцялееў 1996
29 Сьцяг Замбіі Нап Ламэк Банда 2001
36 Сьцяг Расеі Бр Міхаіл Левашоў 1991
48 Сьцяг Расеі Нап Яўген Луцэнка 1987
50 Сьцяг Расеі Бр Ягор Шамаў 1994
70 Сьцяг Баўгарыі ПА Георгі Кастадынаў 1990
71 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Дзянісаў 1989
77 Сьцяг Расеі Нап Раман Мінаеў 1997

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Арсэнал Туласховішча мультымэдыйных матэрыялаў