Перайсьці да зьместу

Максім Скавыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Скавыш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лістапада 1989(1989-11-13)[1][2] (36 гадоў)
Рост 179 см[4]
Вага 81 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2013 БАТЭ 68 (30)
2012 Белшына 26 (5)
2013—2015 Балтыка 46 (4)
2013 Балтыка 11 (3)
2015—2016 Тарпэда-БелАЗ 26 (8)
2016 Гапаэль Кфар-Сава 8 (0)
2017 Тарпэда-БелАЗ 30 (9)
2018—2021 БАТЭ 98 (49)
2021—2023 Шахцёр Салігорск 68 (20)
2024—2025 Тарпэда-БелАЗ 50 (20)
Зборныя
2008—2011 Беларусь (да 21) 28 (5)
2013—2023 Беларусь 33 (4)

Максім Скавыш (нар. 13 лістапада 1989 году, Менск) — колішні беларускі футбаліст, які гуляў нападнікам. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы бамбардзір Найвышэйшай лігі і футбаліст Беларусі 2020 году.

Выхаванец менскай футбольнай школы «Зьмена». З 2007 году пачаў гуляць за барысаўскі БАТЭ. У матчы плэй-оф Лігі Эўропы зь «Літэксам» (Баўгарыя) 27 жніўня 2009 году напачатку даў галявы пас Радзівонаву, а напрыканцы матчу і сам забіў гол.

У сакавіку 2012 году разам зь Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў бабруйскую «Белшыну»[5], якую пакінуў у лістападзе 2012 году[6]. У лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду калінінградзкай «Балтыцы» да 31 траўня 2013 году[7]. У траўні 2013 году «Балтыка» набыла правы на Скавыша ў БАТЭ і ён падпісаў з калінінградзкім клюбам кантракт на два гады[8]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Гапаэль» з Кфар-Савы[10]. У студзені 2017 году пакінуў «Гапаэль» і вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[11]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[12]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выходзіць на замену. У сэзоне 2018 году зарабіў на свой рахунак 11 галоў у Найвышэйшай лізе, зь іх 8 па выхадзе на замену.

У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасьні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[13]. У сэзоне 2020 году стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў абраны футбалістам года Беларусі. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[15] і далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ»[16]. Па вяртаньні ў Жодзін зноў пачаў шмат праводзіць галоў, часта пасьля выхаду на замену. Стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату 2024 году, маючы на сваім рахунку 15 галоў. А таксама паводле вынікаў першага сэзону быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу. 14 чэрвеня 2025 году ў матчы 12-га тура Найвышэйшай лігі вызначыўся голам у браму «Менску». Гэтым голам ён паўтарыў рэкорд Юрыя Мархеля паводле колькасьці праведзеных галоў у складзе за жодзінскі клюб у чэмпіянатах Беларусі. У абодвух футбалістаў на той час стала па 33 галы.

У сьнежні 2025 году завяршыў прафэсійную гульнёвую кар’еру[17].

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у браму зборнай Ісландыі. З 2011 году гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 году выйшаў на замену ў адным матчы.

3 чэрвеня 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Эстоніі. Пасьля 2014 году доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 году зноўку патрапіў у каманду пасьля таго, як яе ачоліў галоўны трэнэр «Тарпэда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.

Узнагароды і дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012

Асабістыя:

  • Футбаліст году Беларусі: 2020
  • Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі: 2020
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2020
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2019, 2020, 2021, 2022
КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Тарпэда-БелАЗ2015Найвышэйшая ліга121
2016Найвышэйшая ліга147
Тарпэда-БелАЗ2017Найвышэйшая ліга309
БАТЭ2018Найвышэйшая ліга2911
2019Найвышэйшая ліга2510
2020Найвышэйшая ліга2919
2021Найвышэйшая ліга159
Шахцёр134
2022Найвышэйшая ліга299
  1. Maksim Skavysh // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Maksim Skavysh // FBref (анг.)
  3. https://torpedo-belaz.by/team/osnovnoy-sostav/skavysh-maksim/
  4. 1 2 https://championship.abff.by/by/players/240
  5. Максим Скавыш и Михаил Гордейчук продолжат карьеру в «Белшине» (рас.) «Прессбол», 11 сакавіка 2012
  6. «Белшина» рассталась со Скавышем и Близнюком (рас.)
  7. Максим Скавыш отдан в аренду «Балтике» (рас.)
  8. «Балтика» выкупает Максима Скавыша у БАТЭ (рас.)
  9. Максим Скавыш стал игроком «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  10. Скавыш перешел в «Хапоэль» из Кфар-Савы (рас.)
  11. Максим Скавыш вновь в жодинском «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  12. Максим Скавыш перешел в БАТЭ (рас.)
  13. Скавыш продлил контракт с БАТЭ
  14. Футбол. Нападающий БАТЭ Максим Скавыш подписал контракт с "Шахтером"
  15. Максим Скавыш и "Шахтер" прекратили сотрудничество (рас.)
  16. Максим Скавыш подписал контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
  17. 8-кратный чемпион Беларуси Максим Скавыш завершил карьеру (рас.). Football.by (2025-12-02). Праверана 2025-12-31 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]