Перайсьці да зьместу

Арцём Макаўчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Макаўчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 ліпеня 2000(2000-07-04)[1] (25 гадоў)
Рост 193 см[3]
Вага 83 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Тарпэда Менск 5 (0)
2019—2022 Энэргетык-БДУ 46 (0)
2023—2025 Дынама Менск 2 (0)
2024 Славія Мазыр 3 (0)
2026—4 Дняпро Магілёў
Зборныя
2021—2022 Беларусь (да 21) 8 (0)

Арцём Віталевіч Мака́ўчык (нар. 4 ліпеня 2000 году) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Навучаўся ў акадэміі АБФФ, а па ейным сканчэньні ў 2017 годзе далучыўся да менскага «Тарпэда», дзе ў сэзоне 2017 году правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2018—2019 гадах, калі «Тарпэда» выступала ў Найвышэйшай лізе, гуляў за дубль клюбу. У жніўні 2019 году, пасьля таго як «Тарпэда» спыніла існаваньне, перайшоў у «Энэргетык-БДУ», дзе спачатку таксама гуляў за дубль. 8 жніўня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (1:1). У 2020—2021 гадах чаргаваўся ў складзе зь іншымі брамнікамі, а ў сэзоне 2022 году замацаваўся ў пачатковым складзе і дапамог камандзе здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі.

У сьнежні 2022 году склаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Макаўчык дэбютаваў у складзе «Дынама» ў Найвышэйшай лізе ўжо ў пачатковым матчы, адгуляўшы без прапушчаных мячоў у сустрэчы зь «Іслаччу». Да сканчэньня сэзону ў чэмпіянаце правёў толькі яшчэ адную гульню, зьявіўшыся ў браме 20 жніўні ў матчы супраць «Слуцку». У 2024 годзе за паўсэзоны брамнік нават амаль не трапляў у заўяку каманды. У выніку ў першы дзень ліпеня стала вядома, што футбаліст далучыцца на правах арэнды да мазырскай «Славіі»[6]. У складзе мазырчукоў тройчы згуляў у чэмпіянаце і двойчы ў матчах Кубка Беларусі. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў сталічны клюб, дзе аніводнага разу не зьявіўся на полі ў матчах Найвышэйшай лігі. У першай палове студзеня 2026 году прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[7], які вярнуўся ў элітны дывізіён.

У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, але тады гэтак і не згуляў за яе. 29 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Грузіі (1:4). У сакавіку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[8], але ў матчах у ейным складзе не выходзіў.

«Дынама» Менск:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]