Жаночая зборная Беларусі па баскетболе
| ' | |||
| Асноўныя зьвесткі | |||
|---|---|---|---|
| Рэйтынг ФІБА | 12-ы | ||
| Чалец ФІБА з | 1992 | ||
| Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
| Фэдэрацыя | БФБ | ||
| Трэнэр | Натальля Трафімава | ||
| Алімпійскія гульні | |||
| Удзелаў | 2 | ||
| Мэдалёў | |||
| Чэмпіянаты сьвету | |||
| Удзелаў | 2 | ||
| Мэдалёў | |||
| Чэмпіянаты Эўропы | |||
| Удзелаў | 6 | ||
| Мэдалёў | |||
| Форма | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| [Каманда на сайце БФБ Вэб-старонка] | |||
| (абнаўленьне: 2017) | |||
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы афіцыйны міжнародны матч зборная Беларусі правяла 14 траўня 1993 году ў румынскім Арадзе ў межах кваліфікацыйнага турніру Эўрабаскет-1995 і прайграла яго саперніцам з Харватыі зь лікам 74:78. Заняўшы па выніках трохдзённага турніру 3-е месца ў сваёй групе, беларускі не змаглі прабіцца ў чэлендж-раўнд кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы і пазмагацца за пуцёўку ў фінальную стадыю кантынэнтальнага першынства.
У траўні 1997 году ў Хэльсынкі беларуская каманда пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага ўпершыню пасьпяхова прайшла першую стадыю кантынэнтальнага адбору, але на Эўрабаскет-1999 усё ж не трапіла, прайграўшы наступным годзе ў Брно зборным Чэхіі, Босьнія і Герцагавіны ды Нямеччыны.
Наступная спроба прабіцца ў эліту зноў была няўдалай. У апошні дзень кваліфікацыйнага турніру ў Стара-Загора беларуская каманда ў вочнай дуэлі аспрэчвала пуцёўку ў чэлендж-раўнд з гаспадынямі паркету — зборнай Баўгарыі. Пасьля першай паловы матчу беларускі вялі з розьніцай у 5 ачкоў, але нечакана ў залі згасла сьвятло і, 15-хвілінная паўза ў сувязі з гэтым, некалькі зьбіла іх пераможны тэмп. Саступіўшы зь лікам 81:82, беларуская дружына згубіла шанец патрапіць на Эўрабаскет-2001.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Алімпійскія гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2008 — 6-е месца.
Склад: Натальля Ануфрыенка, Настасься Верамеенка, Вікторыя Гасьпер, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Тацяна Ліхтаровіч, Натальля Марчанка, Вольга Масіленэнэ, Вольга Падабед, Кацярына Сныціна, Тацяна Троіна, Натальля Трафімава.
- 2016 — 9-е месца.
Склад: Настасься Верамеенка, Вольга Зюзькова, Алена Леўчанка, Тацяна Ліхтаровіч, Марыя Папова, Юлія Рыцікава, Кацярына Сныціна, Тацяна Троіна, Натальля Трафімава, Аляксандра Тарасава, Марыя Філончык, Ліндсэй Гардынг.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Заяўка на чэмпіянат Эўропы 2017 году.
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт Беларускай фэдэрацыі баскетболу
- Матчы зборнай Беларусі
- Профіль зборнай Беларусі на сайце FIBA (анг.)
| ||||||||