Перайсьці да зьместу

Ільля Чарняк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Чарняк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 траўня 2002(2002-05-19)[1] (23 гады)
Рост 183 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шырокі Брыег
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Шахцёр Салігорск 26 (7)
2023 Ахмат Грозны 2 (0)
2023 Касьпі 8 (1)
2024 Дынама Менск 4 (0)
2024 Дынама Берасьце 13 (1)
2025 Уфа 8 (2)
2025—4 Шырокі Брыег
Зборныя
2022—2023 Беларусь (да 21) 6 (0)
2024 Беларусь 1 (0)

Ільля́ Чарня́к (нар. 19 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік басьнійскага клюбу «Шырокі Брыег».

Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8. У 2019 годзе выступаў за дубль «Гомля», дзе хутка замацаваўся ў складзе. Таксама некаторы час гуляў у футале за БЧ, дзе стаў наймаладзейшым гульцом і аўтарам голу ў гісторыі клюбу[3]. У 2020 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе таксама гуляў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У лютым 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў заграбскае «Дынама-2»[4]. У студзені 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5] і стаў рыхтавацца да сэзону з асноўнай камандай салігорцаў. 16 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм у матчы супраць барысаўскага БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў пачатковым складзе каманды. У лютым 2023 году пакінуў «Шахцёр»[6] і хутка стаў гульцом расейскага «Ахмату»[7]. Па заканчэньні сэзону ў чэрвені 2023 году пакінуў клюб[8]. У ліпені 2023 году далучыўся да казаскага «Касьпію»[9], які пакінуў у лістападзе 2023 году пасьля таго, як клюб страціў месца ў Прэм’ер-лізе[10]. У студзені 2024 году ўзгадніў кантракт зь менскім «Дынама»[11]. У сталічным клюбе гуляў толькі на пачатку сэзону, пасьля чаго ў пэўны час страціў месца нават у заяўцы. Улетку на згоду бакоў скасаваў кантракт з клюбам, пасьля чаго ўзгадніў ўмовы кантракту зь берасьцейскім «Дынама»[12]. У новым клюбам быў гульцом ратацыі. У лютым 2025 году падпісаў кантракт з расейскай першалігавай «Уфой»[13]. Улетку склаў працоўную ўгоду з басьнійскім клюбам «Шырокі Брыег»[14].

21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

  1. ^ а б в г д Ilya Chernyak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2024/illya-charnyak
  3. ^ Играл за юношескую сборную по "минику", не подошел академии БФФ, сын футболиста. Кто такой Илья Черняк? (рас.)
  4. ^ "Шахтер" отдал нападающего в аренду загребскому "Динамо-2" (рас.)
  5. ^ Футбол. Нападающий Черняк вернулся в "Шахтер" из аренды в загребском "Динамо" (рас.)
  6. ^ "Шахтер" сообщил об уходе Черняка (рас.)
  7. ^ Илья Черняк заключил контракт с российским "Ахматом" (рас.)
  8. ^ "Ахмат" объявил о расставании с Черняком (рас.)
  9. ^ Илья Черняк перешел в "Каспий" (рас.)
  10. ^ Илья Черняк покинул "Каспий" (рас.)
  11. ^ Минское "Динамо" объявило о первом новичке в 2024 году (рас.)
  12. ^ Черняк подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  13. ^ Источник: Илья Черняк подписал контракт с "Уфой" (рас.). Football.by (2025-02-11). Праверана 2025-03-05 г.
  14. ^ Илья Черняк перешел в "Широки Бриег" (рас.). Football.by (2025-07-11). Праверана 2025-07-14 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]