Андрэй Кудравец
| Андрэй Кудравец | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 верасьня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 84 кг[1] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Масква | |
| Нумар | 47 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | БАТЭ | 52 (0) |
| 2023— | Дынама Масква | |
| 2023 | → БАТЭ | 7 (0) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2022 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
| 2022—2023 | Беларусь | 2 (0) |
Андрэ́й Кудраве́ц (нар. 2 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік расейскага «Дынама» і зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец ДЮСШ-2 гораду Барысава, з канца 2019 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сэзону 2020 году ўжо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасьці рэзэрвовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Сэзон 2021 году распачаў рэзэрвовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе пасьля таго, як на разьмінцы перад сустрэчай з «Энэргетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан.
У красавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з барысаўскім клюбам да канца 2024 году[2]. У жніўні 2023 году перайшоў у маскавіцкае «Дынама», склаўшы пяцігадовы кантракт, але пры гэтым застаўся ў БАТЭ да канца сзону 2023 году ў якасьці арэндаванага гульца[3]. У сьнежні 2023 году пакінуў БАТЭ[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец прыцягваўся да выступаў за юнацкія і юніёрскія зборныя Беларусі. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6). У складзе нацыянальнай зборнай дэбютаваў 17 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі, пакінуўшы браму без прапушчаных галоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БАТЭ:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://fcbate.by/team/base/1
- ↑ Кудравец продлил контракт с БАТЭ (рас.)
- ↑ Вратарь БАТЭ Кудравец подписал 5-летний контракт с московским "Динамо" (рас.)
- ↑ Андрей Кудравец, Валерий Бочеров и Дмитрий Антилевский покинули БАТЭ (рас.) Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ