Перайсьці да зьместу

Даніла Нячаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніла Нячаеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1999(1999-10-30)[1] (25 гадоў)
Рост 187 см
Вага 79 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дняпро Магілёў 2 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 0 (0)
2019 Ліда 25 (2)
2020 Белшына 19 (1)
2021—2022 БАТЭ 52 (1)
2023 БАТЭ 14 (0)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ 28 (0)
Зборныя
2020 Беларусь (да 21) 4 (0)
2021—4 Беларусь 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Дані́ла Няча́еў (нарадзіўся 30 кастрычніка 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу».

З 2017 году, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі склаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўцамі[3]. У 2018 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магілёўцаў 24 лістапада 2018 году, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Дынама» (0:3) на пазыцыі левага абаронцы.

У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», выправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазьней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 году афіцыйна быў даданы да складу аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і быў выпраўлены ў арэнду ў лідзкі клюб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым гульцом пачатковага складу. У лютым 2020 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Пачынаў сэзон 2020 году ў дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасьці абаронцы, за сэзон забіў гол і аддаў 5 галявых перадачаў, што ня выратавала бабруйскі клюб ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і пэўны час ня браў удзел у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году нарэшце падпісаў новы кантракт з клюбам[7] і неўзабаве ўзяў удзел у матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць альбанскага «Партызані». У сьнежні 2023 году пакінуў БАТЭ[8].

У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[9]. У лютым 2024 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу»[10].

4 верасьня 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7). 24 сакавіка 2021 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Гандураса (1:1).

БАТЭ:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]