Руслан Хадаркевіч
| Руслан Хадаркевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1993[1] (32 гады) | |
| Рост | 187 см[3] | |
| Вага | 81 кг[4] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Атыраў | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2013 | Бяроза-2010 | 77 (1) |
| 2014 | Славія Мазыр | 8 (0) |
| 2015—2016 | Смалявічы | 47 (1) |
| 2017—2019 | Славія Мазыр | 46 (0) |
| 2019—2022 | Шахцёр Салігорск | 41 (0) |
| 2023 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2023—2024 | БАТЭ | 24 (1) |
| 2025 | Менск | 12 (1) |
| 2025— | Атыраў | 10 (0) |
| Зборныя | ||
| 2021—2023 | Беларусь | 9 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Русла́н Хадарке́віч (нар. 18 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Атыраў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2010 году пачаў выступаць за клюб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сэзоне дапамог камандзе атрымаць месца ў Першай лізе. У пачатку 2014 году стаў гульцом мазырскай «Славіі», але ня здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы б[5], аднак гэтак і не згуляў за гэты клюб.
У сакавіку 2015 году склаў працоўную ўгоду з клюбам «Смалявічы-СТІ»[6], у якім здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 годку прыехаў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў гульцом мазырскага клюбу[7]. Пачынаў сэзон 2017 году ў асноўным складзе мазыранаў на пазыцыі правага абаронцы, аднак зь ліпеня па кастрычнік не гуляў праз траўмы. Толькі ў канцы сэзону футбаліст вярнуўся на поле. У сэзоне 2018 году, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.
У першай палове 2019 году заставаўся асноўным абаронцам мазыранаў у Найвышэйшай лізе. У ліпені 2019 году пакінуў «Славію»[8] і стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[9]. У 2019 годзе зьяўляўся на полі нерэгулярна, а ў сэзоне 2020 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы салігорцаў і дапамог ім здабыць чэмпіёнства. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[10]. У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся дзеля ратацыі, часьцей застаючыся на лаве запасных.
У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў салігорскі клюб[11] і неўзабаве далучыўся да менскага «Дынама»[12]. У складзе менскае каманды заставаўся на лаве рэзэрвовых. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб, гэтак не згуляўшы ў кашулі бела-блакітных[13], і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[14]. У 2024 годзе быў абраны капітанам клюбу[15], але фактычна быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2024 году пакінуў барысаўскі клюб і трэнаваўся зь «Менскам»[16][17]. У сярэдзіне сакавіка склаў працоўную дамову з клюбам[18]. У сталічным клюбе быў гульцом асноўнага складу, але ўлетку прыяднаўся да казаскага клюбу «Атыраў», дзе працаваў беларускі трэнэр Віталь Жукоўскі. Футбаліст прызнаўся, што выправіўся за мяжу, каб зноў вярнуцца ў склад зборнай[19].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2020 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[20]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2020, 2021, 2022
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2021
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
| 2018 | Першая ліга | 22 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Ruslan Khadarkevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/hadarkevich-ruslan
- ^ а б https://www.transfermarkt.com/ruslan-khadarkevich/profil/spieler/485118
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_khadarkevich/
- ^ Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
- ^ Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
- ^ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией"
- ^ Хадаркевич и Мемешев покинули "Славию"
- ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Хадаркевичем
- ^ Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с "Шахтером"
- ^ Хадаркевич покидает "Шахтер" (рас.) Праверана 2022-12-30 г.
- ^ Футбол. Руслан Хадаркевич стал игроком минского "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-01 г. Архіўная копія ад 1 студзеня 2023 г.
- ^ Защитник Руслан Хадаркевич покинул минское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-07-04 г.
- ^ Руслан Хадаркевич стал игроком БАТЭ (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
- ^ Руслан Хадаркевич будет капитаном БАТЭ в сезоне-2024 (рас.). Прессбол (2024-02-28). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Экс-защитник БАТЭ может перебраться в "Минск" (рас.). Прессбол (2025-02-27). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Руслан Хадаркевич тренируется с «Минском» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-27). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Руслан Хадаркевич пополнил состав «Минска» (рас.). Белорусский футбол (2025-03-19). Праверана 2025-03-25 г.
- ^ Руслан Хадаркевич: "Хотелось бы вернуться в сборную Беларуси" (рас.). Football.by (2025-06-30). Праверана 2025-06-30 г.
- ^ Футбол. Руслан Хадаркевич впервые вызван в сборную Беларуси Праверана 5 чэрвеня 2021 г. Архіўная копія ад 6 чэрвеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты