Дзяніс Лапцеў
| Дзяніс Лапцеў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 жніўня 1991[1][2][3] (34 гады) | |
| Рост | 194 см[4] | |
| Вага | 91 кг[5] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомель | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2015 | Славія Мазыр | 92 (36) |
| 2015—2016 | Тосна | 14 (1) |
| 2016 | → Славія Мазыр | 15 (3) |
| 2016 | → Шахцёр Салігорск | 14 (6) |
| 2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 55 (22) |
| 2019—2020 | Дынама Берасьце | 55 (23) |
| 2021 | Рух Берасьце | 28 (9) |
| 2022 | Тарпэда Масква | 17 (5) |
| 2023 | БАТЭ | 24 (8) |
| 2024 | Тарпэда-БелАЗ | 13 (1) |
| 2025 | Дынама Берасьце | 8 (0) |
| 2025— | Гомель | |
| Зборныя | ||
| 2015—2024 | Беларусь | 33 (1) |
Дзяні́с Ла́пцеў (нар. 1 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомля» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першай палове 2010 году гуляў за каленкавіцкую «Вэртыкаль», а з 2010 году пачаў выступы за «Славію». У 2011 годзе трывала выходзіў на замену, а ў 2012 годзе страціў месца ў аснове.
Сэзон 2013 году, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выходзіў на замену ў канцы матча. Але пазьней, пасьля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні пэрыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць пункты, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыранаў, забіваючы ў кожным другім матчы. Пасьля вяртаньня ў клюб Рамана Воўкава стаў чаргавацца зь ім на пазыцыі нападніка, і канчатак сэзону правёў ужо ня гэтак упэўнена, а «Славія» выбыла ў першую лігу. Тым ня менш, Дзяніс з паказчыкам у 9 галоў стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
У студзені 2014 году спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[6] і кызылардзінскім «Кайсары»[7]. Аднак у выніку ў лютым 2014 году вярнуўся ў «Славію»[8], у складзе якой распачаў сэзон 2014 году ў першай лізе. У складзе мазыранаў стаў асноўнай ударнай сілай у сэзоне 2014 году. Дапамог «Славіі» вырнуцца ў найвышэйшую лігу, забіўшы за сэзон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбрадзірам першае лігі. У канцы сэзону цікавасьць да нападніка сталі праяўляць менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[9].
У студзені 2015 году прыбыў на прагляд у менскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турэччыну[10]. Паводле вынікаў збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку, аддаўшы перавагу запрашэньню замежных выканаўцаў. У выніку ў лютым 2015 году Дзяніс далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[11] і застаўся ў Мазыры на сэзон 2015 году. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна» тэрмінам на адзін год[12]. У лютым 2016 году аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да сярэдзіны 2016 году[13]. У ліпені 2016 году на правах арэнды перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У сьнежні 2016 году «Шахцёр» выкупіў правы на Лапцева ў «Тосна», пасьля чаго з нападнікам быў падпісаны кантракт на два гады[15]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт на 3 гады зь берасьцейскім «Дынама»[16].
Быў асноўным нападнікам берасьцейскага клуба. Гэтак Лапцеў з 12 галамі ў сэзоне 2019 году стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і падамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным гульцом і ў сэзоне 2020 году, у якім нападнік адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2021 году перайшоў у іншы берасьцейскі клюб — «Рух»[17]. Замацаваўся ў асноўным каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выходзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сэзоне. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам[18] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасьці гульца маскавіцкага «Тарпэда»[19].
Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў дапамог маскавітам прасунуцца ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей зьяўляцца на полі, часьцей заставаўся на лаве запасных. У лютым 2023 году быд адзаяўлены тарпэдаўцамі і стаў шукаць новы клюб, хутка афіцыйна далучыўшыся да складу барысаўскага БАТЭ[20]. У студзені 2024 году склаў працоўную ўгоду з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[21]. Сэзон 2024 году для гульца быў няўдалым, бо першую палову сэзону ён амаль не гуляў. Агулам жа у чэмпіянаце Беларусі ў той год не згуляў аніводнага поўнага матчу. На пачатку лютага 2025 году стала вядома, што нападнік прыяднаўся да берасьцейскага «Дынама»[22]. У сярэдзіне жніўня разьвітаўся з клюбам[23], пасьля чаго склаў працоўную ўгоду з «Гомлем»[24].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі. У верасьні 2017 году за парушэньне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў ейны склад.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2017
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 9 |
| Славія Мазыр | 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 3 |
| Шахцёр Салігорск | 14 | 6 | ||
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 10 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 12 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Denis Laptev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dzyanis Laptsew // FBref (анг.)
- ^ а б в Denis Laptev // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/24-denis-laptev
- ^ а б https://fcbate.by/team/base/95
- ^ Денис Лаптев прибыл в расположение «Шахтера» из Караганды. Football.by (рас.)
- ^ Денис Лаптев отправился на просмотр в «Кайсар». Football.by (рас.)
- ^ Денис Лаптев вернулся в «Славию». Football.by (рас.)
- ^ Юрий Пунтус: «Лаптева пригласили на просмотр в „Шахтер“». Football.by (рас.)
- ^ Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию. By.Tribuna.com
- ^ Денис Лаптев присоединится к «Славии» на сборе в Пинске. Football.by (рас.)
- ^ «Тосно» официально объявил о подписании контракта с Денисом Лаптевым (рас.)
- ^ Денис Лаптев вернулся в «Славию» (рас.)
- ^ «Шахтер» подтвердил аренду Лаптева (рас.)
- ^ «Шахтер» выкупил у «Тосно» права на Лаптева (рас.)
- ^ Лаптев стал игроком брестского «Динамо» (рас.)
- ^ Денис Лаптев подписал контракт с "Рухом"
- ^ Савицкий и Лаптев покинули "Рух"
- ^ Московское "Торпедо" объявило о подписании контракта с Денисом Лаптевым
- ^ https://football.by/news/172113 (рас.) Праверана 2023-02-17 г.
- ^ Встречаем Дениса Лаптева! (рас.) Афіцыйны сайт Тарпеда-БелАЗ Праверана 2024-01-09 г.
- ^ Денис Лаптев вернулся в брестское «Динамо» (рас.). Прессбол.
- ^ Денис Лаптев покинул брестское "Динамо" (рас.). Football.by (2025-08-15). Праверана 2025-08-16 г.
- ^ Официально: Денис Лаптев — игрок "Гомеля" (рас.). Football.by (2025-08-29). Праверана 2025-09-03 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Тосна»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты