Мікіта Сьцяпанаў
| Мікіта Сьцяпанаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 красавіка 1996[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 181 см[3] | |
| Вага | 78 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Берасьце | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2017 | Смалявічы | 89 (3) |
| 2017 | → Дняпро Магілёў | 13 (0) |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 27 (0) |
| 2019 | Дняпро Магілёў[d] | 29 (1) |
| 2020 | Тарпэда-БелАЗ | 10 (0) |
| 2021 | Нёман Горадня | 2 (0) |
| 2021—2022 | Іслач | 42 (3) |
| 2023—2024 | Атыраў | 47 (0) |
| 2025— | Дынама Берасьце | 24 (1) |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
| 2020 | Беларусь | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мікі́та Сьцяпа́наў (нар. 6 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама». Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама ёсьць футбалістам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сэзон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе каманды. У пачатку 2017 году выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сэзона 2017 году стаў радзей зьяўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень»[4]. Дапамог сталічнаму клюбу прабіцца да Найвышэйшай лігі і па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У сэзоне 2018 году быў асноўным гульцом дружыны, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.
У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету з Найвышэйшай лігі. У студзені 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелёніі», аднак польскі клюб вырашыў не пачынаць супрацу з абаронцам, і неўзабаве далучыўся да складу жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазьней страціў месца ў аснове, з жніўня не гуляў за асноўную каманду, выступаючы за дубль.
У студзені 2021 году па заканчэньні дамовы пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Неўзабаве стаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёмнам» і склаў угоду з клюбам[8]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе гарадзенцаў, але хутка трапіў на лаву запасных. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[9] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне зь «Іслаччу»[11]. У сьнежні 2022 году скасаваў кантракт з клюбам[12].
З студзеня 2023 году трэнаваўся з казаскім «Атыраў» і ў лютым 2023 году афіцыйна стаў гульцом клюбу[13]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атыраў»[14]. У студзені 2025 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Летувы (2:1). 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 12 | 0 |
| Прамень | 13 | 0 | ||
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikita Stepanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Nikita-Stepanov-564&season=2023MEN
- ↑ https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/790-nikita-stepanov
- ↑ Ануфриев расторг контракт со «Смолевичи СТИ», Степанов арендован «Лучом» до конца сезона
- ↑ Каплунов и Степанов подписали контракты с "Лучом"
- ↑ Сямук и Степанов стали игроками "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Защитник Степанов покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Никита Степанов подписал контракт с "Неманом"
- ↑ Степанов покинул "Неман"
- ↑ Никита Степанов стал игроком "Ислочи"
- ↑ Степанов подписал новый контракт с "Ислочью"
- ↑ Степанов покинул "Ислочь" и может уехать в Казахстан к Виталию Жуковскому (рас.) Праверана 2022-12-16 г.
- ↑ Футбол. Никита Степанов стал игроком "Атырау" (рас.) Праверана 2023-02-18 г.
- ↑ Никита Степанов продлил контракт с "Атырау" (рас.)
- ↑ Никита Степанов стал игроком брестского "Динамо" (рас.). Football.by (2025-01-03). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявічах
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты