Касьпі Актаў
Выгляд
| Касьпі | |
![]() | |
| Заснаваны | 1979 |
|---|---|
| Горад | Актаў, Казахстан |
| Стадыён | Жас-Канат Умяшчальнасьць: 3500 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Першая ліга |
| · 2025 | 1 месца (падвышэньне) |
fccaspy.kz (каз.) | |
«Ка́сьпі» (па-казаску: Kaspıı) — казаскі футбольны клюб з Актаў, які праводзіць хатнія матчы на стадыёне Жас-Канат. Назва клюбу паходзіць ад Касьпійскага мора, на беразе якога і месьціцца горад Актаў. Найлепшым у гісторыі клюбу быў 1996 год, калі ў казаскім першынстве каманда заняла 4 месца і дасягнула паўфіналу Кубка Казахстану. З 2001 году «Касьпі» пазбавіўся месца ў элітным дывізіёне. Прасоўваньня ў Прэм’ер-лігу прыйшлося чакаць да 2019 году.
