Перайсьці да зьместу

Дзяніс Шпакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Шпакоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 2001(2001-05-26)[1] (23 гады)
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—4 Дынама Менск 11 (0)
2024 Менск 5 (0)
2024 Слуцак 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 чэрвеня 2023.

Дзяніс Вадзімавіч Шпакоўскі (нар. 26 мая 2001, Менск) — беларускі футбаліст, брамнік «Слуцку» (у арэндзе зь менскага «Дынама»).

Выхаванец менскага «Дынама». Першы трэнэр — Руслан Сьцяпанавіч Азаронак[3]. З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У другой палове 2019 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 1 сьнежня 2019 году ў матчы апошняга туру супраць берасьцейскага «Дынама» (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У 2020—2021 гадах гуляў за дубль, з 2022 году пачаў часам выходзіць на поле ў асноўнай камандзе. Пад час гульні зь «Іслаччу» 29 кастрычніка 2022 году атрымаў траўму рукі[4], пасьля якой прапусьціў два месяцы (5 гульняў)[5]. У сэзоне 2023 году правёў 7 гульняў у Найвышэйшай лізе Беларусі за сталічнае «Дынама» [3], прапусьціў 6 галоў, напрацягу 3 матчаў не прапускаў галоў. У студзені 2024 году на правах арэнды далучыўся да «Менску»[6]. Упершыню выступіў за «Менск» 3 сакавіка 2024 году ў гульні Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёману». У ліпені 2024 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцку»[7].

4 кастрычніка 2017 году выступіў за юнацкую зборную Беларусі (да 16 гадоў) у таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі (да 17 гадоў)[8][9]. У кастрычніку 2018 і кастрычніку 2019 гадоў быў у складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы, аднак на полі не зьяўляўся.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]