Ягор Хвалько
| Ягор Хвалько | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 лютага 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 72 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Атыраў | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2020 | Нёман Горадня | 38 (0) |
| 2016 | → Ліда | 11 (0) |
| 2019 | → Дняпро Магілёў[d] | 14 (0) |
| 2021—2022 | Арсэнал Койданаў | 40 (6) |
| 2022—2025 | Кяпаз | 95 (3) |
| 2025 | Табол | 8 (0) |
| 2026— | Атыраў | |
| Зборныя | ||
| 2015 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2017—2018 | Беларусь (да 21) | 8 (0) |
Ягор Хвалько (нар. 18 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага «Атыраў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5. Пазьней трапіў у структуру гарадзенскага «Нёмана», дзе з 2015 году пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4], дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым гульцом каманды ў сэзоне.
Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў «Нёман». Да сэзону 2017 году рыхтаваўся зь першай камандай гарадзенцаў. У красавіку 2017 году гуляў за дубль, а пазьней пачаў трапляць у асноўную каманду. 7 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазьней замацаваўся ў цэнтры абароны гарадзенцаў. У лютым 2018 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» да канца сэзону 2018 году[5]. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак з жніўня пачаў гуляць пераважна за дубль. У лютым 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам на тры гады і адначасна быў аддадзены ў арэнду менскаму «Промню»[6]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў футбалістам аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сэзону 2019 году нярэдка зьяўляўся ў пачатковым складзе магілёўцаў, але з жніўня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2020 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца зь «Нёманам»[7], стартаваўшы з клюбам у сэзоне 2020 году. Перадусім заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, з траўня 2020 году больш не зьяўляўся на полі.
У лютым 2021 году пачаў трэнавацца з койданаўскім «Арсэналам» і ў сакавіку афіцыйна стаў гульцом каманды[8]. Трывала замацаваўся ў пеошай адзінаццатцы і паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог клюбу прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Арсэнал»[9] і неўзабаве далучыўся да азэрбайджанскага «Кяпазу»[10]. У чэрвені 2023 году падоўжыў кантракт з «Кяпазам» яшчэ на год[11]. У чэрвені 2025 году пакінуў азэрбайджанскую каманду і накіраваўся ў казаскі «Табол», стаўшы аднаклюбнікам Мікалая Сігневіча[12]. На пачатку кастрычніка стаў уладальнікам Кубка Казахстану. На пачатку 2026 году зьмяніў клюб на «Атыраў».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2016 году быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады праз траўмы гэтак і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 траўня 2017 году, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Расеі (0:7). У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Табол»:
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2025
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Ліда | 2016 | Першая ліга | 11 | 0 |
| Нёман | 2017 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
| Дняпро Магілёў | 2019 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
| Нёман | 2020 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Арсэнал | 2021 | Першая ліга | 27 | 5 |
| 2022 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Egor Khvalko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://int.soccerway.com/players/-/424936/
- ↑ https://teams.by/egor-khvaiko/player-154751/
- ↑ Футбол. "Неман" отдал в аренду Носко, Квенцера и Хвалько
- ↑ "Неман" продлил контракт с Хвалько
- ↑ "Неман" продлил контракт с Хвалько и отдал его в аренду "Лучу"
- ↑ Отпуск остался позади
- ↑ Хвалько стал игроком дзержинского "Арсенала"
- ↑ Футбол. Егор Хвалько покинул дзержинский "Арсенал" Праверана 21 ліпеня 2022 г. Архіўная копія ад 21 ліпеня 2022 г.
- ↑ Егор Хвалько перешел в азербайджанский "Кяпаз"
- ↑ Хвалько продлил контракт с "Кяпазом" (рас.) Праверана 2023-06-27 г.
- ↑ Егор Хвалько стал одноклубником Николая Сигневича в "Тоболе" (рас.). Football.by (2025-07-30). Праверана 2025-10-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Кяпаз» Гянджа
- Футбалісты клюбу «Табол» Кастанай
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты