Перайсьці да зьместу

Беларуская фэдэрацыя футболу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская фэдэрацыя футболу
Заснаваная 1989
У ФІФА з 1992
У УЭФА з 1993
Старшыня
Яўген Булойчык
Трэнэры зборных
Вячаслаў Грыгараў

«Беларуская фэдэрацыя футболу» — асацыяцыя Беларусі, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне футболам у Рэспубліцы Беларусь.

Заснаваная 22 сьнежня 1989 году[1]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Менску. Займаецца арганізацыяй нацыянальнага чэмпіянату, кубка, зборных краіны, падтрымкай, разьвіцьцём і папулярызацыяй усяго футболу ў цэлым.

На верасень 2021 году ў Беларусі налічвалася 23 000 прафэсійных футбалістаў[2].

11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[3].

  1. 25 лет назад была основана Белорусская федерация футбола (рас.)
  2. Лукашэнка: у краіне 23 тыс. прафэсійных футбалістаў, а мы ня можам адабраць 20 гульцоў у зборную // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 верасьня 2021 г. Праверана 3 верасьня 2021 г.
  3. «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» адхілены ад удзелу ў эўракубкавых турнірах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 траўня 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
  4. 1 2 Новым старшынёй Беларускай федэрацыі футбола выбраны Уладзімір Базанаў. Belarus.by (27 сакавіка 2019).
  5. Алена Аўчыньнікава. Генадзь Нявыглас пакідае пасаду кіраўніка фэдэрацыі футболу // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. Владимир Базанов официально стал новым главой АБФФ (рас.)
  7. Глава АБФФ Шерстнёв получил руководящую должность в управлении делами Президента (рас.). sport5.by (22 мая 2025).
  8. Кіраўніцтва АБФФ Праверана 9 сьнежня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]