Перайсьці да зьместу

Павал Паўлючэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Паўлючэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1998(1998-01-01)[1] (26 гадоў)
Рост 194 см
Вага 88 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пахтакор Ташкент[d]
Нумар 36
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Дняпро Магілёў 20 (0)
2017—2020 Дынама Берасьце 30 (0)
2021 Рух Берасьце 28 (0)
2022—2023 Брук-Бэт Тэрмаліка 10 (0)
2023 Гурнік Забжэ 0 (0)
2023—4 Пахтакор Ташкент[d] 11 (0)
Зборныя
2017—2020 Беларусь (да 21) 12 (0)
2017—4 Беларусь 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2024.

Па́вал Паўлючэ́нка (нарадзіўся 1 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, брамнік узбэцкага клюбу «Пахтакор» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец магілёўскага футболу, у 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дняпра». Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе і дубль быў расфармаваны. У сэзоне 2015 году Павал быў запасным брамнікам у асноўнай камандзе. У сэзоне 2015 году стаў выступаць за асноўны склад, выйграўшы канкурэнцыю у дасьведчанага Руслана Капанцова. Згуляўшы ў 20 матчах у Першай лізе, дапамог магілёўскаму клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён.

У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магілёўцамі да сканчэньня 2018 году[4]. Сэзон 2017 году распачаў у дублюючым складзе. У ліпені 2017 году, гэтак і не згуляўшы за «Дняпро» ў Найвышэйшай лізе, перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[5], дзе спачатку быў трэцім брамнікам. 27 жніўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў гасьцявым матчы берасьцейцаў супраць мазырскай «Славіі» (2:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. З кастрычніка 2017 году стаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе дынамаўцаў. Усяго ў сэзоне 2017 году правёў за «Дынама» 7 матчаў, у якіх прапусьціў 2 галы, і дапамог клюбу заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце.

У сэзонах 2018—2019 гадоў быў другім брамнікам дынамаўцаў пасьля Аляксандра Гутара. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам да канца 2020 году[6]. У сэзоне 2020 году па сыходзе Гутара стаў часьцей зьяўляцца на полі, чаргуючыся зь Сяргеем Ігнатовічам. У студзені 2021 году перайшоў у іншы берасьцейскі клюб — «Рух»[7]. Стаў трывалым гульцом пачатковага складу каманды, паводле вынікаў сэзону 2021 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 году пачаў трэнавацца з польскім клюбам «Тэрмаліка» і неўзабаве афіцыйна папоўніў ягоны склад[8]. Хутка стаў гуляць у стартавым складзе каманды, аднак з красавіка страціў месца ў аснове. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў «Тэрмаліка» выбыла з Экстраклясы ў Першую лігу, але брамніка застаўся ў камандзе, дзе стаў рэзэрвовым гульцом. У лютым 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб Экстраклясы «Гурнік» з Забжэ[9]. Пакінуў «Гурнік» у чэрвені 2023 году, гэтак і не згуляўшы за яго ў чэмпіянаце[10].

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 13 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі.

«Дынама» Берасьце:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро 2016 Першая ліга 20 –21
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 7 –2
2018 Найвышэйшая ліга 6 –5
2019 Найвышэйшая ліга 4 –4
2020 Найвышэйшая ліга 13 –17
Рух  2021 Найвышэйшая ліга 28 –27

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]