Перайсьці да зьместу

Урал Екацярынбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урал
Поўная назва па-беларуску: Урал (Екацярынбург)
па-татарску: Уралмаш
па-татарску: Урал
па-татарску: Машиностроител
Заснаваны 1930
Горад Екацярынбург, Расея
Стадыён Цэнтральны
Умяшчальнасьць: 27 000
Прэзыдэнт Грыгоры Іваноў[d]
КіраўнікСьвярдлоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 Прэм’ер-ліга, 14 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-ural.ru (рас.)​ (анг.)

«Урал» (па-расейску: Урал) — расейскі футбольны клюб з гораду Екацярынбург. Заснаваны ў 1930 годзе. Адзін з найстарэйшых футбольных клюбаў Расеі, які мае гісторыю з моманту заснаваньня каманды «Машынабудаўнік» пры Ўральскім заводзе цяжкага машынабудаваньня, затым неаднаразова зьмяняў сваю назву.

Датай заснаваньня клюбу лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Ўральскага працоўнага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага заводу. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Сьвярдлоўску пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938 году. Тады клюб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмэт». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сэзоне сьвярдлоўскі клюб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэньня колькасьці камандаў у розыгрышы сэзоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.

У сэзоне 1953 году адбылося вяртаньне клюбу ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сэзонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне клясы «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Ўралмаш» і паўтарыў посьпех, а ў сэзоне 1962 году каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клюбу прайсьці на павышэньне ў клясе. Аднак у 1963 годзе Фэдэрацыя футболу СССР прыняла рашэньне павялічыць лік камандаў клясы «А» да 38, падзяліўшы клясу на дзьве групы. Дадзенае рашэньне спрыяла выхаду клюбу ў другую групу клясы «А». У другой групе клясы «А» каманда правяла шэсьць сэзонаў, завяршыўшы сэзон 1968 году на першым месцы.

Сэзон 1969 году клюб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак заняўшы апошні радок, зноўку вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел сьвярдлоўскага клюбу ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клюб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасьці ў гісторыі «Ўралмашу». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лякаматыў» прыехаў у Сьвярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Сьвярдлоўска зь лікам 9:0.

Пасьля распаду СССР клюбу выдалася магчымасьць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сэзонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненьнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадох. У 1996 годзе клюб страціў магчымасьць выступаць у эліце і апусьціўся ў першую лігу. На наступны сэзон клюб апусьціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.

Актуальны на 6 красавіка 2025 году[2]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Харватыі Аб Сыльвіе Бэгіч 1993
4 Сьцяг Расеі Аб Станіслаў Бясьсьмертны (ар. Дынама Масква)
5 Сьцяг Расеі ПА Андрэй Ягорычаў 1993
8 Сьцяг Харватыі ПА Даніел Мішкіч 1993
9 Сьцяг Расеі ПА Данііл Кузьняцоў 2003
14 Сьцяг Расеі ПА Юры Жалязноў 2002
15 Сьцяг Расеі ПА Ільля Ішкоў 2005
16 Сьцяг Бразыліі Аб Італу 2002
17 Сьцяг Харватыі Нап Марцін Секуліч 1999
18 Сьцяг Расеі ПА Мікіта Марозаў 2006
20 Сьцяг Расеі Нап Яўген Маркаў 1994
22 Сьцяг Расеі Аб Мінгіян Бявееў 1995
24 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ягор Філіпенка 1988
27 Сьцяг Расеі ПА Іван Чудзін 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
37 Сьцяг Расеі ПА Віталь Бондараў 2007
42 Сьцяг Расеі Аб Ягор Мосін 2003
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Малькевіч 1999
43 Сьцяг Расеі Аб Цімафей Маргасаў 1992
46 Сьцяг Расеі Аб Арцём Мамін 1997
50 Сьцяг Расеі Нап Максім Воранаў 2007
55 Сьцяг Расеі ПА Цімур Аюпаў 1993
57 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Селіхаў Edit this on Wikidata 1994
71 Сьцяг Расеі Бр Аляксей Мамін 1999
75 Сьцяг Расеі ПА Фаніль Сунгатулін 2001
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996
86 Сьцяг Расеі Бр Іван Кузьняцоў 2005
94 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Кучугура 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]