Зборная Эстоніі па футболе
| Эстонія | |||||
| Фэдэрацыя | Эстонская футбольная асацыяцыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | Мартын Рэйм | ||||
| Капітан | Рагнар Клаван | ||||
| Найбольш гульняў | Мартын Рэйм (157) | ||||
| Найлепшы бамбардзір | Андрэс Опэр (38) | ||||
| Першая гульня | |||||
|
(Хэльсынкі, Фінляндыя; 17 кастрычніка 1920) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
(Талін, Эстонія; 26 ліпеня 1928) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
(Хэльсынкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922) | |||||
| |||||
Нацыянальная каманда Эстоніі па футболе — нацыянальная зборная Эстоніі, якая рэпрэзэнтуе краіну на міжнародных футбольных спаборніцтвах. Удзельнікаў зборнай вызначае галоўны трэнэр Эстонскай футбольнай асацыяцыі (EJL). Хатнія матчы зборнай праводзяцца ў Таліне на стадыёне «А. Ле Кок Арэна».
Першы матч зборная Эстоніі правяла ў 1920 супраць зборнай Фінляндыі, атрымаўшы ў Хэльсынках паразу 6:0. Аднойчы Эстонія брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях — улетку 1924 року; у чэмпіянатах сьвету або Эўропы ня ўдзельнічала ні разу.
Першы пасьля вялікага перапынку, выкліканага акупацыяй Эстоніі Саветамі, міжнародны матч адноўленая зборная правяла 3 чэрвеня 1992 року ў Таліне супраць Славеніі, ён завяршыўся нічыйным лікам 1:1.
Найбольшую колькасьць выступаў за зборную Эстоніі мае Мартын Рэйм (157), па гэтым паказьніку ён трымаў эўрапейскі рэкорд да лістападу 2009 року. Найбольш пасьпяховы бамбардзір — Андрэс Опэр (38 мячоў).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Зборная Эстоніі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эстонская футбольная асацыяцыя (анг.)
- Профіль на бачыне FIFA (анг.)
- Профіль на бачыне UEFA (анг.)
- Архіў гульняў каманды з 1920 року (анг.)
- Архіў гульцоў (анг.)
- Матчы зборнай (эст.)
