Жаночая зборная Беларусі па тэнісе
| Беларусь | |
| Фэдэрацыя | Беларуская тэнісная фэдэрацыя |
|---|---|
| Колеры | |
| Капітан | Эдуард Дуброў |
| Актуальны рэйтынг | 2 ▲ (24 красавіка 2017) |
| Першы выступ | |
| 1994 | |
| Сусьветная група | |
| Згуляных гульняў | 4 (3–1) |
| Найлепшы вынік | фінал (2017) |
| Дасягненьні гульцоў | |
| Найбольш перамог | Тацяна Пучак (37–15) |
| Перамог у адзінкавым разрадзе | Натальля Зьверава (24–7) |
| Перамог у парным разрадзе | Тацяна Пучак (28–7) |
| Найлепшая пара | Дар’я Кустава / Тацяна Пучак (7–0) |
| Найбольш матчаў | Тацяна Пучак (45) |
| Найдаўжэйшая кар’ера | Тацяна Пучак (15) |
| Вэб-старонка | |
| Апошняе абнаўленьне | невядома |
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе — тэнісная каманда, якая прадстаўляе Беларусь у Фэд-кубку. Склад каманды вызначае Беларуская тэнісная фэдэрацыя.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Беларусь выступіла асобнай камандай на Кубку фэдэрацыі 1994 року, дайшоўшы да 1 кола Сусьветнае групы.
У 1999 року дзякуючы перамозе над Вэнэсуэлай Беларусь выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак ужо ў наступным сэзоне пакінула яе. Толькі праз чатыры гады адбыўся выхад у плэй-оф, аднак у ім беларускі саступілі славачкам.
Чарговы шанец здарыўся толькі ў 2011 року, калі Беларусь займела 4-х тэнісістак у топ-200[1]. Зь іхнім удзелам зборная перамагла Эстонію і выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак, саступіўшы зборным ЗША і Швайцарыі, зноў вярнулася ў 1-ю групу Эўраафрыканскае зоны. Толькі ў 2015 року перамога над Японіяй вярнулася Беларусь у 2-ю Сусьветную групу.
Нават без свайго наймацнейшага гульца, Вікторыі Азаранкі, беларуская зборная ў розыгрышы Кубка-2016 перамагла зборную Канады і выйшла ў плэй-оф, дзе перамога 3:2 над Расеяй упершыню вывела Беларусь у найвышэйшы дывізіён.
Гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паказаныя толькі гульні ў Сусьветнай групе, плэй-оф Сусьветнай групы, 2-й Сусьветнай групе і плэй-оф 2-й Сусьветнай групы.
1994—1999
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Спаборніцтва | Дата | Месца | Супернік | Лік | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1994 | Сусьветная група, 1-е кола | 18-19 ліпеня | Франкфурт (Нямеччына) | 1-2 | Параза | |
| 1998 | Сусьветная група II, плэй-оф | 25-26 ліпеня | Менск (Беларусь) | 4-1 | Перамога | |
| 1999 | Сусьветная група II, чвэрцьфінал | 17-18 красавіка | Менск (Беларусь) | 1-4 | Параза | |
| Сусьветная група II, групавы этап | 21 ліпеня | Амстэрдам (Нідэрлянды) | 3-0 | Перамога | ||
| Сусьветная група II, групавы этап | 22 ліпеня | Амстэрдам (Нідэрлянды) | 0-3 | Параза | ||
| Сусьветная група II, групавы этап | 23 ліпеня | Амстэрдам (Нідэрлянды) | 2-0 | Перамога |
2000—2009
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Спаборніцтва | Дата | Месца | Супернік | Лік | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 2004 | Сусьветная група II, плэй-оф | 10-11 ліпеня | Браціслава (Славаччына) | 0-4 | Параза |
2010—2017
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Спаборніцтва | Дата | Месца | Супернік | Лік | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 2011 | Сусьветная група II, плэй-оф | 16-17 красавіка | Менск (Беларусь) | 5-0 | Перамога | |
| 2012 | Сусьветная група II, 1-е кола | 4-5 лютага | Вустэр (ЗША) | 0-5 | Параза | |
| Сусьветная група II, плэй-оф | 21-22 красавіка | Івэрдон-лё-Бэн (Швайцарыя) | 1-4 | Параза | ||
| 2015 | Сусьветная група II, плэй-оф | 18-19 красавіка | Токіё (Японія) | 3-2 | Перамога | |
| 2016 | Сусьветная група II, 1-е кола | 6-7 лютага | Квэбэк (Канада) | 3-2 | Перамога | |
| Сусьветная група, плэй-оф | 16-17 красавіка | Масква (Расея) | 3-2 | Перамога | ||
| 2017 | Сусьветная група, 1-е кола | 11—12 лютага | Менск (Беларусь) | 4-1 | Перамога | |
| Сусьветная група, паўфінал | 22—23 красавіка | Менск (Беларусь) | 3-2 | Перамога | ||
| Сусьветная група, фінал | 11—12 лістапада | Менск (Беларусь) | 2-3 | Параза |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ WTA Year End Singles Rankings—2010 (pdf). Жаночая тэнісная асацыяцыя (8 лістапада 2010). Праверана 22 лютага 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зборная на бачыне FedCup.com
- Афіцыйная бачына (рас.) Беларускай тэніснай фэдэрацыі
| ||||||||