Вячаслаў Глеб
Вячаслаў Глеб | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2001 | Дынама-Юні[d] | 9 (6) |
2000—2001 | Дынама Менск | 9 (1) |
2004—2005 | Гамбург | 10 (0) |
2005 | Грасгопэр Цюрых | 8 (0) |
2005—2008 | Партызан Менск | 72 (29) |
2009—2010 | Шанхай Шэньхуа[d] | 27 (7) |
2010 | → Шэньчжэнь Рубі[d] | 24 (6) |
2011 | Франкфурт | 7 (0) |
2011 | Дынама Менск | 11 (2) |
2012 | Гомель | 14 (2) |
2012—2013 | АЭЛ Каляніс Мітыліні | 4 (0) |
2013—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 80 (16) |
2016—2017 | Крумкачы | 38 (8) |
2017—2018 | Нёман Горадня | 18 (3) |
2019—2020 | Арсэнал Койданаў | 26 (13) |
Зборныя | ||
2001 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
2002—2005 | Беларусь (да 21) | 14 (5) |
2004—2011 | Беларусь | 45 (12) |
Вячаслаў Глеб (нарадзіўся 12 лютага 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Малодшы брат Аляксандра Глеба. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе склаў працоўную дамову зь нямецкім «Штутгартам», дзе гуляў ягоны старэйшы брат Аляксандар Глеб. Прайсьці ў асноўную каманду ня здолеў, але згуляў за «Штутгарт II». Агулам за другую каманду згуляў 25 матчаў і забіў 5 галоў. Потым перайшоў у «Гамбург». У 2005 годзе гуляў за швайцарскі «Грасгопэр». Пасьля вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь менскім МТЗ-РІПА. Глеб мог перайсьці ў шатляндзкую лігу ў клюб «Гартс», але пераход не адбыўся. У 2009—2010 гадах гуляў за кітайскія каманды «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі». У 2011 годзе падпісаў кантракт зь менскім «Дынама». Пасьля зьмены трэнэра, Глеб больш не праходзіў у галоўную каманду, а гуляў за дубль. Улетку кантракт з «Дынама» быў скасаваны. Другую палову сэзону Глеб правёў у нямецкім «Франкфурце», але пасьля зьмены трэнэра пакінуў каманду.
У лютым 2012 году далучыўся да «Гомля». Дапамог клюбу выйграць Супэркубак 2012 году, аформіўшы дубль у браму БАТЭ. У ліпені 2012 году спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клюбам, а ў верасьні ў якасьці свабоднага агента падпісаў кантракт з клюбам АЭЛ другога дывізіёну Грэцыі[4].
У студзені 2013 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[5], дзе стаў гульцом асновы. За два сэзоны ў жодзінскім клюбе забіў 11 галоў і аддаў 16 галявых перадач. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[6].
У лютым 2016 году па заканчэньні кантракта з жодзінскім клюбам пачаў трэнавацца зь «Іслаччу»[7]. У сакавіку галоўны трэнэр «Тарпэда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка абвесьціў, што Глеба не будзе ў камандзе ў новым сэзоне[8]. Пазьней Вячаслаў далучыўся да складу «Крумкачоў», зь якімі 28 сакавіка падпісаў паўгадавы кантракт[9]. Стаў асноўным нападнікам сталічнага клюбу, улетку падоўжыў кантракт да канца сэзону.
У сьнежні 2016 году кантракт Глеба з «Крумкачамі» скончыўся, але ў пачатку 2017 году ён пачаў трэнавацца разам з камандай і ў сакавіку падпісаў новы кантракт да канца 2017 году[10]. Пасьля прыходу ў канцы траўня на пасаду галоўнага трэнэра Аляксея Кучука страціў месца ў асноўным складзе. У ліпені 2017 году скасаваў кантракт з «Крумкачамі»[11].
Неўзабаве пасьля зыходу са сталічнага клюбу ўзгадніў кантракт з гарадзенскім «Нёманам» да канца сэзону[12]. У складзе «Нёмана» неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. У лістападзе 2017 году стала вядома, што Вячаслаў падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[13]. У сэзоне 2018 году, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену. У ліпені 2018 году стала вядома, што Вячаслаў пакінуў «Нёман»[14].
У студзені 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[15], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У 2020 годзе згуляў за каманду ў двух матчах Першай лігі, пасьля чаго пакінуў «Арсэнал» і завяршыў кар’еру. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі з 2004 году. Першы гол забіў у браму зборнай Турэччыны 18 жніўня 2004 году. Усяго адзначыўся 12 галамі.
Грамадзка-палітычныя погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2017 году ў інтэрвію «Радыё Свабода» Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляюцца адвечнымі сымбалямі Беларусі[17].
У кастрычніку 2018 году Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеяньні актывістаў, ужываючы абразу[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 5 |
Крумкачы | 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 7 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 | |
Нёман | 15 | 2 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 3 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vyacheslav Hleb // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vyacheslav Hleb // FBref (мн.)
- ^ Клуб бомбардиров. Голевая сага Вячеслава Глеба (рас.)
- ^ Футбол. Вячеслав Глеб перешел в греческий АЕЛ (рас.) Архіўная копія ад 2012-09-11 г.
- ^ Вячеслав Глеб подписал контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб тренируется с «Ислочью» (рас.)
- ^ Весенняя поверка. “Торпедо”-БелАЗ. Приспустили паруса (рас.) Архіўная копія ад 2016-08-04 г.
- ^ Вячеслав Глеб заключил контракт с "Крумкачами" (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб подписал новый контракт с "Крумкачами" (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб расторг контракт с "Крумкачами" (рас.)
- ^ Футбол. Вячеслав Глеб подписал контракт с "Неманом" (рас.) Архіўная копія ад 2017-08-05 г.
- ^ Вячеслав Глеб продлил контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб покинул "Неман" (рас.)
- ^ В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (рас.)
- ^ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)
- ^ «Дармаедзкі» ўказ у цяперашнім выглядзе існаваць не павінен, — «крумкач» Вячаслаў Глеб пра гульню і рэаліі // Радыё Свабода
- ^ Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала актывістам сярэдні палец ВІДЭА // Наша ніва
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама-Юні» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Грасгопэр» Цюрых
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Шанхай Шэньхуа»
- Футбалісты клюбу «Шэньчжэнь Рубі»
- Футбалісты клюбу «Франкфурт»
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Штутгарт II»