Максім Плотнікаў
| Максім Плотнікаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 студзеня 1998[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 187 см[4] | |
| Вага | 82 кг[5] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Жэніс | |
| Нумар | 41 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2021 | Дынама Менск | 37 (0) |
| 2017—2018 | → Дняпро Магілёў | 24 (0) |
| 2018 | → Тарпэда-БелАЗ | 4 (0) |
| 2022 | Шахцёр Салігорск | 12 (0) |
| 2023 | Касьпі | 20 (0) |
| 2024 | Арсэнал Койданаў | 3 (0) |
| 2024 | Тарпэда-БелАЗ | 6 (0) |
| 2025 | Славія Мазыр | 30 (0) |
| 2026— | Жэніс | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2020 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
| 2019—2023 | Беларусь | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Максі́м Пло́тнікаў (нар. 28 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага клюбу «Жэніс» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросьце далучыўся да менскага «Дынама». З 2015 году пачаў выступаць за дубль менчукоў і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды. 9 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе менчукоў, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (4:0), дзе «Дынама» ў асноўным складалася з маладых гульцоў. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[6]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і паводле вынікаў сэзону дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.
У студзені 2018 году пасьля вяртаньня з арэнды трэнаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасьля падпісаньня дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сэзон[7]. Пачынаў сэзон 2018 году ў дублі «Промня», у Найвышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.
У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У сьнежні 2018 году вярнуўся ў менскае «Дынама» з арэнды[9]. Застаўся ў камандзе на сэзон 2019 году, дзе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам сталічнай дружыны. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з клюбам[10]. Зь лета 2020 году стаў радзей зьяўляцца ў складзе праз траўмы, у 2021 годзе ўвогуле не выходзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[11]. У студзені 2022 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым склаў дамову з клюбам[12]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, зь верасьня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[13].
У лютым 2023 года стаў гульцом казаскага «Касьпію»[14]. Быў асноўным брамнікам каманды. У кастрычніку 2023 году атрымаў пералом нагі[15] і выбыў на працяглы тэрмін. У сакавіку 2024 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[16], дзе пасьля аднаўленьня ад траўмы пачаў выходзіць на поле. У ліпені пакінуў клюб[17] і неўзабаве падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[18]. У сакавіку 2025 году прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[19]. Брамнік адразу стаў першым выбарам Івана Біёнчыка, згуляўшы ўва ўсіх 30-і матчах Найвышэйшай лігі. У тым ліку дзякуючы надзейнай гульні Плотнікава, клюб здабыў бронзавым мэдалі айчыннага першынства. У студзені 2026 году выправіўся на збор з казаскім «Жэнісам», крыху пазьней падпісаўшы кантракт з гэтым клюбам[20].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы заставаўся на лаўцы запасных. 8 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць Альбаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасьля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў праз траўм.
9 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Менск:
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
«Тарпэда»-БелАЗ:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024
«Славія»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | –12 |
| Тарпэда-БелАЗ | 4 | –3 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://team.abff.by/players/381
- ↑ http://dinamo-minsk.by/be/komanda/igrok/~show/plotnikov
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Plotnikov-372&season=2022MEN
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/plotnikov
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/maksim_plotnikov/
- ↑ Трансферныя навіны.(недаступная спасылка)
- ↑ Максiм Плотнiкаў адпраўляецца ў арэнду.. Афіцыйны сайт «Дынама» (2018-01-30). Архіўная копія ад 2018-05-17 г.
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» арендовало у минского «Динамо» Плотникова (рас.)
- ↑ Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Максим Плотников продлил контракт с минским "Динамо" (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
- ↑ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
- ↑ Максим Плотников стал игроком "Шахтера" (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
- ↑ Максим Плотников расторг контракт с "Шахтером" из-за долгов по зарплате (рас.) Праверана 2023-01-31 г.
- ↑ Плотников и Бугулов заключили контракты с "Каспием". К этому близок и Подстрелов (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
- ↑ Максим Плотников после трехчасовой операции: "Моя следующая цель — как можно скорее вернуться на поле и порадовать вас своей игрой" (рас.)
- ↑ Максим Плотников подписал контракт с дзержинским "Арсеналом" (рас.)
- ↑ Плотников покинул "Арсенал" (рас.)
- ↑ Максим Плотников вернулся в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ Максим Плотников - новый вратарь "Славии" (рас.). Football.by (2025-03-04). Праверана 2025-03-05 г.
- ↑ Официально: Максим Плотников — футболист "Жениса" (рас.). Football.by (2026-01-19). Праверана 2026-01-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Касьпі» Актаў
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты