Віталь Радзівонаў
Віталь Радзівонаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 1983[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 | Віцебск | 49 (6) |
2003—2005 | Тарпэда-БелАЗ | 57 (21) |
2006—2017 | БАТЭ | 262 (118) |
2009 | → Фрайбург | 12 (4) |
Зборныя | ||
2002—2005 | Беларусь (да 21) | 10 (2) |
2007—2017 | Беларусь | 48 (10) |
Віта́ль Радзіво́наў (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за зборную Беларусі і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы клюбу «Лякаматыў-96». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 49 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе віцебскага «Лякаматыва», быў асноўным гульцом шэрагу атакі.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Тарпэда» з Жодзіна, у склад якога далучыўся ў пачатку 2003 году. Згуляў за жодзінскіх «аўтазаводцаў» наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Тарпэда» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды й быў адным з галоўных бамбардзіраў каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,37 голу за гульню першынства.
У склад БАТЭ далучыўся ў 2005 годзе, разам зь якім атрымаў шэраг тытулаў на нацыянальнай арэне, а таксама прымаў удзел у матчах эўракубкаў. Менавіта ў БАТЭ Віталь атрымаў сваю мянушку «прафэсар», якую далі яму трэнэры Аляксей Бага й Аляксандар Федаровіч, параўноваючы дзеяньні гульца з расейскай зоркай НХЛ Ігарам Ларыёнавым, які таксама мае мянушку «прафэсар»[5]. Таксама, выступаючы за БАТЭ, гулец прыцягнуў увагу трэнэрскага штабу нацыянальнай зборнай Беларусі.
На працягу 2009 году на правах арэнды абараняў колеры нямецкага «Фрайбургу», за які пасьпеў згуляць 12 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце, аднак гэтак і не замацаваўся ў камандзе й вярнуўся ў БАТЭ.
24 траўня 2012 году Радзівонаў двойчы забіў ў матчы супраць клюбу «Менск», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 2:0, а Віталь стаў лепшым бамбардзірам БАТЭ ў беларускім першынстве, маючы на сваім рахунку 57 галоў, перасягнуўшы, такім чынам, рэкорд Віталя Кутузава ў 56 забітых галоў, які быў усталяваны ім у пэрыяд з 1998 па 2001 гады[6]. 19 верасьня 2012 году Радзівонаў забіў другі гол у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць францускага «Лілю», які стаў першым голам гульца ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а клюб атрымаў у гэтай сустрэчы першую перамогу на гэтай стадыі ў сваёй гісторыі[7]. Апошні прарыў барысаўскага клюбу ў эўракубках зьвязаны з важкім унёскам Віталя ў вынікі каманды, то бок гулец мае на сваім рахунку 16 мячоў у розыгрышах Лігі чэмпіёнаў (12) і Лігі Эўропы (4).
У сэзоне 2013 году Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў Рэнан Брэсан. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі Беларускай фэдэрацыі футболу.
Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году[8], пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара БАТЭ[9], якую пакінуў у красавіку 2019 году[10]. У жніўні 2019 году стаў начальнікам каманды ў менскім «Энэргетыку»-БДУ[11]. Пакінуў клюб у сакавіку 2020 году[12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 жніўня 2007 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які завяршыўся перамогай беларусаў зь лікам 2:1, Радзівонаў выйшаў напачатку другой паловы гульні. Пасьля таго, як у сьнежні 2014 году трэнэрам зборнай стаў Аляксандар Хацкевіч, перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны. У сакавіку 2017 году, калі зборную ачоліў Ігар Крывушэнка, вярнуўся ў каманду і 25 сакавіка 2017 году пасьля амаль трохгадовага перапынку зноў згуляў за зборную, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Швэцыі (0:4).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі (12): 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2010, 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
Асабістыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі — 2012, 2013, 2016
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі — 2005, 2007, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013, 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 17 | 9 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 15 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 8 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vitali Rodionov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vitali Rodionov // FBref (мн.)
- ^ а б в Vitali Rodionov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман. Прессбол. (рас.)
- ^ Виталий Родионов: «Семья — это мое все»(недаступная спасылка). Народная Воля. (рас.)
- ^ Виталий Родионов — лучший снайпер БАТЭ в чемпионатах страны. Спортивная панорама. (рас.)
- ^ Lille vs. BATE match details. Soccerway. (анг.)
- ^ Виталий Родионов завершил игровую карьеру (рас.)
- ^ Виталий Родионов назначен спортивным директором БАТЭ (рас.)
- ^ Виталий Родионов покинул БАТЭ (рас.)
- ^ "Энергетик-БГУ" объявил о назначении Родионова на пост начальника команды (рас.)
- ^ Родионов покинул пост начальника команды "Энергетик-БГУ" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт БАТЭ — Віталь Радзівонаў (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
|