Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Вугоршчыны па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зборная Вугоршчыны па футболе»)
Вугоршчына
Лягатып
Фэдэрацыя Вугорская футбольная фэдэрацыя[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Капітан Адам Салаі[d]
Найбольш гульняў Балаж Джуджак Edit this on Wikidata (109)
Найлепшы бамбардзір Фэрэнц Пушкаш Edit this on Wikidata (84)
Першая гульня
Аўстрыя 5:0 Вугоршчына
(Вена, Аўстра-Вугоршчына; 12 кастрычніка 1902)
Самая буйная перамога
Расея 0:12 Вугоршчына
(Масква, Расейская імпэрыя; 14 ліпеня 1912)
Вугоршчына 13:1 Францыя
(Будапэшт, Вугоршчына; 12 чэрвеня 1927)
Вугоршчына 12:0 Альбанія
(Будапэшт, Вугоршчына; 24 верасьня 1950)
Самая буйная параза
Ангельшчына (ам.) 7:0 Вугоршчына
(Стакгольм, Швэцыя; 30 чэрвеня 1912)
Нямеччына 7:0 Вугоршчына
(Кёльн, Нямеччына; 6 красавіка 1941)
Нідэрлянды 8:1 Вугоршчына
(Амстэрдам, Нідэрлянды; 11 кастрычніка 2013)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 9 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Другое месца (1938, 1954)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 5 (упершыню: 1964)
Дасягненьні Трэцяе месца (1964)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Вуго́ршчыны па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Вугоршчыну на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Вугорская футбольная фэдэрацыя. Каманда існуе з 1901 году, што робіць яе такім чынам адной з найстарэйшых зборных сьвету. Футбольная каманда Вугоршчыны зьяўляецца трохразовым пераможцам футбольнага спаборніцтва на Алімпійскіх гульнях (1952, 1964, 1968).

Нацыянальная зборная ўпершыню зьявілася на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 году ў Стакгольме. Камандзе давялося зьбіраць ахвяраваньні, каб мець мажлівасьць трапіць на гульні. Там зборная Вугоршчыны саступіла 0:7 зборнай Ангельшчыны і была выбітая з турніру. Пасьля Алімпійскіх гульняў каманда Вугоршчыны правяла два матчы супраць зборнай Расеі ў Маскве, першы зь іх скончыўся перамогай вугорцаў зь лікам 9:0, а другі — зь лікам 12:0. Найлепшым бамбардзірам у гэтых двух матчах быў Імрэ Шлёсэр, які загнаў сем галоў.

Футбалісты зборнай Вугоршчыны на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 году.

Пачатак Першай сусьветнай вайны моцна паўплываў на разьвіцьцё вугорскага футболу. Краіна і клюбы сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі. Падчас вайны вугорская каманда 16 разоў згуляла супраць зборнай Аўстрыі. У 1919 годзе Ангельшчына запатрабавала выключэньня краінаў Цэнтральных дзяржаваў, у тым ліку Вугоршчыны, зь ФІФА. Калі ФІФА адхіліла патрабаваньне Ангельшчыны, брытанскія асацыяцыі пастанавілі самі сысьці з арганізацыі. На летніх Алімпійскіх гульнях 1924 году зборная Вугоршчыны ў першым матчы перамагла зборную Польшчы, але потым зазнала паразу ад зборнай Эгіпту. У выніку і галоўны трэнэр, і кіраўнік Вугорскай футбольнай фэдэрацыі сышлі ў адстаўку. Між 1927 і 1930 гадамі вугорцы ўдзельнічалі ў Цэнтральнаэўрапейскім міжнародным кубку, у якім акрамя іх бралі ўдзел зборныя Аўстрыі, Чэхаславаччыны, Італіі і Швайцарыі. У фінале зборная Вугоршчына прагуляла зборнай Італіі зь лікам 0:5. 12 чэрвеня 1927 году вугорская дружына перамагла зборную Францыі 13:1, а Ёжэф Такач загнаў шэсьць галоў.

Матч зборных Вугоршчыны і Польшчы.

Першы чэмпіянат сьвету адбыўся ва Ўругваі ў 1930 годзе[1], але вугорцаў туды не запрасілі, а кваліфікацыйных матчаў у тыя часы ня ладзілі. Упершыню зборная зьявілася на мундыялі 1934 году ў Італіі[2]. Першы матч вугорцаў на чэмпіянаце сьвету адбыўся 27 траўня 1934 году супраць зборнай Эгіпту і скончыўся перамогай эўрапейскай дружыны зь лікам 4:2. Галы пацэлілі Пал Тэлекі, Геза Тольдзі (двойчы) і Енё Вінцэ[3]. У чвэрцьфінале вугорцы сустрэлася з сваімі прынцыповымі супернікамі з Аўстрыі і зазналі паразу зь лікам 1:2[4]. Каманда брала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году, але ў першым жа раўндзе была выбітая палякамі зь лікам 0:3. Выдатны вынікам каманда займела на чэмпіянаце сьвету 1938 году, які ладзіўся ў Францыі[5]. У першым матчы вугорцы зь лікам 6:0 выбілі зборную Нідэрляндзкай Вэст-Індыі. У чвэрцьфінале каманда перамагла зборную Швайцарыі 2:0[6], а ў паўфінале на Парк дэ Прэнс у Парыжы, дзякуючы хет-трыку Дзьюлы Жэнгелера, зь лікам 5:1 была разьбітая зборная Швэцыі[7]. У фінале каманда сустрэлася з прадстаўнікамі Італіі, але саступіла зь лікам 2:4.

Вугорская зборная 1950-х гадоў мела ў сваім складзе выдатных гульцоў, як то Фэрэнца Пушкаша, Шандара Кочыша, Ёжэфа Божыка і Нандара Хідэгкуці. Гэтая дружына атрымала мянушкі «Залатая каманда» або «Вялікія мадзяры». Вугорцы дасягнула асаблівага рэкорду, бо за час з 14 траўня 1950 году па 19 лютага 1956 году займелі 43 перамогі, 6 нічыіх і аніводнага разу на зазнавалі паразаў.

«Залатая каманда» ў 1954 годзе.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 году ў Хэльсынках каманда перамагла зборную Румыніі 2:1 у папярэднім раўндзе, а ў першым раўндзе каманда Вугоршчыны перамагла дружыну з Італіі 3:0. У чвэрцьфінале была выбітая зборная Турэччыны 7:1, а ў паўфінале вугорцы перамаглі швэдаў з буйным зь лікам 6:0. У фінале зборная Вугоршчыны выгуляла зборную Югаславіі 2:0, дзякуючы галам Пушкаша і Цібара, і ўпершыню заваявала алімпійскія залатыя мэдалі. 25 лістапада 1953 году зборная Ангельшчына сустрэлася з вугорцамі на стадыёне Ўэмблі ў Лёндане, пазьней гэты матч атрымаў назву «Матч стагодзьдзя». Ангельская зборная не зазнала паразаў удома ажно 90 гадоў. На вачах 105 тысячаў гледачоў Нандар Хідэгкуці адкрыў лік ужо на першай хвіліне, а на перапынак каманды сышлі пры ліку 4:2 на карысьць Вугоршчыны. У другім тайме вугорцы пацэлілі яшчэ двойчы, усталяваўшы канчатковы вынік роўны 6:3. 23 траўня 1954 году зборная Вугоршчыны перамагла ангельцаў зь лікам 7:1 на ўласным стадыёне[8].

Вугорскія футбалісты (у чырвоных кашулях) на чэмпіянаце сьвету 1978 году.

Да чэмпіянату сьвету 1954 году ў Швайцарыі вугорцы падыходзілі ў ролі фаварыта. Першы матч быў супраць зборнай Рэспублікі Карэі скончыўся ўражлівай перамогай вугорскай дружыны зь лікам 9:0[9]. У другім матчы групы зборная Вугоршчына сустрэлася з зборная ФРН і перамагла 8:3[10]. У чвэрцьфінале вугорцы перамаглі зборную Бразыліі 4:2[11], а ў паўфінале ў Лязане была выбітая зборная Ўругваю пасьля дадатковага часу[12]. У фінале зборная Вугоршчына зноў згуляла супраць прадстаўнікоў Заходняй Нямеччыны. Хоць у матчы групавога этапу вугорцы перамаглі немцаў, у фінале вугорцы ня далі рады і саступілі зь лікам 2:3[13]. Залаты склад вугорцаў, пабудаваны вакол легендарнага Фэрэнца Пушкаша, вёў у ліку 2:0, але ў выніку гэтак званага «Цуда ў Бэрне» немцы здолелі адгуляцца і перамагчы. Вугорская рэвалюцыя 1956 году пачалася за некалькі тыдняў да летніх Алімпійскіх гульняў у Мэльбурне. Футбольная зборная кваліфікавалася як чэмпіён, але была зьнятая з турніру. Палітычная сытуацыя прывяла да таго, што некалькі атлетаў, у тым ліку ключавыя футбалісты, дэзэртавалі падчас Алімпіяды. Гэта фактычна азначала канец Залатой каманды, бо ейныя гульцы больш аніколі не выступалі за нацыянальную зборную. Пушкаш перайшоў у мадрыдзкі «Рэал» і пазьней бараніў гонар зборнай Гішпаніі, а Кочыш і Цібар далучыліся да «Барсэлёны»[14][15].

Зборная Вугоршчыны кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1958 году ў Швэцыі[16]. Там каманда пачала зь нічыі супраць зборнай Ўэйлзу 1:1, а пасьля саступіла швэдам. Не зважаючы на тое, што ў апошнім матчы групы вугорцы перамаглі зборную Мэксыкі[17], яны выбылі з турніру пасьля паразы ў перагулёўцы з Ўэйлзам, зь якім набралі аднолькавую колькасьць пунктаў. У 1960 годзе Вугоршчына ўзяла бронзавыя мэдалі на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыме. Вугоршчына кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1962 году ў Чылі[18]. 31 траўня ў першым матчы групы яна перамагла ангельцаў зь лікам 2:1 дзякуючы галам Лаяша Тыхі і Флёрыяна Альбэрта[19]. Другі матч быў яшчэ больш упэўнены, бо вугорцы выгулялі 6:1 зборную Баўгарыі[20]. Апошні матч групы супраць зборнай Аргентыны скончыўся нулявой нічыёй[21]. Вугоршчына трапіла ў чвэрцьфінал, фінішаваўшы першай у групе, але ў чвэрцьфінале саступіла зборнай Чэхаславаччыны 0:1[22]. У 1964 годзе вугорскія футбалісты другі раз у гісторыі ўзялі залатыя мэдалі на летніх Алімпійскіх гульнях.

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — чвэрцьфінал
  • 1938 — другое месца
  • 1950 — ня брала ўдзелу
  • 1954 — другое месца
  • 1958 — групавы этап
  • 1962 — чвэрцьфінал
  • 1966 — чвэрцьфінал
  • 1970 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — групавы этап
  • 1982 — групавы этап
  • 1986 — групавы этап
  • 1990 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2026 — не прайшла кваліфікацыю

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1960 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1964 — трэцяе месца
  • 1968 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1972 — чацьвертае месца
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2008 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2012 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2016 — ⅛ фіналу
  • 2020 — групавы этап
  • 2024 — групавы этап
  1. ↑ 1930 FIFA World Cup Uruguay. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 02.02.2009 г.
  2. ↑ 1934 FIFA World Cup Italy. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 03.06.2007 г.
  3. ↑ 1934 FIFA World Cup – Hungary 4–2 Egypt. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 14.06.2010 г.
  4. ↑ 1934 FIFA World Cup – Austria 2–1 Hungary. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 22.06.2012 г.
  5. ↑ 1938 FIFA World Cup France. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 03.06.2007 г.
  6. ↑ 1938 FIFA World Cup Hungary 2–0 Switzerland. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 04.11.2007 г.
  7. ↑ 1938 FIFA World Cup Hungary 5–1 Sweden. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 24.06.2012 г.
  8. ↑ The Hungarian disasters – England v Hungary, 1953–4. The Guardian (17.05.2009). Праверана 11.12.2016 г. Архіўная копія ад 16.04.2019 г.
  9. ↑ 1954 FIFA World Cup – Hungary 9–0 Korea Republic. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 20.07.2012 г.
  10. ↑ 1954 FIFA World Cup – Hungary 8–3 Germany FR. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 22.07.2012 г.
  11. ↑ 1954 FIFA World Cup – Hungary 4–2 Brazil. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 17.08.2012 г.
  12. ↑ 1954 FIFA World Cup – Hungary 4–2 Uruguay. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 27.08.2012 г.
  13. ↑ 1954 FIFA World Cup – Germany 3–2 Hungary. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 20.07.2012 г.
  14. ↑ Ashdown, John. Hungary's Golden Squad: the greatest football team never to win it all? // The Guardian, 16.11.2020 г.
  15. ↑ Bellairs, Andy (14.03.2016) Defections: Hungary at the Melbourne Olympics 1956. Vice. Праверана 10.02.2024 г.
  16. ↑ 1958 FIFA World Cup Sweden. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 03.06.2007 г.
  17. ↑ 1958 FIFA World Cup – Hungary 4–0 Mexico. FIFA (01.08.2012). Праверана 01.08.2012 г. Архіўная копія ад 01.10.2007 г.
  18. ↑ 1962 FIFA World Cup Chile. FIFA (01.10.2012). Праверана 01.10.2012 г. Архіўная копія ад 03.06.2007 г.
  19. ↑ 1962 FIFA World Cup – Hungary 2–1 England. FIFA (01.10.2012). Праверана 01.10.2012 г. Архіўная копія ад 27.08.2012 г.
  20. ↑ 1962 FIFA World Cup – Hungary 6–1 Bulgaria. FIFA (01.10.2012). Праверана 01.10.2012 г. Архіўная копія ад 17.09.2012 г.
  21. ↑ 1962 FIFA World Cup – Hungary 0–0 Argentina. FIFA (01.10.2012). Праверана 01.10.2012 г. Архіўная копія ад 19.09.2012 г.
  22. ↑ 1962 FIFA World Cup – Czechoslovakia 1–0 Hungary. FIFA (01.10.2012). Праверана 01.10.2012 г. Архіўная копія ад 02.09.2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]