Перайсьці да зьместу

Кірыл Пячэнін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Пячэнін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1997(1997-03-18)[1][2] (27 гадоў)
Рост 176 см
Вага 69 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крылы Саветаў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019 Віцебск 58 (5)
2017 Ворша 11 (0)
2017 Нафтан 13 (1)
2020 Дынама Берасьце 23 (1)
2021 Рух Берасьце 27 (2)
2022—2023 Арэнбург 35 (0)
2024—4 Крылы Саветаў 24 (1)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 21) 13 (0)
2019—4 Беларусь 34 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2024.

Кірыл Пячэнін (нарадзіўся 18 сакавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Крылы Саветаў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец віцебскага футболу, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзэрвовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся разам з асноўным складзе «Віцебску», аднак у сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Воршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.

У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да канца сэзону[4]. 31 ліпеня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтану» ў матчы супраць «Слуцку» (1:0). У наваполацкім клюбе здолеў замацавацца на пазыцыі левага абаронцы. Паводле вынікаў сэзону наваполацкі клюб не ўтрымаўся ў элітным дывізіёне, а Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск»[5].

У сэзоне 2018 году замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сэзоне 2019 году ўжо трывала выходзіў у стартавым складзе. Выкарыстоўваўся як у якасьці левага абаронцы, гэтак і ў паўабароне. У студзені 2020 году падпісаў двухгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[6]. Стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Рухам», зь якім у лютым склаў пагадненьне[7]. У складзе «Руха» таксама быў гульцом асновы. У сьнежні 2021 году стаў гульцом расейскага «Арэнбургу»[8]. Дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе 16 ліпеня 2022 году ў матчы супраць «Крылаў Саветаў». У лютым 2024 году далучыўся да тых самых «Крылаў Саветаў»[9].

25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Ворша 2017 Першая ліга 11 0
Нафтан Найвышэйшая ліга 13 1
Віцебск 2018 Найвышэйшая ліга 29 3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]