Перайсьці да зьместу

Аляксандар Паўлавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Паўлавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1996(1996-08-13)[1][2] (30 гадоў)
Рост 185 см
Вага 79 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 БАТЭ 0 (0)
2015 → Тарпэда-БелАЗ 8 (0)
2016—2018 Тарпэда-БелАЗ 63 (3)
2016 → Нёман Горадня 15 (0)
2019—2020 Дынама Берасьце 43 (1)
2020—2022 Растоў 5 (0)
2021—2022 → Колас 11 (0)
2022 → Варта Познань 4 (0)
2022—2024 Арэнбург 7 (0)
2023—2024 → Лямія 9 (0)
2024 → Карміётыса 15 (0)
2024—2025 Арарат-Армэнія 13 (0)
2025—4 Дынама Берасьце 12 (0)
Зборныя
2014 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2015—2018 Беларусь (да 21) 20 (0)
2017—2023 Беларусь 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2025.

Алякса́ндар Паўлаве́ц (нар. 13 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2. З 2013 году пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 году ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЭФА, згуляўшы 5 матчаў. Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але гэтак і не дэбютаваў за яе. У сакавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасьні 2015 году здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні сэзону, у сьнежні 2015 году, «Тарпэда-БелАЗ» скарысталася магчымасьцю першачарговага выкупу футбаліста. У выніку Аляксандар стаў гульцом аўтазаводцаў на трывалай аснове[5].

У жніўні 2016 году быў арандаваны гарадзенскім «Нёманам»[6]. У складзе гарадзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў Жодзін[7]. У сэзоне 2017 году замацаваўся ў асноўным складзе «Тарпэда-БелАЗ». У лістападзе 2017 году падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[8].

У жніўні 2018 году склаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[9]. У студзені 2019 году дамовіўся аб датэрміновым скасаваньні кантракту з клюбам, выплаціўшы абумоўленую кампэнсацыю[10] і неўзабаве стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[11]. Пачынаў сэзон 2019 году на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў пачатковым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 году[12].

Улетку 2020 году цікавасьць да абаронцы пачалі праяўляць розныя замежныя клюбы. У верасьні 2020 году падпісаў пагадненьне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць узімку[13], аднак у кастрычніку 2020 году расейскі клюб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцьця восеньскага трансфэрнага вакна[14]. У складзе «Растова» часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ўкраінскаму «Коласу»[15], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У красавіку 2022 году перабраўся ў польскую «Варту»[16]. У траўні 2022 году стала вядома, што абаронца пакіне пазнанскі клюб[17]. У чэрвені 2022 году падпісаў кантракт з «Арэнбургам»[18]. У студзені 2023 году на правах арэнды далучыўся да грэцкай «Ляміі»[19]. У чэрвені 2023 году стала вядома, што арэнда была падоўжаная на сэзон 2023—2024 гадоў[20]. У студзені 2024 году быў арандаваны кіпрскай «Карміётысай»[21]. У ліпені 2024 году перайшоў у клюб «Арарат-Армэнія»[22]. У пачатку чэрвеня 2025 году пакінуў армянскі клюб, прыяднаўшыся ў канцы месяца да берасьцейскага «Дынама»[23].

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Эўропы. 9 кастрычніка 2015 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Турэччыны (0:2).

1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2017—2021 гадах правёў 8 матчаў за зборную. Пасьля не выклікаўся да каманды ажно да 2023 году, калі Карлясам Алёсам быў выкліканы на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Тарпэда-БелАЗ2015Найвышэйшая ліга80
2016Найвышэйшая ліга80
Нёман150
Тарпэда-БелАЗ2017Найвышэйшая ліга261
2018Найвышэйшая ліга292
Дынама Берасьце2019Найвышэйшая ліга230
2020Найвышэйшая ліга201
  1. ↑ Aleksandr Pavlovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Aleksandr Pavlovets // FBref (анг.)
  3. ↑ https://teams.by/pavlovets-alexandr-valerievich/player-5023/
  4. ↑ БАТЭ отдал Александра Павловца в аренду "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  5. ↑ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Павловца (рас.)
  6. ↑ "Неман" арендовал у "Торпедо-БелАЗ" Александра Павловца (рас.)
  7. ↑ У 19 игроков "Немана" истекли контракты (рас.)
  8. ↑ Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  9. ↑ Павловец и Аффи продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  10. ↑ "Торпедо-БелАЗ" и Павловец договорились о досрочном расторжении контракта (рас.)
  11. ↑ Александр Павловец подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  12. ↑ Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским "Динамо" (рас.)
  13. ↑ "Ростов" подтвердил подписание контракта с Александром Павловцом (рас.)
  14. ↑ Павловец присоединится к "Ростову" до 17 октября (рас.)
  15. ↑ "Колос" объявил о подписании Павловца (рас.)
  16. ↑ Александр Павловец - игрок познаньской "Варты" (рас.)
  17. ↑ Александр Павловец покинул "Варту" (рас.)
  18. ↑ Павловец подписал контракт с "Оренбургом" (рас.)
  19. ↑ Павловец стал игроком греческой "Ламии" (рас.)
  20. ↑ Александр Павловец будет и дальше выступать за "Ламию" (рас.)
  21. ↑ Защитник сборной Беларуси перешел в бывший клуб Хацкевича (рас.)
  22. ↑ Александр Павловец перешел в "Арарат-Армению" (рас.)
  23. ↑ Защитник сборной Беларуси Александр Павловец представлен в качестве игрока брестского "Динамо"(ВИДЕО) (рас.). Прессбол (2025-06-22). Праверана 2025-06-22 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]