Віталь Лісаковіч
| Віталь Лісаковіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 лютага 1998[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 73 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Табол | |
| Нумар | 99 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2020 | Шахцёр Салігорск | 47 (16) |
| 2019 | → Рудэш Заграб | 14 (4) |
| 2019 | → Вараждзін[d] | 11 (1) |
| 2020—2021 | Лякаматыў Масква | 41 (4) |
| 2022—2024 | Рубін Казань | 42 (14) |
| 2024 | → Балтыка | 12 (4) |
| 2024—2025 | Балтыка | 18 (6) |
| 2025 | Цэле | 9 (0) |
| 2026 | Тарпэда-БелАЗ | 8 (3) |
| 2026— | Табол | 10 (5) |
| Зборныя | ||
| 2016—2018 | Беларусь (да 21) | 6 (1) |
| 2019— | Беларусь | 32 (7) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Віта́ль Лісаковіч (нар. 8 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік казаскага «Таболу» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец узьдзенскага футболу, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сэзоне 2014 году быў заяўлены за ўзьдзенскі клюб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак гэтак і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў дубль салігорскага «Шахцёру». Разглядаўся як асноўны гулец дублю, але ў пачатку 2015 году атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, празь якую прапусьціў большую частку сэзону. Перад сэзонам 2016 году стаў трэнавацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 году дэбютаваў за клюб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Супэркубак Беларусі супраць барысаўскага БАТЭ (1:2). Пазьней стаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 году зарабіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасьля выхаду на зьмену, улучыўшы мяч у браму наваполацкага «Нафтану». У траўні 2016 году атрымаў чарговае пашкоджаньне, вярнуўшы ў табар толькі ў верасьні. Пачатак сезону 2017 году прапусьціў праз траўмы, але ўжо ў траўні замацаваўся ў пачатковым складзе салігорцаў. У верасьні праз траўмы страціў месца ў аснове, стаўшы толькі зрэдку выходзіць на зьмены. Усяго ў сэзоне 2017 году паклаў на свой рахунак 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку).
У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду заграбскаму «Дынама» да канца сэзону 2017—2018 гадоў[5]. У чэрвені 2018 году вярнуўся ў «Шахцёр» з арэнды[6]. У студзені 2019 году аддадзены ў арэнду харвацкаму клюбу «Рудэш» да 30 чэрвеня 2019 году[7]. У ліпені 2019 году аддадзены ў арэнду харвацкаму клюбу «Вараждзін» да 30 чэрвеня 2020 году[8].
У лютым 2020 году арэнда датэрмінова была скасаваная, і нападнік вярнуўся ў «Шахцёр»[9], дзе ў першай палове 2020 году быў асноўным нападнікам. У жніўні 2020 году перайшоў у маскавіцкі «Лякаматыў»[10]. Часта зьяўляўся ў аснове чыгуначнікаў, аднак ня меў трывалага месца ў стартавым складзе. Нярэдка выходзіў на замену. У студзені 2022 году стаў гульцом казанскага «Рубіна», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[11]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў «Рубін» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Віталь застаўся ў камандзе і на наступны сэзон дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У сэзоне 2023—2024 гадоў быў выцесьнены зь першага складу, пасьля чаго ў студзені 2024 году быў накіраваны ў арэнду ў калінінградзкую «Балтыку»[12]. Па вяртаньні з арэнды гулец ня браў удзелу ў матчах казанскага клюбу. У выніку ў верасьні футбаліст вярнуўся ў «Балтыку», склаўшы паўнавартасны трохгадовы кантракт[13]. Паводле зьвестак, гулец стаў самым высокааплатным футбалістам расейскай Першай лігі[14]. У верасьні далучыўся да славенскага «Цэле»[15]. Пратэкцыю беларусу склаў суайчыньнік Іван Маеўскі, які працаваў у трэнэрскім штабе славенскай каманды. 14 студзеня 2026 году футбаліст пакінуў каманду, пэўны час застаючыся вольным агентам. 6 красавіка 2026 году нападнік прыяднаўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[16]. З траўня пачаў зьяўляцца ў складзе каманды, а ў сваім апошнім матчы, які быў згуляны 27 чэрвеня, адзначыўся галявым дублем у браму БАТЭ. Пасьля гэтага стала вядома, што футбаліст сыходзіць з клюбу[17], а потым прыяднаўся да казаскага «Таболу»[18].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы ўвосень 2014 году. 26 сакавіка 2016 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. 10 кастрычніка 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шахцёр»:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2017
«Лякаматыў»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2021
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Шахцёр Салігорск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 16 | 6 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 | |
| 2020 | Найвышэйшая ліга | 18 | 9 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vitali Lisakovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Vitaly Lisakovich // FBref (анг.)
- ↑ https://www.pressball.by/articles/football/belarus/94835
- ↑ https://teams.by/lisakovich-vitaly-mikhaylovich/player-16111/
- ↑ Виталий Лисакович перешел в загребское «Динамо» (рас.)
- ↑ В понедельник Виталий Лисакович возвращается из аренды в загребском «Динамо» (рас.)
- ↑ «Шахтер» отправил Лисаковича в аренду в команду-аутсайдер чемпионата Хорватии (рас.)
- ↑ «Шахтер» вновь отправил Лисаковича в Хорватию (рас.)
- ↑ "Шахтер" отозвал Лисаковича из аренды в "Вараждине"
- ↑ "Локомотив" объявил о подписании контракта с Лисаковичем
- ↑ "Рубин" объявил о подписании контракта с Виталием Лисаковичем
- ↑ "Удачи, Лис!" "Рубин" сообщил о переходе Лисаковича в "Балтику" (рас.)
- ↑ Источник: Виталий Лисакович подпишет трехлетний контракт с "Балтикой" (рас.)
- ↑ Виталий Лисакович будет самым высокооплачиваемым игроком российского Д2 (рас.)
- ↑ Виталий Лисакович подписал полуторагодичный контракт с "Целе" (рас.). Football.by (2025-09-02). Праверана 2025-09-03 г.
- ↑ Виталий Лисакович стал игроком "Торпедо-БелАЗа" (рас.). Football.by (2026-04-06). Праверана 2026-04-06 г.
- ↑ Официально: Виталий Лисакович покинул "Торпедо-БелАЗ" (рас.). Football.by (2026-07-06). Праверана 2026-07-10 г.
- ↑ Виталий Лисакович перешел в "Тобол" (рас.). Football.by (2026-07-31). Праверана 2026-11-16 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Табол» Кастанай
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Рудэш» Заграб
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Масква
- Футбалісты клюбу «Рубін» Казань
- Футбалісты клюбу «Балтыка» Калінінград
- Футбалісты клюбу «Цэле»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты