Перайсьці да зьместу

Балтыка Калінінград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балтыка
Заснаваны 1954
Горад Калінінград, Расея
Стадыён Балтыка
Умяшчальнасьць: 14 660
КіраўнікКалінінград
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 Першая ліга, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-baltika.ru (рас.)

«Ба́лтыка» (па-расейску: Балтика) — расейскі футбольны клюб з гораду Калінінграду. Заснаваны ў 1954 годзе. Ёсьць лідэрам паводле колькасьці матчаў у другім эшалёне расейскага футболу. Гэта першая каманда, якая набрала 1000 пунктаў у другой паводле моцы лізе чэмпіянату Расеі[2][3].

Каманда былая створана ў жніўні 1954 году пры кіраваньні экспэдыцыйнай лоўлі рыбы гораду Калінінграду пад назовам «Харчавік». Яна дэбютавала ў першынстве РСФСР сярод калектываў фізычнай Культуры (КФК) у 1955 годзе. З 1957 году клюб браў удзел у першынстве СССР клясы Б. У 1958 годзе каманда была пераназваная ў «Балтыку». У 1969 годзе каманда заняла 10-е месца ў другой групе клясы А.

Стадыён «Балтыка» на матчы супраць тульскага «Арсэналу».

Якасныя зьмены адбыліся ў 1992 годзе, калі на тле палітычных і эканамічных зьменаў у каманду прыйшоў заслужаны трэнэр Карней Шперлінг. За некалькі гадоў «Балтыка» значна прасунулася праз сыстэму ліг Расеі, а ў 1995 годзе пад кіраўніцтвам Леаніда Ткачэнкі зь вялікім адрывам ад супернікаў выйграла Першую лігу. Наступныя тры сэзоны «Балтыка» спаборнічала ў Найвышэйшай лізе. Пачатковы сэзон у эліце быў асабліва ўдалы. Каманда фінішавала на сёмым радку, дзякуючы, у першую чаргу, вельмі ўпэўненай гульні дома, гэтак на хатнім полі былі выгуляныя сталічны «Спартак» і ўладзікаўкаская «Аланія», а таксама ЦСКА, «Тарпэда» і «Крыламі Саветаў». У сьнежні 1998 году новым генэральным дырэктарам клюбу стаў Дзьмітры Чэпель, які прызначыў галоўным трэнэрам Уладзімера Дзергача. Перад камандай была пастаўленая задача вяртаньня ў найвышэйшы дывізіён. Першае кола каманда скончыла на першым месцы, але на фінішы «Балтыка» заняла толькі 5-е месца, ня выканаўшы задачу вяртаньня. Пасьля гэтага сэзону з клюбу сышла група лідэраў, а склад істотна саслабеў, на што не ў апошнюю чаргу паўплывала зьніжэньне фінансаваньня клюбу[4].

У час з 1999 па 2011 гады ў «Балтыцы» блізу 20 разоў зьмяняўся галоўны трэнэр. Натуральна, у такой сытуацыі камандзе было складана дамагчыся істотных посьпехаў. Сэзон 2000 году «Балтыка» завяршыла на 12-м месцы, а ў 2001 годзе моцны серадняк першага дывізіёну і зусім апусьціўся ў зону «Захад» другога дывізіёну. Пад кіраўніцтвам летувіскага адмыслоўца Беньямінаса Зялькявічуса «Балтыка» ўважалася безумоўным фаварытам турніру 2002 году. Зь вялізным адрывам у 31 пункт ад тульскага «Арсэналу», які заняў другі радок, яна фінішавала з 35-цю перамогамі пры трох нічыіх у 38 матчах і з розьніцай праведзеных і прапушчаных мячоў +89. У наступныя сэзоны калінінградцы вылецелі ў трэці дывізіён, але хутка вярнуліся ў другі эшалён. Сэзон 2012—2013 гадоў аказаўся самым пасьпяховым для каманды за апошнія 14 гадоў. Балтыйцы занялі пяты радок, апынуўшыся за крок ад пераходных матчаў за павышэньне. Баяздольны калектыў упершыню з 1999 году ўпершыню за доўгі час прэтэндаваў на выхад у Прэм’ер-лігу. Пасьля, здарыўся скандал, калі 27 чэрвеня 2013 году на сустрэчы з грамадзкасьцю, кажучы аб дасягненьнях адміністрацыі вобласьці ў справе падтрымкі «Балтыкі», губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Мікалай Цуканаў заявіў, што каманда магла заняць 2-е ці 3-е месца, але губэрнатар, паводле ягоных словаў, «папрасіў» каманду не займаць такога месца[5]. Пасьля таго, як многія СМІ перадрукавалі заяву губэрнатара, ён абвінаваціў журналістаў у скажэньні ягоных словаў, але не ўказаў, што менавіта было перакручанае[6].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Варатынаў 2003
4 Сьцяг Францыі Аб Натан Гасама Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Марока ПА Айман Мурыд Edit this on Wikidata 2000
8 Сьцяг Расеі ПА Андрэй Мендэль Edit this on Wikidata (капітан) 1995
10 Сьцяг Расеі ПА Ільля Пятроў Edit this on Wikidata 1995
11 Сьцяг Беларусі ПА Юры Кавалёў 1993
13 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Дыега Люна Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Стэфан Ковач Edit this on Wikidata 1999
15 Сьцяг Нігерыі Нап Тэнтан Еннэ Edit this on Wikidata 2000
16 Сьцяг Калюмбіі Аб Кевін Андрадэ Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Савусь Edit this on Wikidata 2003
19 Сьцяг Расеі ПА Сяргей Прахін Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Расеі ПА Мікалай Ціткоў Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Расеі Аб Мінгіян Бявееў Edit this on Wikidata 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Філін Edit this on Wikidata 1996
26 Сьцяг Расеі ПА Іван Белікаў Edit this on Wikidata 2004
40 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Нікіцін 2006
44 Сьцяг Расеі Бр Ягор Любакоў 1999
46 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Абонін 2006
47 Сьцяг Расеі ПА Данііл Уткін Edit this on Wikidata (ар. Растоў) 1999
67 Сьцяг Расеі Бр Максім Барыско Edit this on Wikidata 2000
69 Сьцяг Расеі Нап Іраклі Манелаў Edit this on Wikidata 2002
73 Сьцяг Расеі ПА Максім Пятроў Edit this on Wikidata 2001
77 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Элдар Чывіч Edit this on Wikidata 1996
81 Сьцяг Расеі Бр Іван Кукушкін Edit this on Wikidata (ар. Пары) 2002
90 Сьцяг Нігерыі Нап Чынонса Афор Edit this on Wikidata 2000
91 Сьцяг Сальвадору Нап Браян Хіль Edit this on Wikidata 2001
96 Сьцяг Расеі Аб Амір Магамад Edit this on Wikidata 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]