Мужчынская зборная Босьніі і Герцагавіны па футболе
| Босьнія і Герцагавіна | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольны зьвяз Босьніі і Герцагавіны[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Эдзін Джэка | ||||
| Найбольш гульняў |
Эдзін Джэка | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Эдзін Джэка | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Альбанія 2:0 Босьнія і Герцагавіна (Тырана, Альбанія; 30 лістапада 1995) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Босьнія і Герцагавіна 7:0 Эстонія (Зэніца, Босьнія і Герцагавіна; 10 верасьня 2008) Ліхтэнштайн 1:8 Босьнія і Герцагавіна (Вадуц, Ліхтэнштайн; 7 верасьня 2012) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Нямеччына 7:0 Босьнія і Герцагавіна (Фрайбург, Нямеччына; 16 лістапад 2024) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 2 (упершыню: 2014) | ||||
| Дасягненьні | ⅟₁₆ фіналу (2026) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Бо́сьніі і Герцагаві́ны па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Босьнію і Герцагавіну на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольны зьвяз Босьніі і Герцагавіны. Каманда існуе з 1993 году і была прызнана ФІФА ў 1996 годзе, а УЭФА — у 1998 годзе.
У 2013 годзе зборная ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымала квіток да ўдзелу на чэмпіянце сьвету, заняўшы ў сваёй адборачнай групе першы радок.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад стварэньня Югаславіі ў 1918 годзе да ейнага распаду ў 1992 годзе футбалісты з тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны выступалі за зборную Югаславіі, але пасьля абвяшчэньня незалежнасьці і спусташальнай Басьнійскай вайны паўстала новая зборная.
Па залічэньні ў ФІФА зборная Босьніі і Герцагавіны далучылася да кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету 1998 году, каб пазмагацца за месца на буйным турніры. Каманда заняла чацьверты радок адборачнай групы, дзе былі зборныя Грэцыі, Даніі, Харватыі і Славеніі[2][3]. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году басьнійская каманда таксама не прабілася з групы адбору. Дружына была блізкая да таго, каб трапіць на свой першы буйны турнір, якім мог стаць чэмпіянат Эўропы 2004 году, але балканцам не хапіла аднаго голу ў матчы супраць зборнай Даніі[4]. Не дала рады зборная і ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2006 году, не зважаючы на тое, што двойчы згуляла ўнічыю з зборнай Гішпаніі і не зазнала аніводнай паразы ў хатніх матчах. Басьнійцы былі блізкія да трапленьня на чэмпіянат сьвету 2010 году і чэмпіянат Эўропы 2012 году[5][6][7].

Нарэшце, каманда з Босьніі і Герцагавіны кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 2014 году[8][9][10][11]. На турніры зборная заняла трэці радок у групе, дзе таксама была зборная Аргентыны. Сваю першую перамогу на сусьветным першынстве дружына здабыла ў матчы супраць зборнай Ірану, выгуляўшы азіяцкую каманду зь лікам 3:1[12]. Басьнійцаў апярэдзілі футбалісты з зборнай Нігерыі, бо афрыканская каманда перамагла зь лікам 1:0. Матч быў азмрочаны спрэчным эпізодам, калі судзёўскай пастановай няслушна быў адмененым голам Эдзіна Джэка ў першым тайме[13].
Пасьля некалькіх гадоў расчараваньняў баўгарын Івайла Пецеў быў прызначаны новым трэнэрам зборнай Босьніі і Герцагавіны, што стала першым выпадкам, калі зборную ачоліў трэнэр, які не паходзіў з былой Югаславіі[14]. У першай кваліфікацыйнай кампаніі пад кіраўніцтвам новага адмыслоўца каманда трапіла ў адную групу з зборнай Францыі, але захоўвала шанцы на кваліфікацыю на чэмпіянат сьвету 2022 году да апошніх двух матчаў. Пецеў таксама прывёў зборную да перамогі ў групе 3 Лігі нацыяў УЭФА 2022—2023 гадоў дывізіёну Б[15]. Цягам адборачнага этапу да чэмпіянату Эўропы 2024 году зборную пасьлядоўна ачольвалі розныя трэнэры, але вынікаў бракавала. У 2024 годзе былы капітан нацыянальнай зборнай Сяргей Барбараз быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды, а зь ім кваліфікацыйны шлях басьнійцаў да чэмпіянату сьвету 2026 году завяршыўся посьпехам[16]. Пры гэтым у плэй-оф дружына Босьніі і Герцагавіны перамагла як зборную Ўэйлзу, гэтак і зборную Італіі[17].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3446
- ↑ Prije 16 godina BiH je igrala sa Grčkom u Kalamati. klix.ba (12.10.2012). Праверана 12.10.2012 г. Архіўная копія ад 23.01.2013 г.
- ↑ Naša brazilska priča (Our Brazil Story). Sabahudin Topalbećirević (15.06.2014). Праверана 18.06.2014 г. Архіўная копія ад 07.11.2021 г.
- ↑ Denmark do just enough. UEFA (12.10.2003). Праверана 12.10.2003 г. Архіўная копія ад 03.06.2013 г.
- ↑ Spain – Bosnia-Herzegovina Match Report WC Q 2006 Архіўная копія ад 12.12.2013 г.
- ↑ First-half flurry sees Bosnia-Herzegovina cruise. fifa.com (16.10.2012). Праверана 16.10.2012 г. Архіўная копія ад 18.10.2012 г.
- ↑ Bosnia-herzegovina qualifies for first world cup. Goal.com (15.10.2013). Праверана 16.10.2013 г. Архіўная копія ад 20.10.2013 г.
- ↑ Veliko slavlje nakon istorijskog uspjeha: Fudbaleri BiH idu u Brazil // 16.10.2013 г. Архіўная копія ад 19.11.2018 г.
- ↑ Straus, Brian Bosnia-Herzegovina earns first World Cup berth, tops Lithuania on Ibisevic's winner // Sports Illustrated. — 15.10.2013.
- ↑ European World Cup qualifying: Bosnia-Hercegovina reach Brazil // BBC Sport, 14.10.2013 г.
- ↑ World Cup joy for Bosnia as fairytale ending comes true. CNN (15.10.2013). Праверана 17.06.2024 г.
- ↑ BiH će 2014. godinu pamtiti po historijskom nastupu na Svjetskom prvenstvu // 30.12.2014 г. Архіўная копія ад 08.01.2015 г.
- ↑ Tuga među reprezentativcima BiH: Poništen nam je čist gol, oprostiti se časno od SP // 22.06.2014 г. Архіўная копія ад 29.06.2014 г.
- ↑ Bulgarian Petev Takes Over As Bosnia Coach. Barron's. Праверана 26.04.2024 г.
- ↑ Nations League: Bosnia is promoted to Division A. Football Livescore, standings, results. Праверана 26.04.2024 г.
- ↑ Zmajevi slavili nakon preokreta u Zenici i osigurali minimalno baraž: Za direktan plasman na SP potrebna pobjeda u Beču // 15.11.2025 г.
- ↑ Bosnia and Herzegovina 1-1 Italy highlights (4-1 on pens): Hosts win 2026 World Cup play-off final shoot-out. UEFA (31.03.2026).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Футбольнага зьвязу Босьніі і Герцагавіны.
