Елімай Семей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Елімай
Поўная назва Елім-ай футбол клубы
Заснаваны 2022
Горад Семей, Казахстан
Стадыён Спартак
Умяшчальнасьць: 8000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023 Першая ліга, 1 месца (падвышэньне)
Афіцыйны сайт

«Еліма́й» (па-казаску: Елім-ай) — казаскі футбольны клюб з Семею. Клюб паўстаў у 2022 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля стварэньня Абайскай вобласьці ўзьнікла ідэя адрадзіць клюб у Семеі, бо статус гораду ўзвысіўся да адміністрацыйнага цэнтру. Клюб, урэшце, быў заснаваны ў 2022 годзе, але як выказваліся прадстаўнікі самога клюбу, ён ня ёсьць пераемнікам былога аднайменнага клюбу. Фундатарам каманды стаў былы вахаванец семейскага футболу Самат Смакаў і мясцовы дэпутат Серык Байгаліеў. У верасьні была прэзэнтаваная эмблема клюбу. У канцы кастрычніку Казахстанская фэдэрацыя футболу пастанавіла дапусьціць дружыну да розыгрышу Першай лігі 2023 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/spartak-semey/mitarbeiterhistorie/verein/31007