Мужчынская зборная Беларусі па хакеі
| Беларусь | |||
| Фэдэрацыя | Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь | ||
|---|---|---|---|
| Трэнэр | Андрэй Сідарэнка | ||
| Найбольш гульняў | Аляксей Калюжны (171) | ||
| Найбольш пунктаў | Аляксей Калюжны (134) | ||
| Стадыён | Менск-Арэна | ||
| Рэйтынг ІІХФ | 11 | ||
| Максымум ІІХФ | 8 (2009) | ||
| Мінімум ІІХФ | 15 (2014) | ||
| Колеры | |||
| Форма | |||
| |||
| Першая гульня | |||
| Украіна (Менск, Беларусь — 7 лістапада 1992) | |||
| Найбуйнейшая перамога | |||
| Беларусь (Рыга, Латвія — 30 жніўня 1996) | |||
| Найбуйнейшая параза | |||
| Фінляндыя (Мікелі, Фінляндыя — 7 красавіка 1997) Канада (Лойдмінстэр, Канада — 19 сакавіка 1998) Канада (Прага, Чэхія — 14 мая 2015) | |||
| Чэмпіянаты сьвету | |||
| Удзелаў | 20 (упершыню ў 1994) | ||
| Дасягненьні | 6 месца | ||
| Алімпійскія гульні | |||
| Удзелаў | 3 (упершыню ў 1998) | ||
| Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |||
| 161—120—25 | |||
Збо́рная Беларусі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Беларусі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь; галоўны трэнэр — Андрэй Сідарэнка.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пасьля Алімпійскіх гульняў 1992 году, дзе ў хакейным турніры ўдзельнічала зборная СНД, былыя саюзныя рэспублікі пачалі ствараць свае нацыянальныя каманды. Зборная Расеі, як правапераемнік зборнай СССР, аўтаматычна атрымала месца ў групе «А» чэмпіянату сьвету, а ўсім астатнім камандам прыйшлося пачынаць зь ніжэйшага дывізіёна — групы «С».
Шлях да вышэйшага дывізіёну
[рэдагаваць | рэдагаваць]Зборная Беларусі свой першы матч правяла 7 лістапада 1992 году ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Украіны і саступіла зь лікам 1:4. У сярэдзіне 1990-х гадоў у ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату сьвету была высокая канкурэнцыя — вырашалі задачу павышэньня ў клясе шэраг моцных зборных новаўтвораных дзяржаваў: Беларусь, Казахстан, Латвія, Славаччына, Украіна. Першая спроба беларускай каманды выйсьці ў дывізіён клясам вышэй была няўдалай. У сакавіку 1994 году ў славацкім Попрадзе беларусы трывалі паразу ў вырашальным матчы з гаспадарам зь рахункам 1:2. Пуцёўку ў групу «Б» беларуская зборная зарабіла ў наступным годзе, абыйдучы зборныя Казахстану і Ўкраіны. На пераадоленьне чарговай стадыі таксама спатрэбілася два гады. У 1996 годзе ў нідэрляндзкім Эйндговэне беларусы атрымалі паразу двойчы ад зборных Латвіі і Вялікабрытаніі.
1997 стаў для зборнай Беларусь пасьпяховым, то бок у красавіку ў польскіх Сасноўцах беларускія хакеісты пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка здолелі выйсьці ў групу «А» першынства плянэты. Двума месяцамі раней, у аўстрыйскім Інсбруку, зборная Беларусі ў барацьбе са зборнымі Аўстрыі, Казахстану і Нарвэгіі здабыла пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана, дзе дабралася да 1/4 фіналу.
Сярод мацнейшых
[рэдагаваць | рэдагаваць]На Алімпіядзе 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці беларуская зборная пад кіраўніцтвам Уладзімера Крыкунова дасягнула самага гучнага посьпеху ў сваёй гісторыі. 20 лютага на лёдзе Ўэст-Вэлі, дзякуючы шайбе Уладзімера Копаця, яны здолелі абгуляць у чвэрцьфінале аднаго з фаварытаў турніру — зборную Швэцыі, і выйсьці ў паўфінал. Журналісты ахрысьцілі тую сустрэчу «Цуд на лёдзе-2», паводле аналёгіі з паўфіналам Алімпійскіх гульняў 1980 году[2].
Нягледзячы на гучны посьпех на Алімпіядзе, на чэмпіянатах сьвету зборную ліхаманіла — у 2001 і 2003 беларусы пакідалі найвышэйшы дывізіён, хоць вярталіся ў найкарацэйшыя тэрміны. Няўдача чакала зборную Беларусі і на алімпійскім адборы ў Рызе — у вырашальным матчы са зборнай Латвіі беларусы саступілі, прапусьціўшы 3 шайбы за апошнія 5 хвілінаў сустрэчы[3].
Чэмпіянат сьвету 2014 году
[рэдагаваць | рэдагаваць]На Чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Менску гаспадары занялі 7-е месца.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Заяўка зборнай Беларусі на чэмпіянат сьвету-2018
| Нумар | Гулец | Клюб | Ліга | Дата нараджэньня |
|---|---|---|---|---|
| Брамнікі | ||||
| 31 | Іван Кульбакоў | Амэрыканская хакейная ліга | 18.09.1996 | |
| 94 | Міхаіл Карнавухаў | Экстраліга | 22.02.1994 | |
| 79 | Віталь Трус | Экстраліга | 24.06.1988 | |
| Абаронцы | ||||
| 7 | Уладзімер Дзянісаў | Кантынэнтальная хакейная ліга | 29.06.1984 | |
| 9 | Раман Дзюкаў | ВХЛ | 29.09.1995 | |
| 14 | Яўген Лісавец | Кантынэнтальная хакейная ліга | 12.11.1994 | |
| 18 | Крыстыян Гэнкель | Кантынэнтальная хакейная ліга | 07.11.1995 | |
| 23 | Мікіта Ўсьціненка | Экстраліга | 22.04.1995 | |
| 51 | Сьцяпан Фалькоўскі | Амэрыканская хакейная ліга | 18.12.1996 | |
| 55 | Павал Верабей | Кантынэнтальная хакейная ліга | 10.09.1997 | |
| 89 | Дзьмітры Корабаў | бяз клюбу | 12.03.1989 | |
| Нападнікі | ||||
| 10 | Павал Развадоўскі | Экстраліга | 07.08.1989 | |
| 13 | Сяргей Дрозд | Кантынэнтальная хакейная ліга | 14.04.1990 | |
| 15 | Арцём Дзямкоў | Экстраліга | 26.09.1989 | |
| 16 | Джэф Плат | Кантынэнтальная хакейная ліга | 10.07.1985 | |
| 17 | Ягор Шаранговіч | Кантынэнтальная хакейная ліга | 06.06.1998 | |
| 28 | Аляксандар Мацярухін | Экстраліга | 17.10.1981 | |
| 70 | Шарль Лінгле | Кантынэнтальная хакейная ліга | 22.06.1982 | |
| 71 | Аляксандар Паўловіч | Кантынэнтальная хакейная ліга | 12.07.1988 | |
| 74 | Арцём Ляўша | Экстраліга | 24.09.1992 | |
| 77 | Аляксандар Кітараў | Кантынэнтальная хакейная ліга | 18.06.1987 | |
| 82 | Арцём Кіслы | Экстраліга | 28.04.1989 | |
| 88 | Яўген Кавыршын | Кантынэнтальная хакейная ліга | 25.01.1986 | |
| 91 | Артур Гаўрус | Экстраліга | 03.01.1994 | |
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Год | Дывізіён | Г | В | ВА | Н | ПА | П | Ш | Месца | Агульны залік |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1992 | Кваліфікацыйны турнір групы C | 2 | 1 | - | 0 | - | 1 | 4-5 | 3 | - |
| 1994 | Група C1 | 6 | 5 | - | 0 | - | 1 | 35-11 | 2 | 22 |
| 1995 | Група C1 | 4 | 4 | - | 0 | - | 0 | 16-7 | 1 |
21 |
| 1996 | Група B | 7 | 5 | - | 0 | - | 2 | 29-18 | 3 | 15 |
| 1997 | Група B | 7 | 7 | - | 0 | - | 0 | 48-21 | 1 |
13 |
| 1998 | Група А | 6 | 2 | - | 0 | - | 4 | 17-23 | 8 (чвэрцьфінальная група) | 8 |
| 1999 | Група А | 6 | 4 | - | 1 | - | 1 | 16-10 | 9 | 9 |
| 2000 | Група А | 6 | 3 | - | 0 | - | 3 | 16-20 | 9 | 9 |
| 2001 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 3 | - | 1 | - | 2 | 14-15 | 14 |
14 |
| 2002 | Дывізіён I. Група А | 5 | 5 | - | 0 | - | 0 | 45-10 | 1 |
17 |
| 2003 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 2 | - | 0 | - | 4 | 10-17 | 14 |
14 |
| 2004 | Дывізіён I. Група А | 5 | 5 | - | 0 | - | 0 | 34-9 | 1 |
18 |
| 2005 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 2 | - | 0 | - | 4 | 9-11 | 10 | 10 |
| 2006 | Вышэйшы дывізіён | 7 | 4 | - | 0 | - | 3 | 23-14 | 6 (1/4 фіналу) | 6 |
| 2007 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 1 | 0 | - | 0 | 5 | 19-31 | 11 | 11 |
| 2008 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 1 | 0 | - | 3 | 2 | 16-19 | 9 | 9 |
| 2009 | Вышэйшы дывізіён | 7 | 1 | 3 | - | 0 | 3 | 14-18 | 6 (1/4 фіналу) | 8 |
| 2010 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 2 | 1 | - | 0 | 3 | 12-13 | 10 | 10 |
| 2011 | Вышэйшы дывізіён | 6 | 2 | 0 | - | 1 | 3 | 20-19 | 14 | 14 |
| 2012 | Вышэйшы дывізіён | 7 | 1 | 0 | - | 0 | 6 | 11-23 | 14 | 14 |
| 2013 | Вышэйшы дывізіён | 7 | 1 | 0 | - | 0 | 6 | 10-21 | 14 | 14 |
| 2014 | Вышэйшы дывізіён | 8 | 4 | 0 | - | 0 | 4 | 20–20 | 7 (1/4 фіналу) | 7 |
| 2015 | Вышэйшы дывізіён | 8 | 4 | 0 | - | 2 | 2 | 20–28 | 7 (1/4 фіналу) | 9 |
| 2016 | Вышэйшы дывізіён | 7 | 2 | 0 | - | 0 | 5 | 16–32 | 12 | 9 |
| 2017 | Вышэйшы дывізіён | 7 | 2 | 0 | - | 1 | 4 | 15–27 | 13 | 10 |
Алімпійскія гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Год | Турнір | Г | В | ВА | Н | ПА | П | Ш | Месца |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1996 | Кваліфікацыйны этап. Група C | 4 | 4 | - | 0 | - | 0 | 54-4 | 1 |
| 1997 | Папярэдні этап. Група B | 3 | 1 | - | 2 | - | 0 | 12-8 | 1 |
| 1998 | Алімпійскі турнір | 7 | 2 | - | 1 | - | 4 | 19-23 | 7 (1/4 фіналу) |
| 2001 | Папярэдні этап. Група B | 3 | 1 | - | 2 | - | 0 | 10-6 | 2 |
| 2002 | Алімпійскі турнір | 9 | 3 | - | 0 | - | 6 | 13-42 | 4 (1/2 фіналу) |
| 2005 | Папярэдні этап. Група B | 3 | 2 | - | 0 | - | 1 | 14-9 | 2 |
| 2010 | Алімпійскі турнір | 4 | 1 | 0 | - | 1 | 2 | 10-15 | 9 |
| 2013 | Папярэдні этап. Група F | 3 | 2 | 0 | - | 0 | 1 | 11-6 | 2 |
| 2016 | Папярэдні этап. Група A | 3 | 2 | 0 | - | 1 | 0 | 12-8 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
- ^ Белоруссия: «Чудо на льду»-2. Спорт-Экспресс
- ^ Сергей Вишневский. (15 лютага 2005) ОЛИМПИЙСКАЯ КВАЛИФИКАЦИЯ. Три года надежд, три минуты ужаса (рас.). Прессбол. Праверана 26 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
| |||||||||||||||||
| ||||||||