Ягор Карпіцкі
Ягор Карпіцкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 лістапада 2003[1] (20 гадоў) | |
Рост | 188 см[2] | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сокал Саратаў[d] (у арэндзе з клюбу «Крылы Саветаў») | |
Нумар | 92 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2023 | Шахцёр Салігорск | 32 (15) |
2022 | → Шахцёр Петрыкаў | 8 (10) |
2023— | Крылы Саветаў | 10 (1) |
2024— | → Сокал Саратаў[d] | 11 (2) |
Зборныя | ||
2021 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2022— | Беларусь (да 21) | 14 (1) |
2023— | Беларусь | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ягор Карпі́цкі (нарадзіўся 27 лістапада 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскіх «Крылаў Саветаў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец салігорскага «Шахцёру». З 2020 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2021 году замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. Пачынаючы зь лета 2021 году стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.
Сэзон 2022 году пачынаў у дублі салігорскага клюбу, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[3]. Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў сьпіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 году быў вернуты ў асноўную каманду салігарцаў, дзе пачаў рэгулярна зьяўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.
У 2023 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Шахцёра», дзе стаў рэгулярна забіваць. За 13 гульняў чэмпіянату адзначыўся 12 галамі. У ліпені 2023 году перайшоў у расейскі клюб «Крылы Саветаў»[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2021 года гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расеі (1:6).
12 кастрычніка 2023 году ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў канцы адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Румыніі (0:0).
Дасягненні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023