Ягор Пархоменка
| Ягор Пархоменка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 студзеня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 193 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ЦСКА-1948 Сафія[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2025 | Нёман Горадня | 66 (1) |
| 2021 | → Ліда | 15 (0) |
| 2025— | ЦСКА-1948 Сафія[d] | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2023 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
| 2023— | Беларусь | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ягор Анатолевіч Пархоменка (нар. 7 студзеня 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца баўгарскага клюбу ЦСКА 1948.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец гарадзенскага «Нёману». У 2017—2020 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Улетку 2020 году вярнуўся ў «Нёман» і пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Напрыканцы 2020 году прыцягваўся і да асноўнай каманды. У сьнежні 2020 году падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[2]. Да сэзону 2021 году ўжо рыхтаваўся з асноўным складам гарадзенскага клюбу, зьяўляўся на лаўцы запасных. 3 ліпеня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (1:1).
У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[4] і пачынаючы з студзеня 2022 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з гарадзенскай дружынай. У сэзоне 2022 году гуляў за дубль і не выходзіў на поле ў асноўнай камандзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных. З пачатку 2023 году трывала замацаваўся ў першай адзінаццатцы гарадзенцаў. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[5]. На пачатку верасьня 2025 году скасаваў дамову з клюбам і прыяднаўся да баўгарскага клюбу ЦСКА 1948[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 15 чэрвеня 2023 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (5:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У жніўні 2023 году пасьля таго як новым галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі быў прызначаны Карляс Алёс быў улучаны спачатку ў пашыраны сьпіс зборнай на матчы кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Андоры і Ізраілю напачатку верасьня, а потым і трапіў у фінальны сьпіс[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024, 2025
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д https://www.fcneman.by/by/komanda/main/363.html
- ^ Футбол. Егор Пархоменко заключил контракт с "Неманом" сроком на три года Праверана 20 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 20 лютага 2022 г.
- ^ "Неман" отправил защитника в аренду в "Лиду"
- ^ Контракты закончившиеся и действующие
- ^ Егор Пархоменко продлил соглашение с "Неманом" (рас.)
- ^ "Неман" объявил о расставании с Егором Пархоменко. Защитник перешел в болгарский ЦСКА 1948 (рас.). Football.by (2025-09-03). Праверана 2025-09-03 г.
- ^ «Вызов в национальную сборную». АБФФ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball