Дзьмітры Барадзін
| Дзьмітры Барадзін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 ліпеня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 188 см[2] | |
| Вага | 78 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2018 | Гомель | 6 (0) |
| 2018 | → Ворша | 14 (3) |
| 2018—2019 | Смалявічы | 34 (2) |
| 2020—2022 | Дынама Менск | 8 (0) |
| 2020 | → Іслач | 6 (0) |
| 2021 | → Чайка[d] | 9 (0) |
| 2021 | → Гомель | 11 (0) |
| 2022 | Ардабасы | 11 (3) |
| 2023—2024 | Кайсар | 43 (9) |
| 2025 | Гомель | 15 (1) |
| 2025— | Тарпэда-БелАЗ | |
| Зборныя | ||
| 2018—2020 | Беларусь (да 21) | 8 (0) |
Дзьмі́тры Барадзі́н (нар. 19 ліпеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец клюбу «Гомлю», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу дублюючага складу. У пачатку 2016 году, пасьля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам, у сэзоне 2016 году правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомлю», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша»[3]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы»[4]. У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным гульцом і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году склаў дамову зь менскім «Дынама»[5], аднак на полі зьяўляўся зрэдку. У верасьні 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[7].
У студзені 2021 году падоўжыў кантракт зь менскім «Дынама» і быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Чайка» з расейскай ФНЛ[8], дзе звычайна заставаўся на лаве запасных або выходзіў на зьмену. У чэрвені 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[9], а ў ліпені быў арандаваны «Гомлем»[10], дзе часьцей стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў гомельскі клюб[11].
У першай палове 2022 году выступаў за «Дынама», але на полі зьяўляўся зрэдку. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[12] і неўзабаве далучыўся да казаскага «Ардабасы»[13]. З пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клюбу сэзон 2023 году[14][15][16]. У студзені 2025 году стала вядома, што футбаліст вернецца ў «Гомель»[17], але прабыў у табары гамельчукоў толькі паўгады[18]. Улетку далучыўся да «Тарпэда»-БелАЗ[19].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Кайсар»:
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2022
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Ворша | 2018 | Першая ліга | 14 | 3 |
| Смалявічы | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dmitri Borodin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д е http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/borodin
- ^ «Гомель» отдал в аренду Бородина и Халимончикова (рас.)
- ^ Бородин перешел в «Смолевичи» (рас.)
- ^ Минское "Динамо" подписало хавбека "Смолевичей"
- ^ "Ислочь" арендовала Бородина у минского "Динамо"
- ^ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
- ^ Минское "Динамо" продлило контракт с Бородиным и отдало его в аренду в "Чайку"
- ^ Бородин вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Чайке"
- ^ Минское "Динамо" отправило Лапоухова и Бородина в аренду
- ^ Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов
- ^ Бородин покидает минское "Динамо"
- ^ Бородин стал игроком "Ордабасы" Седнева
- ^ Футбол. Главный тренер "Кайсара" — о Совпеле и Бородине: эти футболисты достаточно качественные и без лишних запросов (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ^ Футбол. Дмитрий Бородин стал игроком "Кайсара" (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ^ Совпель и Бородин - в заявке "Кайсара" на сезон-2023 (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ^ Дмитрий Бородин возвращается в «Гомель»! (рас.). Афіцыйны сайт ФК «Гомель» (2025-01-19). Праверана 2025-03-22 г.
- ^ Дмитрий Бородин покинул "Гомель" (рас.). Football.by (2025-08-07). Праверана 2025-08-09 г.
- ^ Дмитрий Бородин перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.). Football.by (2025-08-19). Праверана 2025-09-03 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Чайка» Песчанакопскае
- Футбалісты клюбу «Ардабасы» Шымкент
- Футбалісты клюбу «Кайсар» Кызыларда
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты