Перайсьці да зьместу

Раман Васілюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Васілюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лістапада 1978(1978-11-23)[1][2][3] (46 гадоў)
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1999 Дынама Берасьце 92 (51)
2000—2001 Славія Мазыр 52 (42)
2001—2003 Спартак Масква 7 (2)
2002 Дынама Менск 9 (2)
2004—2005 Дынама Берасьце 28 (17)
2004—2005 Гапаэль Тэль-Авіў 9 (1)
2005—2008 Гомель 77 (54)
2008—2010 Дынама Берасьце 59 (16)
2010—2012 Менск 45 (13)
2012 БАТЭ 9 (2)
2013 Менск 30 (9)
2014—2015 Дынама Берасьце 54 (16)
2016 Нёман Горадня 13 (3)
2016—2018 Дынама Берасьце 20 (0)
2021 Берасьцежылбуд[d] 11 (3)
Зборныя
1998—1999 Беларусь (да 21) 7 (1)
2000—2008 Беларусь 24 (10)

Раман Васілюк (нарадзіўся 23 лістапада 1978 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2000—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У 2000 і 2007 гадах — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4]. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[5]. Першы футбаліст, хто забіў 200 галоў у чэмпіянатах Беларусі[5].

Кар’ера аднаго з найлепшых у сувэрэннай гісторыі Беларусі нападнікаў пачалася ў Берасьці, дзе ён забіваў часта і шмат. У 1999 годзе дзякуючы добрым выступам у берасьцескім клюбе «Дынама» правы на гульца выкупіла мазырская «Славія», якая на той момант зьяўлялася адным зь лідэраў беларускага першынства. У першым жа сэзоне Раман забіў 31 мяч, а ўся каманда — 78, істотна апярэдзіўшы перасьледавальнікаў у асобе Віталя Кутузава і Сяргея Давыдава, на рахунку якіх было па 18 галоў. У гэтым жа сэзоне «Славія» стала чэмпіёнам краіны, а на рахунку нападніка значыліся тры хет-трыка і адзін покер. Толькі аднойчы найлепшы бамбардзір першынства Беларусі забіў больш — у сэзоне 1996 году гулец «Белшыны» Андрэй Хлебасолаў вызначыўся 34 разы. «У 2000 годзе Ўлада Петравіча трэнэрам можна было не прызначаць. Тая каманда і з пустой лаўкай сэзон да золата давяла бы», — успамінаў Васілюк празь сем гадоў.

Пасьля канфлікту з сэрбскім настаўнікам Раман быў адпраўлены спачатку ў дубль, а затым і зусім быў выстаўлены на трансфэр. Але 2001 год запомніўся ня толькі сваркай зь Петровічам. Таленавіты форвард стаў прыцягвацца Эдуардам Малафеевым у нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой правёў два незабыўных матчы, то бок у сакавіку супраць зборнай Нарвэгіі, дзе забіў пераможны гол на 93-й хвіліне, і ў верасьні супраць зборнай Польшчы, дзе аформіў покер. Улетку 2001 году Васілюк доўга без працы не заставаўся. Ужо праз пару дзён зьявіўся варыянт з самарскімі «Крыламі Саветаў», маскоўскімі «Дынама» і «Спартаком». У ранейшым клюбе настойліва рэкамэндавалі ехаць ў разьмяшчэньне «чырвона-белых».

Аднак у «Спартаке» Раману адразу далі зразумець, што яго тут не чакаюць. Касьцяк каманды складалі паўтара дзясяткі чалавек, а астатнія знаходзіліся ў масоўцы. Загуляць у «Спартаку» ў Васілюка гэтак і не атрымалася — перашкодзілі трэнэрскі недавер і траўмы. Кантрактам з маскавітамі Раман быў зьвязаны да 2006 году, і за гэты час ён не правёў за аснову «чырвона-белых» і дзясятка матчаў. Затое Раман удосталь накатаўся па арэндах, правёўшы нейкі час у менскім «Дынама» ў сэзоне 2002 году, берасьцейскім «Дынама» ў 2004 годзе, а таксама пагуляўшы ў чэмпіянаце Ізраілю за тэль-авіўскі клюб «Гапаэль». У 2005 годзе правы на футбаліста выкупіў «Гомель», у якім Васілюк пачаў зноўку раскрываць свой талент і патэнцыял. Штогод паляпшаючы бамбардзірскія паказчыкі (13 мячоў у 2005 годзе, 14 — у 2006, і 24 — у 2007), у сэзоне 2007 году Раман у другі раз стаў найлепшым бамбардзірам у краіне.

Затым было вяртаньне ў роднае Берасьце, сварка зь Юрыем Пунтусам і пераход у «Менск», дзе форвард адыграў паўтара сэзону[6]. 26 ліпеня 2012 году гулец перайшоў у барысаўскі БАТЭ[7], у складзе якога ў чэмпіянаце Беларусі адгуляў 9 матчаў і забіў 2 мячы, то бок атрымаўшы такі ж паказчык, як калісьці ў складзе менскага «Дынама» дзесяць год таму. Пасьля сэзону гулец вярнуўся ў «Менск»[8]. У сьнежні 2013 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», дзе стаў капітанам каманды[9].

10 траўня 2014 году прыняў удзел у матчы зь менскім «Дынама», які стаў для Рамана 500 на найвышэйшым узроўні[10]. Васілюк дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу (2:1), забіўшы гол на 79 хвіліне, які стаў першым пасьля чарговага вяртаньня ў Берасьце. Гэты гол стаў 200 голам нападніка ў найвышэйшай лізе[11]. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год[12]. У студзені 2016 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман», зь якім падпісаў кантракт на адзін год[13], але ўжо ў ліпені 2016 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[14]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018 году[15].

«Славія»:

«Гомель»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007

БАТЭ:

  • Чэмпіён Беларусі: 2012

«Менск»:

«Дынама Берасьце»:

  • Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2007
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 1998, 1999, 2000, 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2013, 2015
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 24 8
Нёман Горадня 2016 Найвышэйшая ліга 13 3
Дынама Берасьце 9 0
2017 Найвышэйшая ліга 9 0
2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]