Канстанцін Рудзянок
| Канстанцін Рудзянок | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 сьнежня 1990[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 88 кг[2] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012 | Гомель | 0 (0) |
| 2012 | Нафтан | 1 (0) |
| 2013—2014 | Дынама Берасьце | 29 (0) |
| 2015—2016 | Слуцак | 11 (0) |
| 2016 | Іслач | 12 (0) |
| 2017 | Гомель | 11 (0) |
| 2017—2018 | Дынама Берасьце | 2 (0) |
| 2018 | → Тарпэда Менск | 15 (0) |
| 2018—2019 | Армавір[d] | 43 (0) |
| 2020 | Дынама Менск | 1 (0) |
| 2021 | Спадарожнік | 11 (0) |
| 2021 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
| 2022 | Іслач | 3 (0) |
| 2022—2023 | Нёман Горадня | 25 (0) |
| 2024 | Паперпрам | 1 (0) |
Канстанцін Рудзянок (нар. 15 сьнежня 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец гомельскага футболу. Гуляў за клюбны дубль «Гомля». У траўні 2012 году пакінуў гомельчукоў[3] і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У пачатку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама», дзе неўзабаве быў прызначаны другім брамнікам пасьля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 году выходзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 году выйшаў на зьмену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваўшы за берасьцейскі клюёб у чэмпіянаце. Пасьля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» Рудзянок стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сэзоне 2014 году, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32 мажлівых. У сьнежні 2014 году па заканчэньні кантракта пакінуў каманду[4].
У студзені 2015 году склаў дамову з «Слуцкам»[5]. У слуцкім клюбе стаў другім брамнікам пасьля Артура Лясько. Сэзон 2016 году праз траўму Лясько Рудзянок пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[7], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сьнежні 2016 году вярнуўся ў «Гомель»[8]. У складзе роднага клюбу пачаў сэзон 2017 году ў якасьці галоўнага брамніка. У ліпені 2017 году яшчэ раз далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[9]. Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасьля Жэрэмі Малерба, пазьней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.
У пачатку 2018 году склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандар Гутар, і Рудзянок, ня маючы магчымасьці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 году на правах арэнды далучыўся да менскага «Тарпэда»[10]. У складзе сталічнага клюбу стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 году пакінуў «Тарпэда»[11], а неўзабаве скасаваў дамову і зь берасьцейцамі[12]. Неўзабаве перайшоў у расейскі «Армавір»[13]. У сэзоне 2018—2019 гадоў быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часьцей заставацца на лаве запасных.
У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Армавір»[14] і ў хуткім часе далучыўся да табару менскага «Дынама»[15]. Быў другім брамнікам менчукоў пасьля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 году быў пераведзены ў дубль[16], у асноўную каманду больш не вяртаўся. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[17].
У пачатку 2021 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[18], дзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі. У студзені 2022 году па заканчэньні дамову пакінуў «Шахцёр»[19] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[20]. Пачынаў сэзон 2022 году ў якасьці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не зьяўляўся на полі. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач»[21]. У ліпені 2022 году склаў угоду з гарадзенскім «Нёмнам»[22]
У 2022 годзе быў рэзэрвовым брамнікам, але ў сэзоне 2023 году ўжо замацаваўся ў пачатковым складзе і дапамог гарадзенцам здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з казаскім «Кызылжарам» і ў лютым афіцыйна быў аб’яўлены футбалістам клюбу[23]. Аднак, ужо празь некалькі тыдняў быў вымушаны сысьці з клюбу. Толькі ў жніўні брамнік далучыўся да гомельскага «Паперпраму»[24].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 6 | –6 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | –7 | |
| Іслач | 12 | –8 | ||
| Гомель | 2017 | Найвышэйшая ліга | 11 | –8 |
| Дынама Берасьце | 2 | –2 | ||
| Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | –19 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Konstantin Rudenok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/761.html
- ↑ Константин Руденок покинул «Гомель»(недаступная спасылка)
- ↑ Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское «Динамо»
- ↑ Руденок стал игроком «Слуцка»
- ↑ Курлович и Руденок расстаются со «Слуцком»
- ↑ «Ислочь» объявила о подписании Константина Руденка
- ↑ «Гомель» подписал Константина Руденка
- ↑ «Гомель» объявил о переходе Константина Руденка в брестское «Динамо»
- ↑ Минское «Торпедо» арендовало у брестского «Динамо» Руденка
- ↑ Константин Руденок покинул минское «Торпедо»
- ↑ Брестское «Динамо» сообщило о расторжении контракта с Константином Руденком
- ↑ Константин Руденок перешел в «Армавир»
- ↑ Руденок расторг контракт с «Армавиром»
- ↑ Константин Руденок — новый вратарь минского «Динамо»
- ↑ Юрий Поклад: «Руденок переведен в дубль. Кроме молодежи, в основном составе сейчас только Плотников и Помазан»
- ↑ Пятеро футболистов покинули минское «Динамо»
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Руденка
- ↑ Кадровые новости(недаступная спасылка)
- ↑ Константин Руденок подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Футбол. Константин Руденок расстался с "Ислочью"(недаступная спасылка)
- ↑ Константин Руденок подписал контракт с "Неманом"
- ↑ Константин Руденок подписал контракт с "Кызыл-Жаром" (рас.)
- ↑ Экс-голкипер "Немана" Константин Руденок перешел в команду из первой лиги (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 15 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Армавір»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Паперпрам» Гомель
- Беларускія футбалісты