Уладзіслаў Марозаў
| Уладзіслаў Марозаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 кастрычніка 2000[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 84 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Кольдынг[d] (у арэндзе з клюбу «Арока») | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
| 2018—2020 | Рух Берасьце | 38 (10) |
| 2021—2022 | Іслач | 54 (11) |
| 2023 | Дынама Менск | 28 (16) |
| 2024— | Арока | 14 (0) |
| 2025 | → Пасуш дзі Фэрэйра | 18 (2) |
| 2025— | → Кольдынг[d] | 10 (2) |
| Зборныя | ||
| 2019—2022 | Беларусь (да 21) | 11 (3) |
| 2023— | Беларусь | 15 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладзісла́ў Уладзімеравіч Маро́заў (нар. 12 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік дацкага клюбу «Кольдынг» (у арэндзе з партугальскага клюбу «Арока») і нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі 2023 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец берасьцейскага «Дынама», з 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У ліпені 2018 году перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе стаў гуляць у асноўным складзе, дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на зьмену партнэрам. Дапамог камандзе выйсьці ў найвышэйшую лігу, адзначыўшыся ў пераходных матчах з магілёўскім «Дняпром» трыма галамі. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 18 красавіка 2020 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Менску» (1:0), выйшаўны на зьмену ў канцы сустрэчы.
У пачатку 2021 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход нападніка[3]. Стаў гульцом асноўнага складу, у сэзоне 2021 году часьцей выходзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клюбам да лютага 2024 году[4]. У сэзоне 2022 году спачатку выходзіў на дапамогу з лавы запасных, але з траўня замацаваўся ў галоўным складзе.
У студзені 2023 году перайшоў у менскае «Дынама»[5]. Футбаліст адразу замацаваўся ў складзе, і на працягу шэрагу матчаў адзначаўся галамі ў кожным матчы клюбу. Ад гульца пацярпелі «Іслач», «Славія», «Слуцак» і БАТЭ. Пры гэтым мазырчукі атрымалі ў сваю браму ад Марозава 2 пацэльных стрэла.
У якасьці асноўнага нападніка дапамог камандзе здабыць чэмпіёнскі тытул, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў прызнаны найлепшым нападнікам і найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі[6][7].
У студзені 2024 году далучыўся да шэрагаў партугальскага клюбу «Арока»[8]. Ня здолеў замацавацца ў складзе партугальскай каманды, у выніку чаго гуляў у арэндзе спачатку ў «Пасуш дзі Фэрэйры», а потым у дацкім «Кольдынгу».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Летувы (1:0). У сакавіку 2023 года футбаліст быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён дэбютаваў у складзе зборнай 25 сакавіка 2023 году ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, замяніўшы аднаклюбніка па «Дынама» Ўладзімера Хвашчынскага на 61 хвіліне. Дэбютны гол паклаў на свой рахунак 28 сакавіка 2023 году ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:1)[9][10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://dynamo-brest.by/team/second-team/midfielders/vladislav-morozov
- 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Vladislav-Morozov-543&season=2023MEN
- ↑ Морозов из "Руха" перешел в "Ислочь" (рас.) Football.by.
- ↑ Морозов продлил контракт с "Ислочью" (рас.) Football.by.
- ↑ Владислав Морозов официально перешел в минское "Динамо" (рас.). Прессбол (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ↑ Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (рас.)
- ↑ Морозов стал лучшим игроком чемпионата Беларуси - 2023 (рас.)
- ↑ Владислав Морозов перешел в португальскую "Ароку" (рас.)
- ↑ Марозаў адкрыў лік галам за нацыянальную зборную. ФК «Дынама» Менск.
- ↑ ЕВРО-2024. Квалификация. Беларусь проиграла Румынии. Не так разгромно как Швейцарии (рас.) Football.by.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Пасуш дзі Фэрэйра»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты