Перайсьці да зьместу

Зборная Ісьляндыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісьляндыя
Фэдэрацыя Футбольная асацыяцыя Ісьляндыі
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Аран Гунарсан
Найбольш гульняў Рунар Крыстынсан (104)
Найлепшы бамбардзір Эйдур Гуд’ёнсэн (26)
Першая гульня
Неафіцыйная:
Фарэрскія астравы 0:1 Ісьляндыя
(Фарэры; 29 ліпеня 1930)[2]
Афіцыйная:
Ісьляндыя 0:3 Данія
(Рэйк’явік; 17 ліпеня 1946)[3]
Самая буйная перамога
Неафіцыйная:
Ісьляндыя 9:0 Фарэрскія астравы
(Кефлявік; 10 ліпеня 1985)
Афіцыйная:
Ісьляндыя 5:0 Мальта
(Рэйк’явік; 27 ліпеня 2000)[4]
Самая буйная параза
Данія 14:2 Ісьляндыя
(Капэнгаген; 23 жніўня 1967)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 1 (упершыню: 2018)
Дасягненьні Групавы этап (2018)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 1 (упершыню: 2016)
Дасягненьні 1/4 фіналу (2016)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Збо́рная Ісьля́ндыі па футбо́ле (па-ісьляндзку: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) — нацыянальная футбольная каманда Ісьляндыі. Кіроўны орган — Футбольная асацыяцыя Ісьляндыі[5].

На чэмпіянаце Эўропы 2016 году зборная ўпершыню трапіла ў фінальную частку, дзе дайшла да 1/4 фіналу. А ў 2018 годзе каманда ўпершыню выступіла ў фінальнай частцы чэмпіянату сьвету.

18 жніўня 2004 году ісьляндцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[6]. На гэтым матчы, які праходзіў у Ляўгардальсвэльлюры, прысутнічалі 20 204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісьляндыі), што зьяўляецца рэкордам краіны па наведвальнасьці. 24 красавіка 1996 року ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гуд’ёнсэн замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.

  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3574
  2. ^ Faroe Islands – List of International Matches. RSSSF. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  3. ^ International matches of Iceland. RSSSF. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  4. ^ International matches of Iceland. RSSSF. Праверана 16 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Iceland stars set up academy. Uefa.com (2003-10-07). Праверана 2013-11-15 г.
  6. ^ Leikskýrsla (ісьл.) Mótalisti. KSÍПраверана 13 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]