Валянцін Бялькевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валяцін Бялькевіч
Валяцін Бялькевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 студзеня 1973
Менск, Беларусь
Памёр 1 жніўня 2014 (41 год)
Кіеў, Украіна
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1991—1996
1996—2007
2008
Дынама Менск
Дынама Кіеў
Інтэр Баку
131 (54)
224 (51)
5 (0)
Зборныя
1992—2005 Беларусь 56 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бялькевіч.

Валянці́н Бяльке́віч (27 студзеня 1973, Менск, БССР — 1 жніўня 2014, Кіеў, Украіна) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 1992—2005 гадах правёў 56 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі (1995). Вядомы выступленнямі кіеўскага "Дынама", дзе пазней працаваў трэнерам. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў, а таксама ў Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Валянціна пачалася ў менскім «Дынама», за якое ён выступаў у 19911996 гады. У 1996 годзе перайшоў у кіеўскае «Дынама». У вышэйшай лізе Ўкраіны ў складзе «Дынама» дэбютаваў 20 ліпеня 1996 году ў матчы супраць клюбу ЦСКА.

Кар’ера Бялькевіча ў кіеўскім «Дынама» пачыналася цяжка — на працягу двух гадоў пасьля пераезду ў сталіцу Ўкраіны ён вельмі рэдка зьяўляўся ў асноўным складзе, у той час трэнэрам кіяўлянаў быў Ёжэф Саба. Сытуацыя зьмянілася зь вяртаньнем у клюб Валера Лабаноўскага.

Бялькевіч пачаў праходзіць у склад каманды, добра гуляючы з парай нападнікаў ШаўчэнкаРаброў, складаючы «ўдарны» трохкутнік «Дынама». Для гульнявой мадэлі, якую ўвасабляў у жыцьцё Лабаноўскі, Бялькевіч стаў неабходным элемэнтам сыстэмы, менавіта ён быў сувязным зьвяном паміж надзейнай і насычанай абаронай кіяўлянаў і мабільным нападам. Валянцін арганізоўваў ільвіную дзель імклівых і паражальных контарнаступаў, якія сталі фірмовым стылем «Дынама» у канцы 1990-х.

У інтэрвію Бялькевіч сказаў, што вельмі добра разумеў манеру гульні кіеўскіх форвардаў. У вышэйшай лізе за «Дынама» згуляў 224 матчы, забіў 51 мяч. У чэрвені 2008 году Бялькевіч падпісаў гадавы кантракт з азэрбайджанскім клюбам «Інтэр». Аднак атрымаўшы ў студзені 2009 году трэнэрскую ліцэнзію «А» па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт зь «Інтэрам» і завяршыў кар’еру гульца.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2005 году Бялькевіч завяршыў выступы за нацыянальную зборную Беларусі. За зборную каманду ён адгуляў 56 матчаў і забіў 10 галоў. Пасьля завяршэньня кар’еры ў зборнай ён прыняў украінскае грамадзянства ў 2008 годзе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынама Менск

Дынама Кіеў

  • Чэмпіён Украіны (7): 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003, 2004
  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (6): 1998, 1999, 2000, 2003, 2005, 2006
  • Найлепшы гулец чэмпіянату Ўкраіны: 2001
  • Найлепшы легіянэр чэмпіянату Ўкраіны: 2001, 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Валянцін Бялькевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў