Перайсьці да зьместу

Арцём Канцавы (1999)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Канцавы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 жніўня 1999(1999-08-26)[1] (26 гадоў)
Рост 182 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб МЛ Віцебск
Нумар 80
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Дняпро Магілёў 21 (4)
2019 Дняпро Магілёў[d] 5 (0)
2019 Мэзэкёвэшд 0 (0)
2020—2022 Рух Берасьце 54 (12)
2022 Банік Острава 7 (0)
2022 Дынама Менск 17 (3)
2023 БАТЭ 24 (4)
2024 Урал 4 (0)
2024—2026 Родзіна[d] 37 (4)
2026—4 МЛ Віцебск
Зборныя
2018—2020 Беларусь (да 21) 7 (0)
2021—4 Беларусь 16 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2026.

Арцём Канцавы́ (нар. 26 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі склаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўцамі[3]. Неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 году ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2). У гэтым матчы Канцавы выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, а зь лета замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У кастрычніку ў трох матчах забіў чатыры галы, пагатаоў усе галы сваёй каманды.

У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 году афіцыйна стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4]. У жніўні 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў вугорскі клюб «Мэзэкёвэшд»[5]. У складзе дружыны толькі зрэдку зьяўляўся на лаўцы запасных і ў чэмпіянаце не дэбютаваў, аднак згуляў у трох матчах Кубка Вугоршчыны.

У студзені 2020 году, пакінуўшы «Мэзэкёвэшд» па заканчэньні арэнды[6], склаў дамову зь берасьцейскім «Рухам»[7]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, а ў сэзоне 2021 году з 7 галамі быў другім бамбардзірам «Руха» пасьля Дзяніса Лапцева. У сьнежні 2021 году перайшоў у чэскі «Банік»[8]. Пакінуў клюб у траўні 2022 году[9]. У ліпені 2022 году трэнаваўся з расейскім клюбам «Хімкі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і неўзабаве футбаліст падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» да сканчэньня сэзону 2022 году[10]. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы сталічнага клюбу.

У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[12]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў абраны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі[13]. У студзені 2024 году перайшоў у расейскі «Ўрал»[14], а пасьля далучыўся да клюбу «Родзіна». У сьнежні 2025 году кіраўніцтва віцебскага МЛ выходзіла на футбаліста, але дамовіцца бакі здолелі толькі на пачатку сакавіка 2026 году[15].

14 лістапада 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі (1:3). 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2022 супраць зборнай Чэхіі (0:1).

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021, 2022, 2023
КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Дняпро Магілёў2017Найвышэйшая ліга20
2018Найвышэйшая ліга194
  1. Artem Kontsevoj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. 1 2 https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/artem-koncevoj
  3. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (рас.)
  4. Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (рас.)
  5. Артем Концевой стал одноклубником Александра Карницкого в венгерском "Мезёкёвешде" (рас.)
  6. Аренда Артема Концевого в венгерский "Мезекевешд" закончилась (рас.)
  7. Артем Концевой подписал трехлетний контракт с "Рухом" (рас.)
  8. Артем Концевой продолжит карьеру в чешском "Банике" (рас.)
  9. Концевому не продлили рабочую визу, форвард покинул "Баник" (рас.)
  10. Артем Концевой стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  11. Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (рас.)
  12. Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (рас.)
  13. Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (рас.)
  14. Артем Концевой — в "Урале" (рас.)
  15. Артем Концевой подписал контракт с "МЛ Витебск" (рас.). Football.by (2026-03-05). Праверана 2026-03-19 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]