Вількі
Вількі лац. Vilki | |||||
лет. Vilkija | |||||
Вількі з боку Нёману | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1364 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Раён: | Ковенскі | ||||
Староства: | Вількаўскае | ||||
Плошча: | 2,69 км² | ||||
Вышыня: | 78 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 1910 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 710,04 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 27 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-54227 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°2′30″ пн. ш. 23°35′10″ у. д. / 55.04167° пн. ш. 23.58611° у. д.Каардынаты: 55°2′30″ пн. ш. 23°35′10″ у. д. / 55.04167° пн. ш. 23.58611° у. д. | ||||
Вількі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ві́лькі (лет. Vilkija) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Ковенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1910 чалавек. Знаходзяцца за 25 км ад Коўна, на аўтамабільнай дарозе Коўна — Юрбург.
Вількі — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвязвае назву Вількаў зь племем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі[1].
Летувіскія аўтары выводзяць назву места ад летувіскага vilkija 'зграя ваўкоў'[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаюцца ў 1364 годзе як крыжацкі замак Vilkenbethe[3]. 22 верасьня 1430 году ўпамінаюцца ў лісьце вялікага князя Вітаўта да магістра Тэўтонскага ордэну. У 1450 годзе Вілкійская мытня ўпамінаецца ў дакумэнтах гданьскіх купцоў. Тут праходзілі сухапутныя і водныя гандлёвыя шляхі Вільня — Каралявец, што спрыяла росту паселішча.
У 1792 годзе атрымалі Магдэбурскае права.