Беларускі фонд культуры
| Беларускі фонд культуры | |
| Абрэвіятура | БФК |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1987 |
| Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
| Мэта | разьвіцьцё беларускай культуры |
| Штаб-кватэра | Менск, вул. Траецкая набярэжная, д. 6, 3-і паверх |
| Старшыня | Тадэуш Стружэцкі |
| Адказны сакратар | Алесь Сачанка |
| Кіроўны орган | Рада |
| Матчына кампанія | Канфэдэрацыя творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь |
| Зьвязаныя кампаніі | «Краязнаўчая газэта» |
| Сайт | www.bfk.by |
Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў 1987 годзе, мэтай якой зьяўляецца падтрымка разьвіцьця беларускай культуры. Першым старшынём быў народны пісьменьнік Беларусі Іван Чыгрынаў (да 1996 году). Другі старшыня — Уладзімер Гілеп (ад 1996 па сакавік 2018 г.).
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рада. Абіраецца на 5 гадоў. Зьбіраецца штогод. Абірае Выканаўчы камітэт на чале са старшынём.
- Выканаўчы камітэт. Пасаду старшыні займае Тадэвуш Стружэцкі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БФК распрацавана і ажыцьцяўляецца доўгатэрміновая праграма «Спадчына» мэтаю якой зьяўляецца падтрымка высілкаў па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны. Формамі яе рэалізацыі ёсьць выставы твораў народных майстроў, фальклёрныя сьвяты.
Таксама БФК рэалізуе наступныя праграмы: «Вяртаньне і захаваньне нацыянальных культурных каштоўнасьцяў», «Адраджэньне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчкаў», «Славутыя імёны Айчыны».
Фонд займаецца выдавецкай дзейнасьцю, у тым ліку з красавіка 2003 году выдае тыднёвік «Краязнаўчая газэта» (галоўны рэдактар Уладзімер Гілеп).
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Задачамі фонду ёсьць:
- выкарыстаньне творчых намаганьняў і матэрыяльных магчымасьцяў насельніцтва ў культурным будаўніцтве;
- маральная, матэрыяльная і прававая падтрымка памнажэньня культурнай спадчыны, захаваньня і выкарыстаньня народных традыцыяў, разьвіцьцю краязнаўства, прафэсійнай і аматарскай творчасьці;
- дапамога творчасьці моладзі;
- адшуканьне за мяжой і вяртаньне ў краіну твораў мастацтва, архіўных матэрыялаў, помнікаў гісторыі і культуры;
- разьвіцьцё міжнародных сувязяў і абменаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Несцярчук, Леанід. Гісторыя дзейнасці грамадскіх арганізацый Беларусі па ахове помнікаў//Каштоўнасці мінуўшчыны 8 — Мінск, 2005