Оляф Шольц
Оляф Шольц | |
Olaf Scholz | |
21 лістапада 2007 — 28 кастрычніка 2009 | |
Папярэднік | Франц Мюнтэфэрынг[d] |
Наступнік | Франц Ёзэф Юнг[d] |
7 сакавіка 2011 — 13 сакавіка 2018 | |
Папярэднік | Крыстаф Альгаўс[d] |
Наступнік | Пэтэр Чэнчэр[d] |
26 кастрычніка 1998 — 6 чэрвеня 2001 | |
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005 | |
18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009 | |
27 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2011 | |
Наступнік | Інга Эгляф[d] |
30 траўня 2001 — 23 верасьня 2001 | |
Папярэднік | Гартмут Урокляге[d] |
20 кастрычніка 2002 — 21 сакавіка 2004 | |
Наступнік | Кляўс Увэ Бэнэтэр[d] |
14 сакавіка 2018 — 8 сьнежня 2021 | |
2015 — 2018 | |
з 26 кастрычніка 2021 | |
14 сакавіка 2018 — 8 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Зыгмар Габрыель[d] |
Наступнік | Робэрт Габэк[d] |
з 8 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Ангела Мэркель |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 чэрвеня 1958[1][2][3] (66 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Брыта Эрнст[d] |
Бацька: | Гергард Шольц[d] |
Маці: | Крыстэль Шольц[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Оляф Шольц (па-нямецку: Olaf Scholz; нар. 14 чэрвеня 1958 году) — нямецкі палітык і канцлер Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПН). Шольц займаў пасаду віцэ-канцлера Ангелы Мэркель і міністра фінансаў з сакавіка 2018 году. Раней ён займаў пасаду мэру Гамбурга з 2011 па 2018 гады і быў намесьнікам кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі з 2009 па 2019 гады. 24 лістапада 2021 году, пасьля фэдэральных выбараў у Нямеччыне 2021 году, кааліцыя паміж СДПН, Зялёнымі і Свабоднай дэмакратычнай партыяй абвясьціла аб стварэньні левацэнтрысцкага ўраду, які ўзначаліць Шольц[5]. Як і чакалася, ён быў абраны канцлерам краіны ў апошнім месяцы 2021 году[6].
Шольц зьяўляецца адвакатам, працуючы паводле спэцыяльнасьці з 1985 году ў галіне працоўнага права[7]. Ён стаў сябрам СДПН у 1970-х гадах і быў дэпутатам Бундэстагу з 1998 па 2011 гады. Палітык працаваў ва ўрадзе Гамбургу пад кіраўніцтвам першага мэра Ортвіна Рундэ ў 2001 годзе, да свайго абраньня генэральным сакратаром СДПН у 2002 годзе. Шольц працаваў разам зь лідэрам СДПН і тагачасным канцлерам краіны Гергардам Шрэдэрам. Сышоўшы з пасады генэральнага сакратара ў 2004 годзе, ён стаў галоўным парлямэнцкім арганізатарам сваёй партыі ў Бундэстагу, пазьней увайшоўшы ў першы ўрад Мэркель у 2007 годзе ў якасьці міністра працы і сацыяльных справаў. Пасьля таго, як СДПН пакінула ўрад пасьля выбараў 2009 году, Шольц вярнуўся ў Гамбург, ачолеўшы рэгіянальнае аддзяленьне партыі. Палітык таксама быў абраны намесьнікам кіраўніка СДПН. Ён прывёў сваю партыю да перамогі на выбарах у Гамбург у 2011 годзе і стаў мэрам, займаючы гэтую пасаду да 2018 году.
Пасьля таго, як СДПН увайшла ў чацьвёрты кааліцыйны ўрад Мэркель у 2018 годзе, Шольц быў прызначаны адначасова міністрам фінансаў і віцэ-канцлерам Нямеччыны. У 2019 годзе Шольц балятаваўся разам з былой прадстаўніцай партыі ў зямлі Брандэнбург Клярай Гейвіц на сукіраўніцтва партыі, аднак пара атрымала паразу на выбарах ад пераможцаў Норбэрта Вальтэра-Бор’янса і Заскіі Эскен[8]. У 2020 годзе Шольц быў вылучаны кандыдатам ад СДПН на пасаду канцлера краіны на фэдэральных выбарах 2021 году[9].
Раньняе жыцьцё і адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шольц нарадзіўся 14 чэрвеня 1958 году ў Аснабруку ў Ніжняй Саксоніі, але гадаваўся ў гамбурскім раёне Ральштэт[10]. Ягоныя бацькі працавалі ў тэкстыльнай прамысловасьці[11]. Шольц мае двух братоў, адзін зь якіх працуе анэстэзіёлягам[12], а іншы ёсьць прадпрымальнікам. Па заканчэньні школы ў 1977 годзе Шольц пачаў вывучаць права ў Гамбурскім унівэрсытэце ў 1978 годзе[13]. Пазьней ён знайшоў працу праўніка працоўнага права, уладкаваўшыся ў юрыдычнай фірме[14]. У веку 17 гадоў далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі[15]. Гадаваўся як лютаранін, але на сёньня прытрымліваецца пераважна сьвецкіх палітычных поглядаў, але падкрэсьлівае неабходнасьць шанаваньня хрысьціянскай спадчыны і культуры Нямеччыны[16].
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя крокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шольц далучыўся да СДПН у 1975 годзе, яшчэ калі быў студэнтам. З 1982 па 1988 гады быў намесьнікам фэдэральнага старшыні моладзевай арганізацыі партыі. Шольц таксама быў віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднага зьвязу сацыялістычнай моладзі з 1987 па 1989 гады. Шольц падтрымліваў марксісцкае крыло ўнівэрсытэцкіх групаў, сьцьвярджаючы, што грамадзтва павінна пераадолець капіталістычную эканоміку ў адной з сваіх публікацыяў[17]. У іх Шольц крытыкаваў НАТО як агрэсіўна-імпэрыялістычную арганізацыю[18]. Спасылаючыся на гэты час у сваім жыцьці, пазьней Шольц заўважаў, што зрабіў бадай што ўсе магчымыя памылкі[17].
Шольц быў абраны на сваю першую палітычную пасаду ў якасьці намесьніка сябра Бундэстагу ад выбарчай акругі Гамбург-Альтона ў 1998 годзе ў веку 40 гадоў[19]. Падчас свайго знаходжаньня на пасадзе працаваў у камітэце, які займаўся пытаньнямі працы і сацыяльных справаў. У 2001 годзе працаваў у мясцовых органах улады Гамбургу.
Палітык быў зноў абраны ў Бундэстаг на фэдэральных выбарах ў 2002 годзе. З 2002 па 2004 гады таксама займаў пасаду генэральнага сакратара СДПН, але сышоў у адстаўку, калі партыйны лідэр і канцлер Гергард Шрэдэр, сутыкнуўшыся зь незадавальненьнем у партыйных шыхтах у спалучэньні з стала нізкімі рэйтынгамі грамадзкай ухвалы, абвесьціў, што сыдзе з пасады лідэра партыі[20]. У 2005 годзе Шольц пасьля фэдэральных выбараў у канцы таго ж году займаў пасаду першага парлямэнцкага сакратара групы СДПН у Бундэстагу. У 2007 годзе палітык быў прызначаны міністрам працы і сацыяльных справаў у першым урадзе Ангелы Мэркель, замяніўшы на гэтай пасадзе Франца Мюнтэфэрынга[21].
Вяртаньне ў Гамбург
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе Шольц быў галоўным кандыдатам ад СДПН на зямельных выбарах у Гамбургу, на якіх ягоная партыя здабыла перамогу з 48,3% галасоў, заняўшы 62 з 121 месцаў ў гамбурскім ляндтагу. Палітык сышоў у адстаўку з пасады дэпутата Бундэстагу 11 сакавіка 2011 года, каб празь некалькі дзён афіцыйна стаць мэрам Гамбургу[22][23]. У якасьці мэра Шольц прадстаўляў Гамбург і Нямеччыну на міжнародным узроўні. У 2013 годзе ён выступіў супраць грамадзкай ініцыятывы, накіраванай на поўны выкуп энэргетычных сетак, якія горад прадаў быў камунальным кампаніям некалькі дзесяцігодзьдзяў таму. Ён сьцьвярджаў, што гэта перагрузіць бюджэт места, чый доўг на той час ужо перавышаў 20 мільярдаў эўра[24].
Пад кіраўніцтвам Шольца сацыял-дэмакраты перамаглі на зямельных выбарах у Гамбургу ў 2015 годзе, атрымаўшы блізу 47% галасоў[25]. Ён сфармаваў кааліцыйны ўрад з партыяй Зялёных, а лідэрка Зялёных Катарына Фэгебанк была прызначаная ягонай намесьніцай як мэра[26][27]. У 2015 годзе спрабаваў высунуць заяўку Гамбургу на летнія Алімпійскія гульні, але большасьць жыхароў гораду адхілілі такую прапанову[28][29]. У 2017 годзе Шольц быў крытыкаваны за ягоную барацьбу зь беспарадкамі, якія адбыліся за час саміту G20 у Гамбургу[14].
На фэдэральным узроўні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па працяглым часе міжпартыйных перамоваў пасьля фэдэральных выбараў 2017 году, Шольц быў прызначаны міністрам фінансаў краіны. Быў прыведзены да прысягі поруч зь іншымі сябрамі чацьвертага кабінэту Мэркель 14 сакавіка 2018 году, таксама ўзяўшы ролю віцэ-канцлера Нямеччыны[30]. У першыя месяцы на пасадзе быў адным з самых папулярных палітыкаў Нямеччыны, дасягнуўшы рэйтынгу ўхвалы ў 50%[31]. У 2019 годзе палітык балятаваўся ў лідэры СДПН, але саступіў Норбэрту Вальтэру-Бор’янсу[32]. У адказ на пандэмію каранавірусу ў Нямеччыне Шольц распрацаваў шэраг захадаў фінансавага выратаваньня эканомікі краіны, у тым ліку прастымуляваўшы яе на 130 мільярдаў эўра ў чэрвені 2020 году.
10 жніўня 2020 году партыйнае кіраўніцтва СДПН пагадзілася вылучыць Шольца кандыдатам ад партыі ў канцлеры Нямеччыны на фэдэральных выбарах 2021 году[33]. З улікам таго, што Шольца звычайна адносяць да меранага краю СДПН[34], ягонае вылучэньне ўспрымалася як знак заняпаду левых партыяў[35]. Шольц прывёў партыю да перамогі зь невялікім адрывам, бо партыя здабыла 25,8% галасоў выбаршчыкаў і 206 месцаў у Бундэстагу[36]. 24 лістапада Шольц паводле кааліцыйнай угоды быў выбраны новым канцлерам дзяржавы[37], а пасаду заняў 8 сьнежня 2021 году.
На пасадзе канцлера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 2021 году ягоны новы ўрад быў прызначаны прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам[38]. Шольц амаль адразу накіраваўся ў Варшаву на перамовы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, дзе яны абмяркоўвалі газаправод Паўночны паток-2 ды польскія дачыньненьні з Эўразьвязам ў зьвязку з выкананьне права. Шольц падтрымаў намаганьні Польшчы спыніць мігранцкую плынь, якая намагалася прадрацца празь Беларусь[39]. Спачатку Шольц падоўжыў да 2022 году прыпыненьне продажу зброі Саудаўскай Арабіі[40], але пасьля ягонага вызыту ў ААЭ, Катар і Саудаўскую Арабію ў верасьні 2022 году, імкнучыся паглыбіць сувязі з арабскімі дзяржавамі Пэрсыдзкай затокі і знайсьці альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі[41], прыпыніў гэтую забарону[42].
На надзвычайным паседжаньні Бундэстагу 27 лютага 2022 году Шольц выступіў з прамовай, абвесьціўшы аб зьмене вайсковай і замежнай палітыкі краіны. У выніку Нямеччына пачала ладзіць пастаўкі зброі ва Ўкраіну і намеціла павелічэньне абароннага бюджэту краіны на 100 мільярдаў эўра[43]. У чэрвені палітык заявіў, што ягоны ўрад па-ранейшаму прыхільны паступовай адмове ад ядзернай энэргетыкі, не зважаючы на павышэньне коштаў на энэрганосьбіты і залежнасьць Нямеччыны ад імпарту энэргіі з Расеі[44]. Шольц асудзіў дзеяньні ХАМАС падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС у 2023 годзе ды выказаў сваю падтрымку Ізраілю, надаючы вайсковую і мэдычную дапамогу[45][46]. 28 траўня 2024 году палітык зрабіў заяву, што ягоны ўрад ня мае плянаў аб афіцыйным прызнаньні Палестынскай дзяржавы[47].
Улетку 2024 году Шольц падтрымаў пастанову амэрыканскага ўраду аб разьмяшчэньні амэрыканскіх ракет далёкага радыюсу ў Нямеччыне[48], але гэты крок шырока крытыкаваўся ня толькі палітычнай апазыцыяй, але таксама ва ўрадавай кааліцыі Шольца[49].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- ^ а б Olaf Scholz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Olaf Scholz // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #139130810 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ «German parties form new center-left led government, marking end of Merkel era». Washington Post.
- ^ «Germany’s Scholz seals deal to end Merkel era». BBC News.
- ^ «Olaf Scholz, a sound guardian for Germany’s finances». Financial Times.
- ^ «Germany’s Scholz tops SPD leader vote, but faces run-off». Reuters.
- ^ «German Social Democrats pick Olaf Scholz to run for chancellor». Financial Times.
- ^ Cliffe, Jeremy (3.09.2021). «How Olaf Scholz and the SPD could lead Germany’s next government». New Statesman.
- ^ Bennhold, Katrin (24.11.2021). «He Convinced Voters He Would Be Like Merkel. But Who Is Olaf Scholz?». The New York Times.
- ^ Gammelin, Cerstin (25.06.2020). «Olaf Scholz Bruder: Warum Jens Scholz in Paris berühmt». Süddeutsche Zeitung.
- ^ Schindler, Fabian (21.03.2011). «Stades Bürgermeister verkündet seinen Abschied». Hamburger Abendblatt.
- ^ а б Chazan, Guy (9.02.2018). «Olaf Scholz, a sound guardian for Germany’s finances». Financial Times.
- ^ Cliffe, Jeremy (3.09.2021). «How Olaf Scholz and the SPD could lead Germany’s next government». New Statesman.
- ^ «Scholz: Christliche Prägung unserer Kultur wertschätzen». Katholisch.
- ^ а б Feldenkirchen, Markus; Sauga, Michael (26.11.2007). «Rückkehr eines Bauernopfers». Der Spiegel.
- ^ Greive, Martin; Hildebrand, Jan; Rickens, Christian; Stratmann, Klaus (21.08.2020). «Kann er Kanzler?: Olaf Scholz — ein kritisches Porträt über den Kanzlerkandidaten der SPD». Handelsblatt.
- ^ «Olaf Scholz, MdB». SPD-Bundestagsfraktion.
- ^ Bernstein, Richard (7.02.2004). «Schröder Quitting Party Post, Citing Need to Pursue Reforms». The New York Times.
- ^ «Merkel defends record as Germany’s tense governing coalition hits 2-year mark». International Herald Tribune.
- ^ «Die vielen Baustellen von König Olaf». Der Tagesspiegel.
- ^ «Egloff folgt auf Scholz». Hamburger Abendblatt.
- ^ Brautlecht, Nicholas (23.09.2013). «Hamburg Backs EU2 Billion Buyback of Power Grids in Plebiscite». Bloomberg News.
- ^ Copley, Caroline (15.02.2015). «Merkel’s Conservatives Suffer Blow in State Vote, Eurosceptics Gain». The New York Times.
- ^ «Olaf Scholz: Hanseat und Comeback-Spezialist». NDR.
- ^ «Olaf Scholz gewählt: Rot-Grün in Hamburg startet mit Vertrauensvorschuss». Handelsblatt.
- ^ «Hamburg mayor: our Olympics will cost $12.6bn, less than London 2012». The Guardian.
- ^ Grohmann, Karolos (29.11.2015). «Hamburg drops 2024 Games bid after referendum defeat». Reuters.
- ^ «Nachrichten aus Hamburg». NDR.
- ^ Nienaber, Michael (29.05.018). «Germany’s 'miserly' Scholz irks comrades at home and abroad». Reuters.
- ^ «SPD leadership choice threatens Germany's ruling coalition». Reuters.
- ^ Erika Solomon (10.08.2020). «German Social Democrats pick Olaf Scholz to run for chancellor». Financial Times.
- ^ «SPD-Spitze nominiert Olaf Scholz als Kanzlerkandidaten». Zeit.
- ^ «Ende des linken Flügels». Die Tageszeitung.
- ^ Pleitgen, Frederik; Abdelaziz, Salma; Schmidt, Nadine; Halasz, Stephanie; Smith-Spark, Laura (26.09.2021). «SPD wins most seats in Germany’s landmark election, preliminary official results show». CNN.
- ^ Apetz, Andreas (24.11.2021). «Ampel-Koalition: So sieht der Fahrplan nach dem Koalitionsvertrag aus». Frankfurter Rundschau.
- ^ «Liveblog: ++ Kabinett vereidigt — Regierungsarbeit kann starten ++». Tagesschau.
- ^ «Tensions overshadow Olaf Scholz’s inaugural visit to Warsaw». The Irish Times.
- ^ «Saudi Arabia: German arms export ban set to soften?». Tactical Report.
- ^ «Scholz secures gas deal with Abu Dhabi amid pressure on human rights». Euractiv.
- ^ «German government approves arms exports to Saudi Arabia: reports». Deutsche Welle.
- ^ «'A new era': Germany rewrites its defence, foreign policies». France 24.
- ^ «Scholz and liberal finance minister clash over nuclear phase-out». Euractiv.
- ^ «Scholz: Germany has agreed with its partners that Israel has the right to self-defense». MTV Lebanon.
- ^ Jones, Sam (8.11.2023). «German arms exports to Israel surge as Berlin backs campaign against Hamas». Financial Times.
- ^ «German chancellor sees 'no reason' to recognize Palestinian state». Anadolu Agency.
- ^ «Germany’s Scholz under friendly fire over US missile plan». Politico.
- ^ «Germany split on US stationing long-range cruise missiles». Deutsche Welle.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія на сайце Бундэстагу. (ням.)