Перайсьці да зьместу

Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайна ХАМАСу з Ізраілем
  Тэрыторыі Ізраіля, у якія ўвайшлі баевікі
  Эвакуяваныя раёны
Дата: 7 кастрычніка 2023 — цяпер
Месца: Ізраіль, Палестына, Лібан[1] і Сырыя[2][3]
Вынік: Працягваецца
  • Палестынскія баевікі прарываюць барʼер паміж Газай і Ізраілем і ўрываюцца ў Паўднёвую акругу Ізраіля;
  • Ізраільскія вайскоўцы наносяць авіяўдары па сэктары Газа;
  • Ізраіль уводзіць поўную блякаду Газы;
  • Каля 200 Ізраільскіх і замежных закладнікаў захопленыя палестынскімі баевікамі;
  • Ізраіль аддае загад аб эвакуацыі паўночнай часткі Газы, уключаючы места Газа;
  • Ізраіль ўрываецца ў Газу.
Супернікі

Ізраіль Ізраіль
Камандуючыя
Сьцяг Палестыны Махамад Дэйф
Сьцяг Палестыны Абу Абайда
Бэньямін Нэтаньягу
Ёаў Галант
Колькасьць
  • Брыгады:
    • брыгады «Аль-Касам»
    • брыгады «Аль-Кудз»
    • брыгады «Абу Алі Мустафа»
    • [13]
ЦАХАЛ
Паліцыя Ізраіля
Шабак
Страты
1 900 загінулі[14]

1 990 параненыя[15][16].

423 000 перамешчаныя[17][18]
1 300+ грамадзянскіх асобаў, салдат і паліцэйскіх забіта[19][20],
2 156 параненыя[21] параненыя.

Паводле ЦАХАЛ і паліцыі Ізраіля: Забіта 44 салдаты і 30 паліцэйскіх[22].

Паводле «Руху ісламскага супраціву»: 53+ выкрадзеныя[23][24].

Вайна́ ХАМА́Су з Ізра́ілем[25][26][27][28][29][30], таксама Апэра́цыя «Пато́п Аль-А́кса»[31][32][33] (па-арабску: عملية طوفان الاقصى), ці Трэ́цяя інтыфа́да[34] — уварваньне арабскіх груповак на чале з «Рухам ісламскага супраціву» у Ізраіль[35][36][37][38], распачатае 7 кастрычніка 2023 году, на габрэйскае сьвята Сімхат Тора. Падзеі пачаліся з маштабных ракетных удараў па ізраільскай тэрыторыі, за якімі рушыла ўсьлед наземнае ўварваньне палестынскіх баевікоў з Сэктара Газа.

«Рух ісламскага супраціву» забіў сотні жыхароў Ізраіля, у адказ на гэта ўлада Ізраіля абвясьціла[39][40][41][42] ваеннае становішча й распачала апэрацыю «Жалезныя мячы».

Грамадзянскія асобы й салдаты былі ўзятыя ў закладнікі[43], зьдзейсьненыя масавыя забойствы грамадзянскіх асоб Ізраіля, адбыліся шматлікія выпадкі гвалту ў дачыненьні да ізраільскіх жанчын[44][45][46].

Напярэдадні ўварваньня «Руху ісламскага супраціву» ля разьдзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі[47]. 29 верасьня «Рух ісламскага супраціву» і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы[48].

Адначасна Ізраіль і Саудаўская Арабія пачалі перамовы аб нармалізацыі адносін[49].

У якасьці прычыны апэрацыі кіраўнік вайсковага крыла «Руху ісламскага супраціву» Махамэд Дэйф назваў «узыход габрэяў на Храмавую гару» падчас Сьвята кушчаў[50]. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэт Аль-Акса й тысячы палестынскіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем[51].

Наступ баевікоў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы[48], калі палестыны запусьцілі ў бок ізраільцян ад 2200[52] да 5400[53] ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Ерусаліма на ўсходзе[54]. Пад прыкрыцьцём абстрэлаў каля 1000[52] баевікоў на матацыклах, грузавіках, параплянах, пікапах і квадрацыклах[55][48][49] праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцяне былі засьпеты нападам зьнянацку[56].

Баевікі ўварваліся ў 4 сельскія ізраільскія грамады, памежны горад Сдэрот і дзьве вайсковыя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што 7 грамадаў перайшлі пад кантроль «Руху ісламскага супраціву», у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер[49]. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі[57]. Разам зь ім атрады «Руху ісламскага супраціву» выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз»[58]. Сутыкненьні ахапілі гарады Афакім[59], Зікім[60] і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адлюстраваўшы напад ворага[61]. У палестынскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сэктара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацьверджаная ўладамі Ізраіля[62].

Тым часам ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасьці й пачалі наносіць ўдары па аб’ектам у Газе[63]. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал»[57]. Прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу склікаў экстраны сход органаў бясьпекі[64]. Пазьней ён абвясьціў насельніцтву пра «стан вайны»[49]. Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную апэрацыю «Жалезныя мячы» ў сэктары Газа. Міністар абароны краіны паведаміў аб масавым прызыве рэзэрвістаў[58].

Контранаступ ЦАХАЛу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка[65]. Раніцай лібанскага групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лібану абстраляла ракетамі і знарадамі раён фэрм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Лібане[66][1]. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты[67], у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце[68]. Кабінэт бясьпекі Ізраіля афіцыйна абвясьціў стан вайны[69].

9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 мэтаў у сэктары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перымэтры. Аднак у Сдэроце баі працягваліся[70]. Ізраільцяне адключылі Газе электрычнасьць і блякавалі ўвоз прадуктаў харчаваньня й паліва. Міністар абароны краіны Ё. Галант заявіў, што

мы змагаемся з чалавечымі жывёламі й дзейнічаем адпаведным чынам[71].

Ё. Галант заявіў:

ХАМАС хацеў пераменаў у Газе, ён зьменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі ня вернецца да таго, што было[72].

Ён жа падкрэсьліў, што ізраільскія вайскоўцы ня будуць несьці адказнасьць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя[73]. Тым часам

ізраільскія самалёты таксама нанесьлі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Эгіпет[74]. Увечары з боку Сырыі быў абстраляны рэґіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сырыі[75].

11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанесьлі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўнівэрсытэту Газы[76]. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон[77]. Пад Наблусам габрэйскія пасяленцы атакавалі палестынскую вёску, забіўшы траіх чалавек[78]. Таксама адбыліся новыя сутыкненьні на мяжы зь Лібанам[79].

Увечары 11 кастрычніка міністар-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністар Б. Нэтаньяху зьвярнуліся да нацыі:

Габрэйскі народ ня ведаў такіх падзеяў з 1947 году, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі".[80]

12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазыцыі «Нухба» (элітнага падразьдзяленьня «Руху ісламскага супраціву») і камандныя цэнтры праціўніка. Тым часам арабскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота[81]. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа[82], а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палестынцаў[83][84]. У той жа дзень, Халеб Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін зь іх цяжка, у другога — лёгкія раненьні, а сам тэрарыст ліквідаваны[85].

13 кастрычніка, паводле зьвестак ААІ, ізраільскія самалёты нанесьлі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч[86][87][88][89]. Некаторыя палітыкі сьцьвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі[90]. У сваю чаргу «Рух ісламскага супраціву» нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амэрыканская вайсковая дапамога[91]. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сэктары Газа[92][93].

Станам на раніцу 7 кастрычніка з боку ізраільцян загінула 11 чалавек[53], страчаны 1 танк Merkava. Таксама 35 вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных асобаў трапілі ў палон[94]. Палестыны страцілі 2 мірных грамадзянаў забітымі і 5 параненымі[95]. Да абеду страты сярод ізраільцян склалі 22 загінулых мірных жыхароў і 545 пацярпелі[55][64], пазьней — каля 40 і 750 адпаведна[96] (яшчэ 53 трапілі ў палон[97]). У дадатак 17 грамадзянаў Нэпалу захоплены ў закладнікі, 7 пацярпелі[98]. Да 17 гадзін паведамлялася, што ахвяры палестынцаў павялічыліся да 198 загінулых і 1 610 параненых[99], а ізраільцян — да 100 і 908 адпаведна[100]. Да вечара ізраільскі бок страціў 150 загінулымі і 1 104 пацярпелымі[101]. Крыху пазьней колькасьць ахвяр выглядала наступным чынам: 232 загінулых[52] і 1 790 параненых[102] палестынцаў, 250 загінулых і 1 800 пацярпелых ізраільцян[103][104].

На раніцу 8 кастрычніка паведамлялася пра 256 загінулых[105] і 1 790 пацярпелых[106] з боку Палестыны (дадаткова 20 000 жыхароў Палестыны вымушана пакінулі свае дамы[107]), 300 і 1 864 адпаведна з боку Ізраіля[108], зь іх 2 беларуса. Акрамя таго, ізраільскія салдаты забілі мэдыка з Інданэзіі[109], таксама ад дзеяньняў бакоў загінула 2 рабочых з Тайлянду[110]. Пазьней зраільскія вайскоўцы сьцьвярджалі, што страты праціўніка склалі 400 чалавек загінулымі[111]. Паводле іншых крыніц, колькасьць палестынскіх ахвяр павялічалася да 313 забітымі[112][105]. У сваю чаргу ізраільскія страты павялічыліся да 350 забітых[108].

Вечарам разьлікі ахвяр выглядалі наступным чынам: з боку палестынцаў — 380 загінулых і 2200 пацярпелых[113], зь іх 50 %+ цывільныя асобы[114] (паводле мінстэрства аховы здароўя Палестыны) альбо 400 забітых баевікоў (паводле ЦАХАЛ), з боку Ізраіля — 700 загінулых грамадзянскіх, 2 156 пацярпелых, 100 захоплены ў закладнікі[115], 750 прапаўшых[113], 57 забітых сілавікоў[116][117]. Таксама загінулі 2 аргентынцы[118], 2 тайцаў[119][120], 2 украінцаў[121], 1 камбаджыец[122], 1 чыліец[123][124], 1 француз[125]. 17 нэпальцаў[126] і 11 тайцаў[119] захоплены баевікамі ў закладнікі.

Раніцай 9 кастрычніка палестынцы заяўлялі пра 424 сваіх забітых (413 у Газе[127][128] і 11 на Заходнім беразе[129]) і 2392 пацярпелых (2300 у Газе[130] і 92 на Заходнім беразе[131]). Таксама 74 000 пакінулі свае дамы[132].

Станам на 11 кастрычніка, паводле ўрада Палестыны, зь іх боку загінула 1078 баевікоў і грамадзянскіх (1055[133] і 23 на Заходнім беразе[134]), 5314 пацярпелі (5184 і 130 адпаведна)[133], 263 000 пакінулі свае дамы[135]. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1500 баевікоў[136]. Ізраільцяне страцілі 1200 чалавек забітымі[137], у тым ліку 219 сілавікоў[138][136], 3400 параненымі[139]. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі[140]. 6 чалавек загінулі на лібанскай тэрыторыі (4 байцоў Хезбалы і 2 лазутчыка)[141][142]. Таксама ў канфлікце загінулі 82 замежных грамадзян[137].

9 кастрычніка 2023 году Катар выступіў пасярэднікам у перамовах паміж Ізраілем і «Рухам ісламскага супраціву», каб дамагчыся вызваленьня ізраільскіх закладніц у абмен на вызваленьне Ізраілем 36 арабскіх жанчынаў і дзяцей[143]. Аднак Ізраіль не пацьвердзіў, што такія перамовы вядуцца[143].

Эгіпецкі чыноўнік паведаміў, што Ізраіль зьвярнуўся па дапамогу да Эгіпту для забесьпячэньня бясьпекі закладнікаў, якія ўтрымліваюцца палестынскімі баевікамі, і што кіраўнік разьведкі Эгіпту зьвязаўся з «Рухам ісламскага супраціву» і ісламскім джыгадам для атрыманьня інфармацыі[144] паведамляецца, што эгіпецкія афіцыйныя асобы выступалі пасярэднікамі ў вызваленьні арабскіх жанчынаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах, у абмен на ізраільскіх жанчынаў, захопленых арабскімі баевікамі[145].

Міжнародная рэакцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Міжнародная рэакцыя на ўварваньне «Руху ісламскага супраціву» ў Ізраіль
  Краіны, якія асудзілі ўварваньне
  Краіны, якія абвінавацілі Ізраіль у правакацыі канфлікту
  Краіны, якія заклікалі абодва бакі да дээскаляцыі
  Краіны, якія папярэдзілі аб нестабільнасьці сытуацыі
  Невядома

  Ізраіль і Палестына

Аргентына, Бразылія й большасьць эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні «Руху ісламскага супраціву», выказалі салідарнасьць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам[146][147].

ЗША асудзілі «Рух ісламскага супраціву» і выказалі падтрымку Ізраілю. У заяве, апублікаванай на сайце Пэнтагона ад імя яго кіраўніка Лойда Остына паведамляецца[148][149][150]:

Наша прыхільнасьць права Ізраіля на самаабарону застаецца непахіснай, і я выказваю спачуваньні семʼям тых, хто загінуў у выніку гэтага агіднага нападу на мірных жыхароў. У бліжэйшыя дні Пэнтагон будзе працаваць над тым, каб у Ізраіля было ўсё неабходнае для абароны й абароны грамадзянскага насельніцтва ад невыбарчага гвалту й тэрарызму.

Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаваў, такія як Аман, Емэн і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палестынцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскаляцыі гвалту. Шэраг іншых краінаў заклікалі да спыненьня агню[147][151].

8 кастрычніка 2023 году Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла пра недапушчальнасьць нападаў на цывільнае насельніцтва ў сувязі са шпіталізаваньнем грамадзянкі і грамадзяніна Беларусі ў выніку ракетнага абстрэлу Ашкелёну (Паўднёвая акруга): «Шакаваныя інфармацыяй аб колькасьці загінулых і параненых у першыя содні канфлікту. Выказваем словы спагады родным і блізкім пацярпелых»[152]. 12 кастрычніка беларускі амбасадар у Ізраілі Яўген Вараб'ёў паведаміў пра трох загінулых ураджэнцаў Беларусі ў выніку ўварваньня з Газы на поўдзень Ізраілю. Сярод іх былі старэйшы сяржант сьледчай паліцыі Віталь Карасік родам з Магілёва і 25-гадовая сяржантка паліцыі Алена Астапенка родам з Рэчыцы, якія загінулі ў баі[153]. Трэцім загінулым быў Стывэн Макарчанка, які стаў ахвярай нападу на музычны фэст «Супэрнова». 16 кастрычніка стала вядома пра загінулага грамадзяніна Беларусі[154]. 20 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў, што ў ходзе баёў загінулі 3 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шпіталізаваная ў першы дзень грамадзянка, і 3 ураджэнцы Беларусі[155]. У выніку 6 лістапада 2023 году «Белавія» вывезла адмысловым рэйсам на Радзіму 117 беларускіх грамадзянаў[156].

  1. 1 2 Israel Army Fires Artillery at Lebanon as Hezbollah Claims Attack (анг.) Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  2. Israel carrying out artillery strikes in Syria after mortar fire  Праверана 10 October 2023 г.
  3. Israeli army confirms bombing of Damascus and Aleppo Intl Airports in two simultaneous attacks (анг.)  Праверана 12 October 2023 г.
  4. Qassam Brigades announces control of «Erez Crossing»
  5. Israel Army Fires Artillery at Lebanon as Hezbollah Claims Attack
  6. Iran Helped Plot Attack on Israel Over Several Weeks (анг.) October 2023 г. Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 2023-10-09 г.
  7. Hamas Says Attacks on Israel Were Backed by Iran (анг.) October 2023 г. Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 2023-10-09 г.
  8. Iran’s UN mission says Tehran not involved in Hamas attacks (анг.) // Reuters9 October 2023 г. Архіўная копія ад 9 October 2023 г. Праверана 9 October 2023 г.
  9. North Korea’s Covert Alliance With Iran Aligned Militias in the Middle East Архіўная копія ад 2023-10-12 г.
  10. UK supports Israel’s right to «proportionate action» to end violence
  11. Macron says France «stands by Israel and Israelis» in ongoing massive attack from Hamas
  12. Германия направит Израилю два дрона Архіўная копія ад 2023-10-12 г.
  13. Al-Qassam fighters engage IOF on seven fronts outside Gaza: Statement
  14. Hamas says it will publish number of captured Israelis (анг.)
  15. Israel Warns of Long War as It Moves to Drive Out Militants
  16. IDF says it killed more than 400 terrorists
  17. Thousands of Palestinians Forced to Leave Their Homes
  18. Presse, AFP-Agence France More Than 123,000 People Displaced In The Gaza Strip: www.barrons.com.
  19. «Israeli death toll from Hamas shock onslaught reaches 1 300». The Times of Israel. 12 October 2023 (анг.)
  20. Israeli death toll passes 600, another 2,048 injured
  21. IDF troops battle gunmen in Kfar Aza, Magen; 2 Israeli tourists killed in Egypt
  22. Authorities name 44 soldiers, 30 police officers killed in Hamas attack
  23. Israel: At least 22 dead, over 540 wounded, possibly more than 53 taken by Hamas
  24. What we know about Israeli hostages taken by Hamas 2023-10-08 г. Праверана 2023-10-08 г.
  25. Вайна ў Ізраілі: ЗША, Ізраіль і Эгіпет абмяркоўваюць гуманітарны калідор з Газы; у Ізраілі сфармавалі надзвычайны ўрад. Радыё Свабода
  26. Ізраіль афіцыйна перайшоў у стан вайны. Belsat.eu
  27. «Гэта паўнавартасная вайна»: ХАМАС атакаваў Ізраіль. Euroradio.fm
  28. Што за арґанізацыі «Хамас» і «Хэзбула», якія абвясьцілі вайну Ізраілю. І хто стаіць за імі? Belsat.eu
  29. Ізраіль і ХАМАС, Нагорны Карабах, вайна ва Ўкраіне. Як дзяржавы дагэтуль ваююць з-за тэрытарыяльных спрэчак. Palatno.media
  30. Былы жыхар Рэчыцы даў інтэрвію пад абстрэлам у Ізраілі. Homeldays.org
  31. Whitehead (7 October 2023) LIVE Palestinian gunmen infiltrate Israel after rocket barrage from Gaza. BBC. Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  32. Federman (6 October 2023) Hamas militant group launches unprecedented operation against Israel with rockets and infiltration. AP News. Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  33. Sarkar (7 October 2023) Israel-Palestine War? Hamas Launches Operation Al-Aqsa Flood, Fires 5,000 Missiles into Israel; 1 Dead, 2 Injured. Network18 Group. Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  34. A Third Intifada? What we know about the latest Hamas-Israel escalation (анг.) Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  35. «Время пришло». Боевики ХАМАС вторглись в Израиль и выпустили более 5 тыс. ракет Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  36. ХАМАС объявил войну Израилю. Главное Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  37. Нападение ХАМАС на Израиль: Главное Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  38. Палестинская группировка ХАМАС заявила о 5 тыс. выпущенных по Израилю ракет Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  39. Live updates: Militants infiltrate Israel from Gaza as Hamas claims major rocket attack Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  40. Hamas launches surprise attack on Israel as Palestinian gunmen reported in south 7 October 2023 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  41. IDF declares «state of readiness for war» amid Hamas infiltrations, rocket barrages Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  42. В Израиле объявили чрезвычайное положение
  43. Пресс-служба армии Израиля подтвердила захват гражданских лиц и военных в плен боевиками ХАМАС
  44. Footage of Hamas assault on civilians shows likely war crimes, experts say
  45. Naked Israeli woman paraded by jeering Hamas fighters (анг.) 2023-10-07 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 2023-10-07 г.
  46. «Nightmare Scenario»: Hamas’ Victory Is an Israeli Failure on a Massive Scale (анг.) October 7, 2023 г. Праверана 2023-10-08 г.
  47. Israel declares state of war after Hamas fires thousands of rockets and «militants cross border» — live (анг.) 2023-10-07 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 2023-10-07 г.
  48. 1 2 3 Palestinian fighters reported in Israel as rockets launched from Gaza Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  49. 1 2 3 4 Gaza and Israel in «War Mode» After Militants Launch Surprise Assaults Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  50. [news/article/byezsprea Mohammed Deif on Rocket Attack: Israel Violated al-Aqsa, Calls on Arab Israelis to Join] October 7, 2023 г.
  51. Netanyahu tells Israel «We are at war» after Hamas launches an unprecedented attack on the country
  52. 1 2 3 Israel-Palestine escalation live news: Hamas starts Operation Al-Aqsa Flood Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  53. 1 2 Israel-Palestine War? Hamas Fires 5,400 Missiles, Enters Israeli Areas Using Paragliders; 11 Dead (анг.) Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  54. Reports of Three Killed in the South July 10, 2023 г.
  55. 1 2 Hamas militant group has started a war that «Israel will win,» defense minister says 7 October 2023 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  56. Памылка выкліку Шаблён:Навіна: Парамэтры спасылка і загаловак павінны прысутнічацьOctober 7, 2023 г.
  57. 1 2 Israeli army declares «state of readiness» for war Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  58. 1 2 Что происходит в Израиле. Главное
  59. In pictures: Scenes of war and chaos after Hamas launch surprise attack on Israel 7 October 2023 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  60. Strikes on Gaza after Palestinian militants enter Israel 7 October 2023 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  61. IDF regains control of Re’im military base from Hamas terrorists in southern Israel. Times of Israel (7 October 2023). Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  62. [blogs/israelunderattack Sudden Attack on Israel on Holiday] October 7, 2023 г.
  63. ХАМАС начал масштабную наземную операцию против Израиля
  64. 1 2 Strikes on Gaza after Palestinian militants enter Israel Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  65. Очевидцы сообщают о зачистке в Сдероте
  66. IDF artillery strikes targets in Lebanon as mortar shells fired toward Israel 8 October 2023 г. Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  67. Israeli forces fight to drive out Hamas militants and free hostages 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  68. Israeli security forces take control of Sderot police station; 10 terrorists killed 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  69. Israel: Security cabinet confirms war as death toll continues to rise 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  70. Israel-Hamas war live news: Gaza under «non-stop bombardment» 9 October 2023 г. Праверана 9 October 2023 г.
  71. Defense minister announces «complete siege» of Gaza: No power, food or fuel 9 October 2023 г. Архіўная копія ад 9 October 2023 г. Праверана 9 October 2023 г.
  72. Gallant: Israel moving to full offense, Gaza will never go back to what it once was
  73. В Израиле заявили об отмене «всех правил ведения войны»
  74. Alarm as Israel again hits Rafah border crossing between Gaza and Egypt (анг.)
  75. What to know on fourth day of latest Israeli-Palestinian War
  76. Israel strikes Islamic University in Gaza (анг.)
  77. Rocket from Gaza hits hospital in Ashkelon in southern Israel  Праверана 11 October 2023 г.
  78. Three Palestinians killed by Israeli forces, settlers in West Bank — agency 11 October 2023 г.
  79. Palestinians scramble for safety as Israel pounds sealed-off Gaza Strip to punish Hamas (анг.)
  80. שידור חי: ראש הממשלה נתניהו, שר הביטחון גלנט ויו"ר המחנה הממלכתי ח״כ גנץ בהצהרה משותפת
  81. Four Israelis wounded in Sderot rocket barrage, seven homes hit 12 October 2023 г.
  82. Syria state TV says Israeli attack targets Aleppo, Damascus airports // Reuters
  83. استشهاد أب ونجله برصاص المستوطنين جنوب نابلس
  84. 2 Palestinians killed after settlers said to ambush funeral in West Bank
  85. Israel Police Shooting Attack at a Police Station in Jerusalem — Terrorist Neutralized
  86. Live updates: Israel-Hamas war rages as Palestinian death toll in Gaza rises from attacks Архіўная копія ад 2023-10-13 г.
  87. Армия обороны Израиля за ночь поразила 750 объектов ХАМАС Архіўная копія ад 2023-10-13 г.
  88. Израиль за ночь нанес удары по 750 объектам в секторе Газа. Видео
  89. Армия Израиля заявила, что за ночь нанесла удары по 750 военным объектам ХАМАС
  90. Human Rights Watch says Israel used white phosphorus in Gaza, Lebanon 2023-10-13 г. Праверана 2023-10-13 г.
  91. Hamas strikes Ben Gurion Airport
  92. Israelis Conduct Raids in Gaza Strip 13 October 2023 г.
  93. IDF: Infantry troops, tanks entered Gaza for «localized raids» to clear area of terrorists, locate hostages 13 October 2023 г.
  94. Hamas pummels Israel with 5,000 rockets; at least 1 killed, 100 wounded: Updates (анг.)
  95. Hamas declares start of military operation against Israel (анг.)
  96. Gaza and Israel on War Footing After Militants Launch Surprise Assaults The New York Times Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  97. Israel: At least 40 dead, 800 wounded, dozens taken by Hamas 7 October 2023 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  98. https://www.indiatodayne.in/international/story/at-least-7-nepali-injured-17-held-captive-by-hamas-in-israel-690676-2023-10-07#:~:text=At%20least%207%20Nepali%20individuals,a%20dangerous%20escalation%20of%20violence
  99. Palestinians say at least 198 killed in Gaza in Israeli retaliation for a Hamas assault into Israel
  100. N12 — מתקפת פתע על ישראל: מטח כבד לעשרות יישובים בארץ
  101. IDF: 150 killed in huge assault by Hamas, hostages taken to Gaza; PM: Israel at war // The Times of Israel Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  102. Israel Gaza live updates: Israel citizens taken hostage in militant assault from Gaza (анг.) Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  103. Hundreds die and hostages held as Hamas assault shocks Israel (анг.) 2023-10-07 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 2023-10-07 г.
  104. IDF: 200 killed in huge assault by Hamas, hostages taken to Gaza; PM: Israel at war Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  105. 1 2 «We are in a war,» Netanyahu says after Hamas launches surprise attack October 7, 2023 г. Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  106. Israel Gaza live updates: Israel citizens taken hostage in militant assault from Gaza (анг.) Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  107. Thousands of Palestinians Forced to Leave Their Homes (анг.) The Wall Street Journal Архіўная копія ад 8 October 2023 г.
  108. 1 2 Some hostages rescued in southern Israel following unprecedented Hamas assault Архіўная копія ад 8 October 2023 г.
  109. Indonesia’s MER-C condemns Israeli strikes killing its staff in Gaza Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  110. Two Thais killed in Israel-Gaza violence, says Thailand PM
  111. https://www.timesofisrael.com/liveblog_entry/idf-says-it-killed-more-than-400-terrorists/
  112. Israeli military says «hundreds of terrorists» killed; Gaza death toll reaches 313
  113. 1 2 659 Israelis, 380 Palestinians killed as war enters 2nd day
  114. Hamas says it will publish number of captured Israelis (анг.)
  115. Israel Says Over 600 Dead, More Than 100 «Prisoners» In War With Hamas // Barron’s Праверана 8 October 2023 г.
  116. Authorities name 44 soldiers, 30 police officers killed in Hamas attack
  117. Police name another 4 officers killed in clashes with Hamas terrorists
  118. Ataque de Hamas: murieron dos argentinos en Israel por el violento asalto terrorista
  119. 1 2 2 Thais killed, 8 injured, 11 kidnapped in Hamas attack on Israel (анг.)  Праверана 8 October 2023 г.
  120. Two Thais killed in Israel-Gaza violence, says Thailand PM 8 October 2023 г.
  121. Embassy: 2 Ukrainians killed in Israel attacks (анг.) 2023-10-08 г. Праверана 2023-10-08 г.
  122. Cambodian student killed as Israel fighting rages (анг.) 2023-10-08 г. Праверана 2023-10-08 г.
  123. Hija de chilena murió en Israel tras ataque de Hamas: habría recibido 8 disparos (гішп.) 7 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  124. Hija de chilena murió en ataque de Hamás (гішп.) 7 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  125. France, Ukraine, Germany confirm their citizens among those killed, kidnapped in Israel
  126. At least 7 Nepali injured, 17 held captive by Hamas in Israel India Today Архіўная копія ад 7 October 2023 г.
  127. Hamas says 413 Palestinians killed in Gaza Strip so far
  128. Israel Gaza live updates: More than 250 bodies found at Supernova festival site after Hamas attacks — rescuers
  129. Palestinians report 11 killed across West Bank in clashes with Israeli forces
  130. Hamas says 413 Palestinians killed in Gaza Strip so far
  131. Death toll from at 6 from Israeli soldiers opening fire in West Bank
  132. Israel approves «significant» steps to retaliate against Hamas as casualties continue to rise
  133. 1 2 Gaza-West Bank: Death toll rises to 1078 as 5314 others wounded // Palestine News & Info Agency11 October 2023 г. Праверана 11 October 2023 г.
  134. Israel-Hamas war live news: Israeli shelling kills 4 Hezbollah members Архіўная копія ад 9 October 2023 г. Праверана 9 October 2023 г.
  135. Over 263,000 people displaced in Gaza, Israeli emergency government approved — Trending // The National11 October 2023 г. Праверана 11 October 2023 г.
  136. 1 2 Israel-Gaza latest: Bodies of 1,500 Hamas militants found in Israeli territory — IDF 10 October 2023 г. Архіўная копія ад 10 October 2023 г. Праверана 10 October 2023 г.
  137. 1 2 Death toll from Hamas onslaught passes 1,200, as IDF steps up attacks on Hamas // The Times of Israel11 October 2023 г. Праверана 11 October 2023 г.
  138. Authorities name 170 soldiers, 41 police officers killed in 2023 terror clashes Архіўная копія ад 8 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  139. Israeli death toll from Hamas attack surpasses 1,000, top military officer says 10 October 2023 г. Праверана 10 October 2023 г.
  140. הערכות מעודכנות בישראל: יותר מ-1,200 נרצחו ונפלו, מספר החטופים בידי חמאס  —למעלה מ-200 // Ynet10 October 2023 г. Архіўная копія ад 10 October 2023 г. Праверана 10 October 2023 г.
  141. Hezbollah fires on Israel after four members killed in shelling // Dawn10 October 2023 г. Праверана 10 October 2023 г.
  142. Israeli military says its troops killed gunmen who infiltrated from Lebanon 9 October 2023 г. Архіўная копія ад 9 October 2023 г. Праверана 9 October 2023 г.
  143. 1 2 Qatar in talks with Hamas, Israel to swap hostages for prisoners // Ройтэрз Архіўная копія ад 9 October 2023 г. Праверана 9 October 2023 г.
  144. «Israel battles Hamas militants as country’s death toll from mass incursion reaches 600». Аб’яднаная прэса. 8 October 2023
  145. Federman, Josef; Adwan, Issam (9 October 2023). «Israel vows complete siege of Gaza as it strikes the Palestinian territory after incursion by Hamas». Associated Press
  146. World reaction to surprise attack by Palestinian Hamas on Israel (анг.) Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 8 October 2023 г.
  147. 1 2 Condemnation and calls for restraint after Hamas attack on Israel 7 October 2023 г. Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  148. Пентагон заверил: у Израиля будет все необходимое для защиты Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  149. Реакция мирового сообщества после нападения ХАМАС на Израиль 2023-10-07 г. Праверана 2023-10-07 г.
  150. США резко осудили атаки ХАМАС на Израиль Архіўная копія ад 2023-10-07 г.
  151. Saudi Arabia, Qatar, Oman and Bahrain call for immediate de-escalation between Israel and Palestine Архіўная копія ад 7 October 2023 г. Праверана 7 October 2023 г.
  152. БелТА. Беларускія грамадзяне пацярпелі ў Ізраілі ад ракетных абстрэлаў // Газэта «Зьвязда», 8 кастрычніка 2023 г. Архіўная копія ад 8 кастрычніка 2023 г. Праверана 5 ліпеня 2024 г.
  153. БелТА. Трое выхадцаў з Беларусі загінулі ў Ізраілі, яшчэ адзін беларус прапаў без вестак — МЗС // Партал «Наша ніва», 12 кастрычніка 2023 г. Праверана 5 ліпеня 2024 г.
  154. У Ізраілі загінулі 4 ураджэнцы Беларусі — ізраільскае МЗС // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 16 кастрычніка 2023 г. Праверана 5 ліпеня 2024 г.
  155. РІА «Навіны». У Ізраілі загінулі шасьцёра людзей зь Беларусі — МЗС // Партал «Наша ніва», 20 кастрычніка 2023 г. Праверана 5 ліпеня 2024 г.
  156. Тэлеканал «Беларусь 1». 117 грамадзян Беларусі вяртаюцца з Ізраіля на радзіму // Белтэлерадыёкампанія, 6 лістапада 2023 г. Праверана 5 ліпеня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]