Дзяржава Палестына
Дзяржава Палестына السلطة الوطنية الفلسطينية Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Biladi, Biladi…» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Biladi» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Рамала, Газа (дэ-факта) Усходні Ерусалім (дэ-юрэ) | ||||
Найбуйнейшы горад | Усходні Ерусалім, Газа | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая дэмакратыя Махмуд Абас Салям Фаяд | ||||
Плошча • агульная |
6220 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
124-е месца ў сьвеце 4 260 636 623,52/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $11,95 млрд $2900 | ||||
Валюта | Новы шэкель | ||||
Незалежнасьць — Заснаваная |
4 траўня 1994 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ps | ||||
Тэлефонны код | ++970 |
Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва, прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (السلطة الوطنية الفلسطينية}} — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на цяперашні момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.
Органы ўлады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палестынскіх тэрыторыяў, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Ўсходняга Ерусаліму.
Афіцыйныя асобы ПА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прэзыдэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ясір Арафат: 5 ліпеня 1994 — 11 лістапада 2004
- в. а. Раўхі Фатух: 11 лістапада 2004 — 15 студзеня 2005
- Махмуд Абас: 15 студзеня 2005 — па гэты час
Старшыні ПЗР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ахмэд Курэі: студзень 1996—2003
- Раўхі Фатух: 10 сакавіка 2004 — 18 лютага 2006
- Абдэль Азіз: 18 лютага 2006 — па гэты час
Старшыні Палестынскай рады міністраў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Махмуд Абас: 19 сакавіка 2003 — 6 верасьня 2003
- Ахмэд Курэі: 7 кастрычніка 2003 — 15 сьнежня 2005
- в. а. Набіль Шаат: 15 сьнежня 2005 — 24 сьнежня 2005
- Ахмэд Курэі: 24 сьнежня 2005 — 29 сакавіка 2006
- Ісмаіл Ханія: 29 сакавіка 2006 — 15 чэрвеня 2007
- Салям Фаяд: 15 чэрвеня 2007 — па гэты час
Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.
Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10—12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА
18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Ерыхоне.
Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.
Заканадаўства і межы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.
Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005, усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш чым на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.
Палестына на цяперашні час ня мае рэальнага сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анклявы, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.
Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцыяў:
11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);
5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.
Сьпіс гарадоў Палестынскай аўтаноміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заходні бераг ракі Ярдан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Батліем
- Бэйт-Джала
- Бэйт-Сахур
- Джанін
- Ерыхон (Арыха, Ерыхо)
- Калькілія
- Наблус (Шхем)
- Рамала (Рамаллах)
- Тулькарэм
- Хеўрон (Эль-Халіль, Хеброн)
Спрэчныя тэрыторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Усходні Ерусалім (Эль-Кудс, Ерушалаім)
Сэктар Газа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Абасан
- Лязьні-Сухейля
- Бэйт-Ляхія
- Бэйт-Ханун
- Бурэйдж
- Газа (Аза)
- Дыр-эль-Балях (Дэйр-эль-Балях, Дэйр-аль-Балях, Дыр-аль-Балях)
- Муайджы
- Рафіях (Рафах)
- Хан-Юнэс (Хан-Юніс)
- Джабалія
Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палестына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць межаў Палестыны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.
Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзяржава Палестына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў