Зьвяз 90/Зялёныя
| Зьвяз 90/Зялёныя | |
| па-нямецку: Bundnis 90/Die Grunen | |
| | |
| Лідэр партыі | Ананала Бэрбок і Роберт Габек |
|---|---|
| Заснавальнік |
1979 (Партыя зялёных), 1989 (Зьвяз 90), 1987, 1993 (адзіная грамада) |
| Дата заснаваньня | 16 чэрвеня 2007 (19 гадоў таму) |
| Штаб-кватэра | Бэрлін |
| Ідэалёгія | экалёгія, рух ахова прыроды |
| Інтэрнацыянал | Эўрапейскія зялёныя |
| Моладзевая арганізацыя | Green Youth[d] |
| Колькасьць | 61 369 (2014)[1] |
| Колькасьць дэпутатаў | |
| · Эўрапарлямэнт |
11 / 96 |
| · Бундэстаг |
67 / 709 |
| · Ляндтаг |
206 / 1821 |
| Орган партыйнага друку | газэта «Новая Нямеччына» |
| Афіцыйны сайт | gruene.de (ням.) |
Зьвяз 90/Зялёныя (па-нямецку: Bundnis 90/Die Grunen) — партыя ў Нямеччыне, заснаваная 16 чэрвеня 2007 году. «Зялёныя» зьвязаныя з эўрапейскімі экалягічнымі партыямі. Характэрнай рысай іх праграмы зьяўляецца спалучэньне рынкавай эканомікі з патрэбай аховы прыроды й навакольнага асяродзьдзя пад кантролем дзяржавы.
З «Зьвязам 90/Зялёнымі» зьвязаны няўрадавы Фонд Гэнрыха Бёля.
У 1979 годзе ў ФРН была створана Партыя зялёных. 24 лістапада 1989 году ў НДР у выніку зьяднаньня трох некамуністычных палітычных груп быў заснаваны «Зьвяз 90». Пад час выбараў у Бундэстаг 2017 году грамада набрала 8,9% галасоў[2]. Гэта дало магчымасьць набраць лепшы вынік, чым на мінулых выбарах у 2013 годзе (было 63 чалавека ў сойме). Грамада пасьля выбараў 2017 году змагла паслаць у сойм 67 чалавек[3].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сваёй дзейнасьці выступае супраць удзелу Нямеччыны ў вайсковых дзеяньнях. Выступае супраць вайны, як сродку міжнародных дачыненьняў. Галасавала за праўнае прызнаньне адносінаў паміж асобамі адной плоці, як сям’і[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.gruene.de/no_cache/einzelansicht/artikel/wir-wollen-die-fdp-ueberholen.html
- ↑ Пасля апрацоўкі даных з усіх акругаў ЦВК Нямеччыны паведаміла, што альянс ХДС/ХСС набраў 33% (ХДС — 26,8%, ХСС — 6,2%). Другое месца заняла Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СдПГ) з вынікам 20, 5%. Трэцяй стала партыя „Альтэрнатыва для Германіі”, якая набрала 12,6%. Таксама пяціпрацэнтавы бар’ер адолелі Свабодная дэмакратычная партыя – 10,7%, „Левыя” – 9,2%, „Зялёныя” – 8,9%. Усе яны будуць прадстаўлены ў бундэстагу.
- ↑ Альянс ХДС/ХСС на чале з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель атрымаў 246 месцаў у парламенце (ХДС — 200 месцаў, ХСС — 46) супраць 311 у мінулым складзе бундэстагу, Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі — 153 месцы, «Альтэрнатыва для Германіі» — 94 месцы. Свабодная дэмакратычная партыя атрымлівае 80 крэслаў, „Левыя” – 69 і „Зялёныя” – 67.
- ↑ Ніжняя палата парлямэнту Нямеччыны (Бундэстаг) 30 чэрвеня большасьцю галасоў ухваліла законапраект аб аднаполых шлюбах.