Матэвуш Маравецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Матэвуш Маравецкі
2018-07-04 Mateusz Morawiecki-0603.jpg
Матэвуш Маравецкі ў 2016
Прэм’ер-міністар Польшчы
11 сьнежня 2017 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Анджэй Дуда
Папярэднік: Бэата Шыдла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 чэрвеня 1968 (50 гадоў)
Уроцлаў, Польшча
Партыя: Права і справядлівасьць
Сужэнец: Івона Маравецкая[d]
Бацька: Карнель Маравецкі[d][1]
Адукацыя: Уроцлаўскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Матэвуш Якуб Маравецкі (па-польску: Mateusz Jakub Morawiecki; нарадзіўся 20 чэрвеня 1968 году, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер ураду, міністар разьвіцьця і фінансаў. Прэм’ер-міністар Польшчы з 8 сьнежня 2017 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын лідэра «Салідарнасьці» Карнэля Маравецкага.

Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1992). Вывучаў бізнэс-адміністраваньне ва Ўроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Ўнівэрсытэце Цэнтральнага Канэктыкуту. Атрымаў дыплём MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Ўроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытаньні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбурскім унівэрсытэце. Прайшоў курс у школе мэнэджмэнту імя Келага ў Паўночна-заходнім унівэрсытэце ў ЗША.

У 1996—2004 гадах выкладаў ва Ўроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Ўроцлаўскім політэхнічным інстытуце.

З 1998 году займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзыдэнтам.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнай рады Ніжнесылескага ваяводзтва ад Выбарчай акцыі Салідарнасьці.

У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам разьвіцьця ва ўрадзе Бэаты Шыдла. У сакавіка 2016 году ўступіў у партыю «Права і справядлівасьць», да гэтага быў беспартыйным чальцом ураду. Зь верасьня 2016 году — міністар разьвіцьця і фінансаў.

Пасьля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 сьнежня 2017 году, вылучаны партыяй «Права і справядлівасьць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Матэвуш Маравецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://www.encysol.pl/wiki/Mateusz_Morawiecki